Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
іншае
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (6) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Вір жыцця

Camel лёгкі, калі ласка

«Мы не прадаем табачныя вырабы асобам малодшым за 18 год – гэта закон» – такі сур’ёзны надпіс можна ўбачыць на акенцы гандлёвага кіёску… Кажуць, дурням закон не пісаны, але ці толькі дурням? Мы вырашылі спраўдзіць гэта на практыцы.

Пытаецеся, як? А вось наступным чынам.

 

– Camel лёгкі, калі ласка, – з такой просьбай звярнулася семнаццацігадовая дзяўчынка Каця да прадавачкі кіёску. Праўда, было Каці трохі нязручна купляць папіроскі, бо не курыць (чаго і астатнім жадае). Але гандлярцы, якая не ведала ці поўналетняя купляе ў яе Camel лёгкі, нязручна дакладна не было.

 

У адказ на просьбу прадаць цыгарэты са словамі «калі ласка» рука працягвала гэты самы Camel лёгкі. І пасля надыходзіў той самы момант нязручнасці, момант выкрыцця і Каці , і гандляркі. «Дзень добры, я карэспандэнт інтэрнэт-газеты «Твой стыль». Чаму вы не спыталіся, ці ёсць мне 18 год, перад тым, як прадаваць цыгарэты?», – прыкладна так выглядала «выкрыццё».

 

А ў адказ – цішыня...

 

Большасць апраўдвалася, даючы нашай Кацюшцы 18 год (пры гэтым нават не паглядзеўшы на твар пакупніка), хтосьці жаліўся, што праца такая. Мол, спрабуй запытайся, ці паўналетні, дык потым на ўвесь дзень настрой будзе сапсаваны. Шчыра кажучы, не вельмі прыемна было слухаць дзяўчыне, як аўпраўдваліся нашыя прадаўцы...

 

З адзінаццаці кіёскаў, якія знаходзіліся ў розных раёнах нашага гораду, не было ні воднага, дзе б не згадзіліся прадаць мне Camel лёгкі. Выходзіць, у той час, як у газетах пішуць аб шкодзе палення, а па тэлебачанні круцяць ролік са смелымі словамі: «Чужых дзяцей няма», працоўныя кіёскаў спакойна прадаюць цыгарэты, нават не цікавячыся ўзростам пакупнікоў.

 

Сярод шапікаў, якія я наведала ў часе «рэйду», былі і тыя, што належаць да БелСаюзДруку. Як паведаміў нам начальнік участку па горадзе Гродна, Міхаіл Варанко, спецыяльнага кантролю яны не праводзяць. Калі прадавец пачынае працу, яго папярэджваюць аб нелегальнасці продажу цыгарэт непаўналетнім асобам. У выпадку паступлення скаргі БелСаюзДрук рэагуе і карае работніка кіёску.

 

Застаецца толькі спадзявацца на сумленне прадавачкі. Па выніках нашага вопыту, не ва ўсіх яно ёсць. Менавіта не ва ўсіх. Не будзем мераць усіх адной мерай, бо напэўна ёсць і тыя, хто папросіць пашпарт, калі ўзнікнуць сумневы ў паўналетнасці пакупніка. Адзін з прыкладаў прывёў начальнік участку. Па словах М. Варанко, некалькі год таму раз’юшаныя хлопцы падпалілі кіёск БелСаюзДруку, за тое, што прадавачка адмовілася даць ім цыгарэты.

 

Кантралююць рэалізацыю тытунёвых вырабаў і праваахоўныя органы. Па словах начальніка прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўніка міліцыі Георгія Яўчара, міліцыя з’яўляецца ініцыятарам штомесячных рэйдаў у крамы і шапікі ва ўсіх раёнах вобласці. Акрамя гэтага, як паведаміў спадар Георгій, інспектар у час паўсядзённай службы таксама звяртае ўвагу, напрыклад, праходзячы каля шапіка, што і каму прадаецца. Вымалёўваецца вельмі прыгожая карцінка... Здавалася б, што з такім кантролем праблем быць не павінна. Але ж на вуліцы ўсё часцей сустракаецца моладзь, а нават і дзеці, з папяроскай у руках.

 

Як дадаў начальнік прэс-службы, праблема ў самасвядомасці… індывідуальных прадпрымальнікаў, якія нярэдка думаюць толькі аб прыбытку.

 

А можа праблема яшчэ і ў тым, што ў часе рэйдавых мерапрыемстваў распаўсюджанню тытунёвых вырабаў надаецца мала ўвагі? Як сказаў Георгій Георгіевіч, акцэнт больш ставіцца на кантроль за продажам алкаголю. Аргументаваў спадар Георгій гэта тым, што большасць злачынстваў чалавек стварае ў нецвярозым стане, а не пасля скуранай цыгарэты. Так жаж яно так. Толькі акрамя «злачынцаў» ёсць непаўналетняя моладзь і дзеці, якіх кожны дзень можна ўбачыць за вуглом з цыгарэтай.

 

Я не кажу пра тое, што праблема палення моладзі, гэта праблема толькі прадаўцоў ці міліцыі. Не. Я кажу толькі пра тое, што існуе (ці дэкларуецца?) «закон» – не прадаваць непаўналетнім, але ён не выконваецца.

Каментары

Кацярына Паўлоўская (19 траўня 2010, 00:20)

Дзякуй)) вазьму пад увагу.

Paparac (12 траўня 2010, 14:25)

"Pradavachku" ja b i nadalej zamjanila b na slova "gandljarka". A w gjetym vypadku "Мол, спрабуй запытайся, ..." bol'sh pa-belarusku guchyc' slova "mawljaw". U astatnim (i nja tol'ki w mownym plane) -- wsjo vydatna!!!

Кацярына Паўлоўская (11 траўня 2010, 22:31)

Вялікі дзякуй за каменты))...адвага сапраўды была патрэбна))

Ананімка (10 траўня 2010, 01:39)

Здзіўлена, што ў Каці не запытваліся пра пашпарт, бо, калі мне было ўжо 19 год і я пакупавала цыгарэты, мяне проста "выводзілі з сябе", патрабуючы заўсёды пашпарт. А ў матэрыяле - наадварот. Дзіўнае жыццё! За праведзеную працу усім - рэспект! Кацюшы, за смеласць, - дзякуй!

Lynx (01 траўня 2010, 10:39)

Молодец Катюша!! Отважилась провести такую работу!!! Мне было интересно!! Спасибо!

Свят (30 красавiка 2010, 12:55)

"міліцыя з’яўляецца ініцыятарам штомесячных рэйдаў у крамы і шапікі ва ўсіх раёнах вобласці." если бы каждый месяц в Гродно проводили рейды, то уверен что киосков, продающих сигареты, снизилось процентов на 90%

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

«Містар кот» апынуўся звычайным… (03.09.2010)

Фотарэпартаж з-пад аблокаў (27.08.2010)

Гродна збірае эколагаў (20.08.2010)

Жывое партнёрства (13.08.2010)

300 тысяч рублёў і бясцэнны вопыт (06.08.2010)

Калі на сценах заквітаюць палі (30.07.2010)

Большасць планаў не змясцілася ў праекце (23.07.2010)

Уладальніца дыплома магістра №1000 - Юлія Дзядзюшка (14.07.2010)

Максім Гармаш: трэба дапамагаць моладзі зарабляць сабе на жыццё (08.07.2010)

Лёс чалавека: паслізнуўся, згубіў прытомнасць – інвалід… (01.07.2010)

Пераадоленне... (24.06.2010)

Камета Макнота прымае «парад планет» (17.06.2010)

Прэс-тур «Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?» (10.06.2010)

Як можна вымерыць ступень пацыфізму? (03.06.2010)

Вынікі конкурсу для маладых журналістаў «Твой Стыль" (24.05.2010)

Вырашана! У суботу ў ліцэй не пайду… (20.05.2010)

ХХ стагоддзе праз прызму ўспамінаў (13.05.2010)

100-гадовы юбілей Апанаса Цыхуна (06.05.2010)

У цэнтры ўвагі гурт Centr (22.04.2010)

Якой шчаслівай можа быць старасць (15.04.2010)

Інтэлектуальны марафон 2010 (08.04.2010)

Ветэраны жадаюць любові (01.04.2010)

Пажыццёвы вердыкт Аляксандры (25.03.2010)

Краіна, дзе можна плаваць у каляровых мячыках (18.03.2010)

Шкляначка здароўя з горнага Алтаю (11.03.2010)

Паліцэйскі рэалізм у перадвясновай казцы (04.03.2010)

Ці выратуе кавалачак пластыку твае жыццё? (25.02.2010)

Прызнанне ў каханні – першае месца! (18.02.2010)

Самы надзейны спосаб уборкі – суботнік (11.02.2010)

Сярод пераможцаў – толькі дзяўчаты (04.02.2010)

«Сакрэтная інформацыя» школьнай сталоўкі (28.01.2010)

Санкі, лыжы, зімовыя скокі (21.01.2010)

Вынікі доўгага адпачынку (14.01.2010)

Які каляндар зручнейшы (08.01.2010)

Увайсці ў смак ці Хто яны, дэгустатары? (24.12.2009)

Тытан з вуліцы Міру (17.12.2009)

Камунікацыя ў трэцім пакаленні (10.12.2009)

Пошукі сябе ў свеце колераў (03.12.2009)

Безбар’ернае асяроддзе (26.11.2009)

Каханне з першага курсу (19.11.2009)

Тры гадзіны я «працаваў» на пасту (12.11.2009)

Кірмаш для абітурыентаў (06.11.2009)

ALMA MATER – блізкае знаёмства (05.11.2009)

Электронная педагогіка. Першыя крокі (29.10.2009)

«Зялёныя сумкі» – 2 (22.10.2009)

Дом, дзе з’яўляецца полтэргейст (15.10.2009)

Ад сесіі да сесіі не вельмі будзе весела… (08.10.2009)

У нефармальным фармаце… (01.10.2009)

На ровары супраць шкодных выкідаў (24.09.2009)

Прэзентацыя за круглым сталом (17.09.2009)

Што ў Беларусі паказаць замежніку? (10.09.2009)

Кошт Дня ведаў (03.09.2009)

Веды можна намаляваць! (27.08.2009)

Шукаем добрыя рукі (20.08.2009)

Нераўназначныя змены (13.08.2009)

Парады ад «Стыльнай кухні» (06.08.2009)

Тэндэнцыі дэмаграфіі: не колькасць, а якасць (30.07.2009)

Яшчэ адзін банальны артыкул пра Львоў (23.07.2009)

Магічнае люстра тэатру (16.07.2009)

Якая яна, «порцыя»? (11.06.2009)

Праз асвету – да лепшага свету (04.06.2009)

На мове жэстаў (28.05.2009)

Фрыкі – гарадскія «знакі» (22.05.2009)

Татары ў Беларусі (14.05.2009)

Журналіст па-беларуску (07.05.2009)

Адукаванае цемрашальства (30.04.2009)

«Правяраем усё, што прыносяць» (23.04.2009)

Час паходаў і… кляшчоў (16.04.2009)

У «Лясгас» па… бярозавік (09.04.2009)

Як гарадзенцы адзін аднаго падманвалі (02.04.2009)

Знай месца! (26.03.2009)

Дзень правоў і абавязкаў… (19.03.2009)

«Заходи и стар и млад» у студэнцкі інтэрнат (12.03.2009)

Панк – Форэвер! (06.03.2009)

Журналіст як акцёр (27.02.2009)

ГАЛОЎНАЕ – СПАКОЙ, ЦІ ШКОДНЫЯ ПАРАДЫ (20.02.2009)

СОН У ЗІМОВУЮ НОЧ (ФЕЛЬЕТОН) (06.02.2009)

БЕЛАРУСЬ АДРОДЗІЦЦА ВЕРАЮ (30.01.2009)

ЗАХАЦЕЎ Я ПАМАЛІЦЦА, ДЫ Ў ПАЛОНЦЫ АХРЫСЦІЦЦА (28.01.2009)

Замалёўкi фотапаляўнiчай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net