Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (2) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Пачаў працу сайт «Гарадзеншчына турыстычная»

Image 10225
Старонка з базай дадзеных пра турызм і адпачынак у Гродна і вобласці з’явілася ў сеціве два тыдні таму. Турыстычныя і іншыя аб’екты, якія могуць спатрэбіцца госцю ды нават жыхару вобласці, падзеленыя на такія катэгорыі як: актыўны турызм, пункты харчавання, транспарт, пасольствы і консульствы і г.д.

Праўда, здараецца, што катэгорыі дапасаваныя кепска або наогул пустыя. Напрыклад, даведацца пра нумары таксовак у Гродна ў мяне так і не атрымалася.

Старонка выглядае даволі сціпла і яшчэ патрабуе дапрацоўкі. Анансаваныя польская ды англійская версіі таксама яшчэ не працуюць. Да функцыянальнасці belarustourism.by гродзенскаму сайту яшчэ далёка.

Даведацца нават пра тое, чый гэта праект, спачатку было не вельмі проста. Пункт меню «Кантакт» кажа, што сайт належыць Турыстычна-інфармацыйнаму цэнтру на вуліцы Ажэшкі 38, але заблытаць можа капірайт Рэспублікансага турыстычна-спартовага саюзу ўнізе сайта ды афіцыйнае паведамленне, дзе напісана, што старонка паўстала па ініцыятыве ўпраўлення фізічнай культуры, спорта і турызма Гродзенскага аблвыканкама.

Сярод апошніх навін праекта – інфармацыя пра конкурс на турыстычны лагатып Гродзенскай вобласці і Аўгустоўскага канала. Аднак, каб даведацца пра апошні тэрмін падачы заяў, трэба яшчэ добра пашукаць.

Каментары

red (02 жніўня 2010, 19:48)

dadali

Z-h (02 жніўня 2010, 19:44)

A link na staronku?

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net