Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Пагляд

Ад рызыкі да залежнасці адна ноч

Пачыналася тая злашчасная субота як самы звычайны выходны: я, не спяшаючыся, збіралася на спатканне, і ў той момант, калі асцярожна падмалёўвала левае вока, тэлефон пачаў трашчаць вядомым рынгтонам.

– Ліза! Ты тэрмінова павінна быць тут! Тут такое, такое! Словамі не апісаць...Я выйграў, уяўляеш?! Прыязжай хутчэй, – галасіў у трубку мой прыяцель Дзіма.

 

Нічога толкам не разумеючы, паспяхова сабраўшыся, я адправілася ў прызначанае месца. Мая цікавасць задушыла жаданне пайсці на вячэрні шпацыр па горадзе. Усю дарогу ў маршрутцы я разважала, дзе можна было выйграць, што б так цешыцца. І тут мяне ахінула! Дзіма ўжо даўно быў прыхільнікам гульнявых аўтаматаў. Рыхтуючы атрутную тыраду з нагоды рызыкоўных гульняў, я падышла да кафэ, дзе мяне чакалі.

 

Толькі прасунулася ў дзверы, як на мне павіс нягоднік Зміцер. Апынулася, што ён нечакана-негадана выіграў каля аднаго з паловай мільёна, таму частуе: замаўляй, што жадаеш! Але мне было не да пачастунка: я чакала падрабязнасцяў з першых вуснаў.

 

– Прыйшлі мы, як звычайна, гуляць, – захлынаючыся эмоцыямі, пачаў распавядаць сябра, – грошай у мяне з сабой было не шмат, каля сотні. Заходжу ў залу і бачу, што «мой аўтамат, на якім я заўсёды гуляю, заняў нейкі мужык. Я, вядома, трохі знерваваўся, але потым вырашыў, што гэта да лепшага – менш праіграю. Сядаю, гадзіну гуляю і… Выйграў! І галоўнае – колькі!

– А пакінуў колькі? – Бурчу я.

– Ды колькі я там пакінуў у параўнанні з тым, колькі забраў. Ну, тысяч 80 пакінуў.

 

За Дзіму я цешылася разам з усімі. Калі хтосьці выйграе – гэта добра, Але ж і пакідаюць там людзі немалыя сумы. І вырашыла я пайсці ў клуб гульнявых аўтаматаў, каб самастойна паспрабаваць пагуляць і празнаць што-небудзь пра адчуванні патэнцыйна залежных гульцоў.

 

Мяне папярэдзілі, што самы ажыятажны час – пасля дзесяці вечара. Прыкладна а гэтай гадзіне я і адправілася трывожыць сваю фартуну.

 

Кантынгент у залах гульнявых аўтаматаў асаблівай разнашэрснасцю не адрозніваўся. Галоўным чынам гэта маладыя людзі ад 18 і да 30 гадоў. Але як высвятлілася пазней, гуляць пачынаюць значна раней, чым дазваляецца законам (ад 18 гадоў). Па-праўдзе сказаць, на тварах гульцоў адмысловага адбітку інтэлекту не назіралася: яны пілі піва, часам гучна лаяліся мацюком і хадзілі паліць. Таго, што хтосьці выйграваў ці прайграваў я не заўважала. Пакуль мы чакалі дзяўчыну-адміністратара, якую папрасілі расказаць нам правілы, на мяне касіліся з усіх бакоў. Мой сябра растлумачыў на вуха, што дзяўчаты ці жанчыны за гульнявым аўтаматам – рэдкасць.

 

Мала таго, што дзяўчына да нас ішла паўгадзіны, дык і правіл, як апынулася, яна толкам не ведае.

 

– А што тут гуляць, – спачувальна паглядзела на мяне адміністратарка, – націскайце на гузік, і ўсё.

 

Пасля гадзіны дурных «націсканняў на гузік», нічога не разумеючы, стомлена глядзела на невялікі экран аўтамата. Занятак мяне ніяк не чапляў, і ўзровень рызыкі споўз да нуля. Са здзіўленнем паглядаючы на хлопцаў, нястомна тыкаючых па гузіках, я стала злазіць з крэсла. Побач з маркотным выглядам усоўваў чарговую купюру ў аўтамат прыемны знешне малады чалавек. Я пацікавілася, што прымушае яго гуляць.

 

– Першы раз сюды мяне прывялі сябры, сказаўшы, што пачаткоўцам спрыяе. Навучылі гуляць, калі гэта можна так назваць. Бо ў гульні, на мой погяд, павінен быць рух думкі, а тут проста сядзіш і адгадваеш. І ў той першы дзень я вярнуў усе грошы, якія прайграў. А цяпер…не ведаю, кажуць, што гэта залежнасць. Я прыходжу і прайграю па палове зарплаты. Мая маці і дзяўчына супраць, а я не магу спыніцца. Кожны раз здаецца, што абавязкова выйграю.

– Кажуць, што ў гульцоў свае забабоны, гэта праўда?

– Праўда. Звычайна ва ўсіх ёсць любімы аўтамат. Ёсць нейкія ўдачлівыя лікі. Некаторыя прыходзяць у вызначаныя дні тыдня, некаторыя – пасля вызначанага часу сутак. Але як не круці, людзі, якія ўцягнуліся ў гэта, пазней пачынаюць шкадаваць.

 

Мне не спадабалася гуляць, ціснуць на гузікі, чагосьці чакаць на экране манітора. Не спадабалася, што ў галаве не «адбывалася» ніякіх разумовых працэсаў…. Пасля размовы з маладым гульцом, я зразумела, што людзі часам бываюць сапраўды залежныя. Ды і мае сябры часта распавядалі пра тых ці іншых хлопцаў, якія прайграюць увесь заробак, выносяць з хаты каштоўныя рэчы.

 

Невыпадкова, тыя краіны, што больш-менш заклапочаныя душэўным здароўем насельніцтва, будуюць адмысловыя «Лас-Вегасы» – як найдалей ад навучальных установаў, ды і проста гарадоў і людзей. Хочаш гуляць – назбірай грошай і ляці сабе самалётам да першага гульнёвага аўтамата. Можа пакуль назбіраеш, жаданне гуляць пройдзе…

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Колькі ўражанняў у секунду (30.07.2010)

«На некалькіх мовах – надта дорага» (23.07.2010)

Гарадзенцы абіраюць еўрапейскі дыплом (15.07.2010)

Прэзідэнцкія выбары па-польску (08.07.2010)

Відовішчы Наваградскага Фэсту: гэта трэба бачыць! (01.07.2010)

Новая пасада – памочнік урача (17.06.2010)

«Менш НАТА – больш фестываляў!» (10.06.2010)

Абвешчаныя лаўрэаты Х Пушкінскага конкурсу (03.06.2010)

Простая размова пад водар бэзу (27.05.2010)

Брацікі і сястрычкі або Як зняць працяг «Санта Барбары» (20.05.2010)

Як гарадзенка абараніла свае правы на інфармацыю (13.05.2010)

Магія вылечвае ці пра тое, як валанцёры штукарамі сталі (06.05.2010)

Кучка буракоў на вуліцы Ажэшкі (22.04.2010)

Зразумей маю фарбу… (16.04.2010)

«Характарыстыка», ці сродак знішчэння асобы? (08.04.2010)

Прыбіральні бываюць розныя: чыстыя, брудныя і кур’ёзныя (01.04.2010)

Нафарбаваныя вусны не перашкаджаюць вадзіць машыну (25.03.2010)

Валанцёр – дурань, які працуе задарма? (18.03.2010)

Замест арыстакратаў – кітайцы (04.03.2010)

Бягом: ад сябе і да сябе (25.02.2010)

Сцюардэса па імені Таня (18.02.2010)

Не забараняйце дзецям маляваць анёлаў (11.02.2010)

Дзевяць субот прыгажосці (28.01.2010)

Музей Яўхіма Карскага. Ч. 2 (21.01.2010)

Шанец прыгажуні – «3» адсоткі (14.01.2010)

Чароўная скрынка «Батлейка» (08.01.2010)

Словы – высокія, аўдыторыя – пасіўная (24.12.2009)

Расказаць пра Леніна з дапамогай фарбы (17.12.2009)

Сацыяльныя клоны ў сеціве (10.12.2009)

«Я так люблю сваю краіну і ненавіджу дзяржаву» (03.12.2009)

Дактары і хворыя: змагаюцца з грыпам і адзін з адным (26.11.2009)

Развіццё агратурызму. Польскі досвед (19.11.2009)

На каву ў «Манію» (12.11.2009)

Дзеннік прамоўтэра (05.11.2009)

Свет, які складаецца з гукаў… (29.10.2009)

У каго – рэвалюцыя, а ў каго – «каменнае стагоддзе» (22.10.2009)

Тату – мода або мастацтва? (15.10.2009)

Лепшы паштавік гораду (08.10.2009)

«З маёй кнігай будзе смачна есці!» (01.10.2009)

Абмежаванымі бываюць магчымасці, а не жыццё (24.09.2009)

Нас усіх перапішуць (17.09.2009)

Гарачы заробак (10.09.2009)

Старына вышэйшага класу (03.09.2009)

Я адключаю ілюстрацыі… (27.08.2009)

Каралі Фанатэкі (20.08.2009)

Бусел на брылі (13.08.2009)

Морг – месца прэстыжнае (06.08.2009)

Тры правілы для транжыраў (30.07.2009)

Забіты рамонтам. Насмерць (23.07.2009)

Дапамажы ў дапамозе (16.07.2009)

Рок –канцэрт прысвечаны дзецям (11.06.2009)

Каталіся на поні, каштавалі каўбасу (04.06.2009)

Каханне з першага погляду (22.05.2009)

Не чапляйце дзецям цэтлікі… (14.05.2009)

Тавар, якога не існуе (07.05.2009)

Парта, як летапіс… (30.04.2009)

Эксперымент «цыгарэта» (23.04.2009)

Адкуль прыйшлі засранцы.... (16.04.2009)

Вяртанне картынгу (09.04.2009)

Пра стыляг, Усход і пошукі сябе (02.04.2009)

«Сінема», лепш за цябе няма (26.03.2009)

Гродна абышоў амаль усіх «абласных» (19.03.2009)

Камбінат, дзе вырабляюць… прафесіі (12.03.2009)

Дзённік галадаючай, ці як я «сядзела» на дыеце (05.03.2009)

Кветкі – жанчынам, правы – дзецям! (27.02.2009)

КУДЫ МАРНУЮЦЦА ГРОШЫ? (20.02.2009)

КАЗКІ З БІСЕРУ (06.02.2009)

ЭКАНАМІЧНЫ КРЫЗІС – ПРЫВІД ЦІ НАЯЎНАСЦЬ? (30.01.2009)

ГАРОДНЯ І ГАРАДЗЕНЦЫ Ў СЕЦІВЕ (28.01.2009)

Дзве гадзiны да Крамля (24.01.2009)

Беларусь турыстычная (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net