Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Пазбаўляла ад сурокаў за 1.5 мільёна рублёў

Image 10184
Жыхарка Воранава не толькі прадказвала будучыню, але і аказвала лекарскую дапамогу насельніцтву за адпаведную суму.

Чамусьці спрабуючы выратаваць цяжка хворага сына бацькі звярнуліся не ў мясцовы шпіталь, а да цыган. Тыя ведалі чалавека, які мог вырашыць праблему.

Гадалка ўбачыла, што сям'я гатовая заплаціць любую цану за акрыянне свайго сына і аператыўна вызначыла сутнасць праблемы - на маладога чалавека навялі сурокі. Але яна абнадзеіла кліентаў - дапамагчы хлопцу яшчэ не позна.

 

Аднак лячэбнае чараўніцтва справа складаная і не танная. Каб зняць праклён патрабавалася шэсць сеансаў.

"Першапачатоква цыганка заявіла пацярпелым, каб яны далі ёй па сто тысяч рублёў, дзеля куплі неабходных прадметаў. Потым двойчы пацярпелыя правозілі па трыста тысяч, якія тая загаворвала і аддавала назад. Наступным разам яны прывезлі загавораную суму і яшчэ паўмільёна, каб тая іх загаварыла таксама" - кажа Алег Герасімовіч, старэйшы следчы Воранаўскага РАУС у інтэрвью СТВ.
 

Гадалка загаварыла грошай больш чым на мільён рублёў. Аднак вяртаць іх не збіралася. Рытуал патрабаваў спаліць іх дзеля большай эфектыўнасці. І вось тады бацькі ўпершыню засумняваліся ў нетрадыцыйнай медыцыне. Тым больш, што махлярка патрабавала яшчэ 600 тысяч рублёў. 
Далейшую дзейнасць "лекаркі" спыніла міліцыя.
Сёння чараўніца знаходзіцца пад падпіскай аб невыязде. Ёй пагражае да трох год пазбаўлення волі

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net