Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Уваход у Балонскі працэс зменаў у сістэме адукацыі не прынясе

Image 10190
Са слоў міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, Беларусь можа далучыцца да Балонскага працэсу ўжо ў 2012 годзе.
Заяўка Беларусі мае быць разгледжаная на канферэнцыі міністраў адукацыі еўрапейскіх краін. Час правядзення бліжэйшай з іх - 2012 год. У выпадку прыняцця станоўчага рашэння Беларусь нарэшце стане часткай адзінай еўрапейскай адукацыйнай прасторы.

У інтэрвью БелТА Радзькоў заявіў, што перад усім чакае ад далучэння павелічэння лічбы замежных студэнтаў і "падвышэння мабільнасці студэнтаў".

 

Аднак міністар адзначыў, што - "У асноўным Беларусь выконвае ўсе патрабаваньні Балонскага працэсу... асаблівых зменаў у дзейнасці ВНУ не спатрэбіцца".

Гэтая "мабільнасць" будзе дазволена не ўсім, а толькі тым студэнтам, што на добрым рахунку ў рэктара.

Са слоў Радзькова, гэтай магчымасцю ужо карыстаюцца каля паўтары тысячы студэнтаў.

У Беларусі зараз навучаецца болей за дзевяць тысяч замежных студэнтаў, большасць з якіх - з Туркменістану.

 

Беларусь - адзіная краіна Еўропы, што не далучылася пакуль да Балонскага працэсу.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net