Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Час на сябе, сяброў і каханне

Заняткі ва ўніверсітэце залатога веку

Заняткі “Універсітэту Залатога Веку” распачаліся 29 красавіка ў Гродне. Удзел у гэтым праекце бярэ некалькі дзесяткаў сталых гарадзенцаў і гарадзенак, якія хочуць жыць паўнавартасным жыццём. А гэта азначае - мець магчымасць развівацца, рэалізоўваць свае мары, кантактаваць з людзьмі, быць карыснымі грамадству.

Першая агульная сустрэча слухачоў “Універсітэту Залатога Веку” была прысвечаная псіхалогіі сталага ўзросту.

Праводзіла яе псіхолаг-кансультант  Ірына Марыева (на здымку справа).

Наперадзе ва ўдзельнікаў праекта, які ладзіцца грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці сектар", цікавыя сустрэчы і дыскусіі па сэксуальным жыцці ў сталым ўзросце, юрыдычных пытаннях, якія могуць цікавіць сталых людзей, спосабах падтрымкі фізічнага і псіхічнага здароўя.

Апроч таго, удзельнікі праекта будуць наведваць розныя курсы па інтарэсах, некаторыя з якіх ініцыявалі і будуць праводзіць самі.

Ужо на наступным тыдні пачнецца навучанне карыстанню кампутарам, стартуе курс "Акадэмія мастацтваў Залатога Веку".

Аматараў гісторыі роднага горада чакае першая экскурсія з цыклу "Вандроўкі ў часе і прасторы", а тых, хто клапоціцца пра сваё здароўе - заняткі йогай.

Апроч таго, у межах праекта будзе працаваць курс "Жыццёвы дзённік у фотаздымках".

Яго ўдзельнікі будуць ствараць своеасаблівую гісторыю ХХ-га ст. у выглядзе фотаздымкаў і ўспамінаў сталых гарадзенцаў пра розныя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету.

Першыя Ўніверсітэты для сталых людзей пачалі ўзнікаць у пачатку 70-х гг. мінулага стагоддзя.

Сёння толькі ў суседняй Польшчы іх існуе больш за сотню.

 

Фота Вітаўта Рудніка



comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика