Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Уладзімір Мацкевіч: час будавання міфаў мінуў

Уладзімір Мацкевіч
Вядомы беларускі філосаф і метадолаг падзяліўся 1 снежня з гарадзенцамі сваімі развагамі пра беларускую гісторыю і культуру. Беларускай грамадскасці, на думку Ўладзіміра Мацкевіча, трэба зараз вырашаць трыадзіную задачу - "дэсаветызацыі, беларусізацыі і еўрапеізацыі".

Адказваючы на пытанне адной з удзельніц сустрэчы наконт таго, што зараз трэба рабіць, каб беларускай культура і гісторыя станавіліся б больш вядомымі ў шырокіх колах грамадства, сп. Мацкевіч (на здымку) адзначыў, што час будавання гістарычных міфаў як асновы фармавання агульнай гістарычнай свядомасці, мінуў 100-150 год таму.

 

Па словах эксперта, зараз куды больш актуальнай задачай з'яўляецца абмеркаванне спрэчных момантаў у гісторыі. Напрыклад, праз стварэнне беларуска-польскіх, беларуска-літоўскіх, беларуска-расійскіх сумесных камісій, якія будуць абмяркоўваць складанымі пытанні, звязаныя з агульным гістарычным мінулым і мкнуцца зрабіць так, каб гісторыя аб'ядноўвала, а не раз'ядноўвала народы.

Пакуль беларусы не ўдзельнічаюць у працы такіх камісій і таму нашую гісторыю часта пішуць з пункту гледжання Масквы альбо Варшавы.

 

Свой погляд на сітуацыю з гістарычнымі міфамі выказаў і прысутны на прэзентацыі прафесар Алесь Краўцэвіч (на здымку ніжэй).

 

На яго думку, міфы, якія будуць фармаваць гістарычную свядомасць народа, ствараць трэба. Займацца гэтым, аднак, трэба вельмі прафесійна.

Нагодай для сустрэчы Ўладзіміра Мацкевіча з гарадзенцамі стала прэзентацыя яго новай кнігі “Пераацэнка каштоўнасцяў у культуры і гісторыі Беларусі”.

 

Фота Асі Тарноўскай

 



comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика