Каляндар


Нашы банеры





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (12)Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Гарадзенскі погляд

Атмараві: я вырас на савецкім эстрадным жаху

Чалавек, які не карыстаецца сапраўдным імем, грае празахадную музыку і жыве палову жыцця ў Мюнхене, зазірнуў у Гродна з канцэртам. Раві цёпла сустрэў мяне калі я зайшла ў грымёрку: было нечакана і прыемна атрымаць пацалунак ў шчаку.

У грымёрцы панаваў хаос, на канапе грувасціліся старая гітара, торбы і рэчы... Арганізатар канцэрту, Сяргей Фінскі, уладкоўваў справы з абсталяваннем, з кімсьці дамаўляўся. Вераніка, дзяўчына, якая дапамагала Сяргею, мыла посуд і рабіла гарбатку для Раві.

 

А ён сядзеў, сканцэнтраваны, і складаў спіс песняў на свой выступ. У гэтай нервовай атмасферы ён, падавалася, быў самы спакойны, нават утульны: джынсы, чырвоная футболка, чорная скураная бранзалетка на руцэ… Раві паклікалі на саўнд-чэк, гэта значыць – наладжваць абсталяванне і гук. Потым прышоў Іван Пачывалаў з гітарай і заняў месца Раві. Мы селі за стол і пачалі размаўляць. Вераніка паставіла Раві гарбату: «Табе з цукрам?». Я ўзгадала, што ў мяне ёсць цукерка. Так, за гарачай гарбаткай, і праходзіла нашая размова.

 

– Ты з самай раніцы ў Гродна. Паглядзеў горад, пашпацыраваў?

– Не-не. У мяне няма часу, мне нельга, не цікава, трэба берагчы голас, тым больш, калі мне трэба граць канцэрт. У мяне такая фізіялогія, ды… холадна на вуліцы, мінус пяць. Калі, нават, пятнаццаць хвілін правядзеш на холадзе, маеш рызык не заспяваць…

 

– На тваім сайце пазначаныя гарады: Мінск, Мюнхен, Санкт-Пецярбург. Ты выступаеш у гэтых гарадах?

– Не, я там бываю. То бок, у Мінску і Піцеры выступаю, а ў Мюнхене – адпачываю і купляю кружэлкі, музычныя інструменты. Там няма ніякага сэнсу выступаць. У Піцеры дваццатага сакавіка будзе прэзентацыя новага выдання «Раманцікі», якое выйшла на лэйбле «Бомба – Піцер». Але я сам аплаціў выпуск гэтай кружэлкі, ад «Бомбы – Піцер» там толькі штрых-код і прома. Прэзентацыя пройдзе ў кнігарні «Буквоед» на Плошчы Паўстання: будуць песьні, размовы. А 27-га ў клубе «Цыпа» адбудзецца канцэрт.


– Чаму ў Мюнхене безсэнсоўна выступаць?

– А які сэнс выступаць перад людзьмі, калі яны не ведаюць рускай мовы? Перыядычна ўсплываюць разважанні: з'ехаць на захад, дамагчыся прызнання... Прызнання чаго? Мне ўжо не мала гадоў, я там пражыў дастаткова шмат, і я разумею, што менавіта там людзі могуць прапанаваць. Яны выраслі ў іншым асяроддзі, з дзяцінства слухалі добрую музыку, а не той шлак, які ў нас тут круцілі: Антонаў, Панароўская, Баярскі….

 

– А ты на чым вырас?

– На гэтым барахле… А што рабіць? Дзе было браць музыку? Добрую поп-музыку, якую я люблю, я знайшоў даволі позна, гадоў у 13-14. Захадныя людзі (ну, сапраўды, не амаль усе) з народзінаў слухаюць Элвіса, і гэта – з пяцідзесятых гадоў. А нам, каб ачысціцца ад савецкага «эстраднага» жаху, патрэбны час. На Захадзе гэты час выкарыстоўваўся на ўдасканаленне тэхнікі гульні, тэхнікі выканання… А што я магу прапанаваць? Нічога. На Захадзе мае сэнс граць народным калектывам. Тое, што тут арганічна і спрадвечна, тое, чаго там няма. А ў мяне жанр празахадны, за выключэннем мовы.

 

– А чаму цябе няма на радыёхвалях?

– Справа ў тым, што няма тых, хто б цэліўся на інтэлектуальную моладзь, ці інтэлектуальны сярэдні клас. Такіх вытворцаў у Беларусі проста няма, так жа, як і ў Расіі. А калі б яны былі, і ў іх былі б грошы сябе рэкламаваць, і гэтымі грашыма падтрымліваць сродкі масавай інфармацыі… Напрыклад, ёсць гатычны метал, лагічна яго рэкламаваць у часопісе пра татуіроўкі. Праўда, гэта вельмі вузкае асяроддзе, гэта не мая мэтавая аўдыторыя… Дакладна павінны быць і хіп –хоп часопісы, якія асвятлялі б нейкія скейтэрскія праблемы...

 

Нехта зазірнуў у грымёрку, у Веранікі зазваніў тэлефон… Дагэтуль не разумею, як у гэтай перадканцэртнай мітусні Раві быў спакойны і стрыманы.

 

– Колькі канцэртаў ты адыграў?

– У мінулым годзе – 70, і гэта не вельмі шмат. Bob Dylan грае па 150 канцэртаў кожны год ужо 15 гадоў запар. А шматлікія захадныя артысты граюць па 250 канцэртаў у год, практычна кожны дзень.

 

– Ты дзе-небудзь працуеш?

– Не, я ўсё ж такі зарабляю сабе на жыццё выключна канцэртамі і продажам кружэлак. Але я магу так жыць толькі таму, што мне не трэба плаціць за арэнду, у мяне ёсць кватэра.

 

– Ты першы з музыкаў, з кім я размаўляю, хто зарабляе выключна музыкай, а не, напрыклад, плотніцкай справай.

– Тут зразумела. Калі ставіць сабе мэту… не хадзіць на працу (на жаль, ніхто такой мэты не ставіць). Не захапіць масавую аўдыторыю ці сусветнае панаванне (смяецца), а менавіта – «не хадзіць на працу»... Тады будзе прадукт, які нараджаецца, талент, які запрацуе... І пры ўдзеле прафесіяналаў гэты прадукт магчыма давесьці да таго ўзроўню, калі ён будзе прадстаўляць з сябе моц, і потым зрабіць так, каб гэты культурны прадукт знайшоў сваю аўдыторыю, і сам стаў мэтай.

 

– На якую аўдыторыю ты разлічваеш?

– Разлічваю – не разлічваю... Няма такога: зараз я буду разлічваць на «нізкую» аўдыторыю, ці там, як пішуць пра Таццяну Зыкіну, абвінавачваючы яе ў тым, што яна спявае для лесба-школьніц, дзяўчат 15-16 гадкоў. Гэта – выдатная аўдыторыя, і я вельмі хацеў бы ўмець мэтанакіравана працаваць на лесба-школьніц (смяецца). Але, на жаль, гэта занадта высокі пілатаж… Няхай ты будзеш Іван Шапавалаў, Трэвар Хорн, Айзеншпіс. Кім бы ты ні быў, нават калі табе вельмі хочацца якую-небудзь мэтавую аўдыторыю захапіць, наўрад ці гэта атрымаецца. Аўдыторыя складаецца сама.

 

– А якая ў цябе мэта?

– Усталяваць дыялог паміж сабой і публікай і паглядзець, што з гэтага атрымаецца. У мяне з’яўляюцца песні, ёсць ідэя, нешта здараецца ў навакольным свеце, атрымліваецца нейкі ўрывак жыцця больш шчыльны, чым усё астатняе. Гэта можа быць эмоцыя, сітуацыя, і яна патрабуе свайго выказвання. З’яўляецца жаданне гэта пазначыць і сказаць: давайце на гэта паглядзім разам.

 

– Не шмат тых, хто хоча глядзець на нейкія праблемы…

– Гэта так… Можна глядзець на што заўгодна, але хочацца глядзець на рэальныя рэчы, а не на ілюзію. У гэтым, можа быць, ёсць адрозненне мяне ад іншых артыстаў, якія спяваюць на розных постсавецкіх мовах, якія ад жадання адмежавацца ад рэальнасці прыдумляюць нейкія чароўныя сусветы. Мне гэта не цікава.

 

Нашую размову зноў перапынілі. На гэты раз – настойлівыя людзі з тэлебачання. Давялося ім саступіць майго суразмоўцу. Раві прапанаваў мне дапамагчы яму – прадаваць яго кружэлкі і фотаздымкі. Я пагадзілася. А потым ён пайшоў на сцэну. Пасля канцэрту яго кружэлкі куплялі больш, чым перад выступам. Ён раздаваў аўтографы на кружэлках і ветліва фатаграфаваўся з фанатамі, якія аж пішчалі ад задавальнення – хоць побач пастаяць! Пасля канцэрту Раві пайшоў пакаваць гітару, збіраць рэчы… Я заматала шалік, накінула паліто, але мы ўсё размаўлялі і размаўлялі… Пасля выступу голас Раві стаў глухаватым, ды і сам ён выглядаў стомленым. Яго чакала дарога дамоў… На развітанне я спытала:

 

– Ты не карыстаешся сваім імем… А ў пашпарце?

– А ў пашпарце ёсць нумар і лічбы.

 

– Раві, калі ты шчаслівы?

– Я вельмі рэдка бываю нешчаслівы. У мяне няма рэзкіх узлётаў і падзенняў. Даволі збалансаванае адчуванне задавальнення.

Здымак аўтаркі

Iншыя артыкулы рубрыкi:

Каментары

рэдактар (23 сакавiка 2010, 15:55)

daroha ! У мяне да цябе ёсць прапанова. Замест рубрыкі "Афішка" зараз існуе рубрыка "Сталёвыя аўтары". Там актыўна публікуюцца Шота і Ягораў. Можа табе далучыцца? Было б выдатна. Проста нашыя ШМЖэшкі ў тым ліку і на прыкладзе гэтых артыкулаў вучацца публіцыстыцы

рэдактар (23 сакавiка 2010, 15:29)

daroha ! Не чакала, што ты пакрыўдзішся. Прабач.

крывічанка (22 сакавiка 2010, 13:02)

2 daroha: пачуваецца нейкая крыўда ў голасе...любаванне любаваннем, але інтэрв'ю насамрэч добрае. то бок не забывай, што гэта перадусім навучальная пляцоўка для маладых аўтараў, і калі ёсць слабыя месцы, пра іх заўсёды пішуць, і калі ёсць моцныя і цікавыя рэчы - пра гэта такс трэба пісаць, падтрымліваючы веру ў свае магчымасці і імкненне да развіцця. і ў тваім гэтым каменце я хутчэй праглядаю не імкненне даць адэкватную ацэнку матэрыяла Машы, з мінусамі (што ў тваім каменце ёсць) і плюсамі (чаго няма), а вылучэнне ўласнай асобы - асабліва паказальная ў гэтым плане фраза "а так - больш-менш...". А пра пажаданне ўдачы - дзякуй.

Ліоша (21 сакавiка 2010, 18:50)

Цікавае інтэрв'ю. Толькі незразумела, чаму Боба Дзілана трэба было напісаць па-англійску.

daroha (21 сакавiка 2010, 15:52)

рэдактару: я думаю, што пераходзіць на асобы - гэта самая апошняя справа. сварыцца я не зьбіраюся ані з кім - ня дзеля гэтага і камэнтаваў матэрыял. калі я сваімі камэнтарамі раздражняю рэдакцыю і перашкаджаю займацца самалюбаваньнем - шкада, я пісаў ня дзеля гэтага. больш пісаць ня буду. удачы.

Маша (20 сакавiка 2010, 21:38)

Нее, Хрыся. Тут яшчэ больш смешны выпадак. Іван Пачывалаў - гітарыст, і ў яго ёсць уласная гітара. Але, можа, і насамрэч, зраблю. Але пакуль чакайце інтэрвью з Сяргеем Михалком (гурт Ляпис Трубецкой)

Хрыся (20 сакавiка 2010, 17:31)

Машка, давай "па зяўках чытачоў" наступны матэырял "Хто такі Ваня, і што ён рабіў каля гітары Атмараві"! ))))))))))

Маша (19 сакавiка 2010, 20:18)

Ура!! Здымкі - стаяць маі, па заяўках чытачоў)))

Маша (19 сакавiка 2010, 15:40)

Сумна, але я скарысталася магчымасцю і зрабіла шмат фотак. Але даслаць іх не паспела))) Вось такая я расцяпа. У астатнім - згодная з рэдактарам. І ... дзякуй за добрыя адзнакі. Гэта мой другі матэрыял...

редактор (19 сакавiка 2010, 13:20)

Финского я сейчас поправлю... За это спасибо. А в остальном. Можно продолжить: жаль, что нет биографии, жаль, что не воспроизведены композиции, жаль, что не сняли клип, жаль, что... Валера! Это - хорошее интервью: с настроением, с деталями, через которое видно человека с его "прибабахами", живое. Для начинающего журналиста (который учится менее полугода) - просто удача. По поводу фоток ты безусловно прав. А в остальном, извини. Если тебе, такому тонкому и талантливому публицисту, не видны достоинства материала, я искренне сожалею...

Nadzejka (19 сакавiка 2010, 12:54)

Валер, ну што ты так на дзяўчыну! Нармалёва напісала. Лёгка так, схапіла настрой Атмараві, ягоны гумарок. Згадзіся, магло быць больш штампавана. Тым больш што Раві да нас завітвае рэгулярна і стылеўцы не раз з ім сустракаліся. Маша малайчынка! З задавальненнем пачытала. ЗЫ. А хто такі Ваня з гітарай побач - гэта асобны матэр'ял.

daroha (19 сакавiка 2010, 08:57)

1. шкада, што аўтарка не скарыстала магчымасьць і не зрабіла эксклюзіўную фотку. 2. шкада, што няма ані слоўца ўласна пра канцэрт. 3. шкада, што праз тэкст не зразумела, хто такі ваня пачывалаў і чаго ён там займаў месца атмараві з гітарай. 4. шкада, што фінскага назвалі фіскі (лепш ужо тады фрыскі:), а слова "заходні" зьмянілі на дурацкае "захадны". 5. а так - больш-менш...

Даслаць каментар




* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены

Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

Вакол заапарку на тралейбусе...

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят

Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары

Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»

Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня

Гродна ўзгадае Напалеона Орду

У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна

VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму

Узнагарода Васіля Быкава

Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%

Паштоўкі з Гродна на выставе ў Ольштыне

 
 
TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
новости
Яндекс.Метрика