Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Расія адмовілася крэдытаваць будаўніцтва беларускай АЭС

Image 10203
Расійскі бок не зацікаўлены ў гэтым праекце без выканання акрэсленых умоваў. Беларускае кіраўніцтва заяўляла раней, што дакуманты будуць ратыфікаваныя да канца ліпеня 2010 года.

Інтэрфакс паведамляе, што Расія выставіла ўмову атрымання паловы прыбытку ад продажу электраэнергіі, што будзе вырабляцца на АЭС.

"Пытанне удзелаў бакоў у прадпрыемстве можа быць прадметам дыскусіі, аднак тэрміны, на якіх настойвае расійскі бок, непрымальныя" - каментуюць сітуацыю ва ўрадзе Беларусі.

Таксама прапанавалася пабудова трэцяга блоку станцыі, што працаваў бы выключна на экспарт і з'яўляўся б уласнасцю Расіі. Аднак Масква такую ідэю адхіліла.

 

У "Интер РАО ЕЭС", - кампаніі, што пастаўляе расійскую электраэнергію ў Беларусь, ужо заявілі, што "здзіўленыя такой рэакцыяй беларускага боку".

У траўні мінулага году Мінск папрасіў у Масквы крэдыт на дзевяць мільярдаў даляраў на будову АЭС.

 

Станцыя мела быць пабудаваная ў Гродзенскай вобласці, у некалькіх дзесяткаў кіламетраў ад мяжы з Літвой. Чакалася, што першы блок будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2016 г., а другі яшчэ праз два гады.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net