28 05 2009
У любым горадзе ёсць самыя розныя сацыяльныя пласты: «нізкія», больш вышэйшыя, сярэдні клас... Але сярод усіх вылучаюцца «незвычайныя людзі». Я маю на ўвазе бяскрыўдных і цікавых грамадзян, якіх клічуць часам «гарадскімі вар'ятамі».
Руслан Кулевіч I 08 02 2010
У нядзелю скончыўся зімовы чэмпіянат Гродна па футболе сярод аматарскіх каманд. У халодныя зімовыя выходныя, у дождж і снег на штучным полі спарткомплексу “Нёман” палалі сапраўдныя жарсці.
Пераможца вызначыўся толькі ў апошні дзень турніра.
Маша Дробава I 08 02 2010
З 5 па 11 лютага кінатэатр “Кастрычнік” прапануе гарадзенцам яшчэ раз акунуцца ў яркі мір фільма “Аватар” (рэжысёр Джэймс Камеран). Прэмьерны паказ фільма ў Гародні адбыўся ў снежні мінулага года.
Кася Крот I 08 02 2010
У гэты тыдзень прынята есці бліны, наведваць сяброў і родных. З 8 лютага пачынаецца Вялікі пост, які скончыцца святам Пасхі. Вялікдзень сёлета ўсе хрысціяне святкуюць разам – 4 красавіка.
Кася Крот I 08 02 2010
Песні з апошняга альбома "Мой сябра анёлак", творы на вершы шведскіх паэтаў у перакладах на беларускую мову, а таксама песні на польскай мове Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць гродзенцам 12 лютага.
Кася Крот I 08 02 2010
Мінуў год з дня арышта Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Прадпрымальнікі былі затрыманы па абвінавачванні ў наўмысным знішчэнні маёмасці. 23 чэрвеня супраць іх узбуджана справа па арт.359 КК (падрыхтоўка тэракта).
Кася Крот I 08 02 2010
Грамадзянін Літвы, які хаваў у гродзенскіх лясах метамфітамін, пазбаўлены волі на 12 гадоў.
Кася Крот I 08 02 2010
Новы праваслаўны храм, які ўвайшоў у комплекс Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асвячаны ўчора ў гонар архібіскупа і знакамітага хірурга новамучаніка Лукі Войно-Ясенецкага.
В.Дрэма I 07 02 2010
Фірму абвінавацілі ў неправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны.
Яўген Здановіч I 05 02 2010
Адкрыццё выставы вырабаў з бісеру, роспісу на шкле і дрэве, адбылося сёння ў музеі гісторыі «Гарадніцы». Аўтары выставы – Раксана і Таццяна Чачотак, якія ўжо пяць гадоў захопленыя мастацтвам, але выстаўляюцца ўпершыню.
Маша Дробава I 05 02 2010
Сёння з 9 да 12 гадзін раніцы ладзілася «Прамая лінія» паміж інспекцыяй пажарнага нагляду і жыхарамі Гродна па пытаннях, якія тычацца пажарнай бяспекі. Гаражанам адказваў намеснік начальніка Гродзенскага гарадскога адзела па надзвычайных сітуацыях Іван Койта.
Л.Леонт I 05 02 2010
Прыбыткі ад чатырох розыгрышаў рэспубліканскай латэрэі «Скарбніца», якія будуць праведзены сёлета, пайдуць на захаванне Наваградскага замка XIII—XVI ст.
Л.Леонт I 05 02 2010
Праграма падрыхтоўкі г.Ліда да правядзення рэспубліканскага фестывалю «Дажынкі» закране 200 будаўнічых аб'ектаў. На добраўпарадкаванне горада будзе выкарыстана каля 450 мільярдаў рублёў.
Л.Леонт I 05 02 2010
Буйную партыю цыгарэт на суму 18,6 млн. рублёў затрымалі сёння ўначы гродзенскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Прывалкі».