Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (4) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Гарадзенскі погляд

СамаНастаўнік ігры на гітары

Выдатны гітарыст Гарадзеншчыны, аўтар лепшай музычнай літаратуры, цудоўны настаўнік па гітары. Яго кнігі друкуюцца для рускамоўных грамадзян у Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, Ізраіле, Канадзе і ЗША… І ўсё гэта – Аляксандр Андрэеў.

– Колькі часу вы ўжо граеце на гітары?

– Цяжка адказаць на гэтае пытанне. Калі адкінуць перапынкі на сон, абед, адпачынак і г.д., і ўзяць толькі той час, які я граў на гітары, то атрымаецца дзесьці месяцаў 10. Гэта чысты гітарны час. А можа і болей.

 

– А якая музыка вам больш падабаецца?

– Вас гэта можа здзівіць, але гітарная (смяецца). А калі сур’ёзна, то самая розная. Напрыклад, джаз. Я памятаю, як у дзяцінстве ў мяне быў маленькі прыёмнік. Аднойчы я злавіў нейкую хвалю, ужо не памятую якую... Там ішла музычная перадача: у студыю быў запрошаны малады хлопец, ён граў джаз. Але рабіў ён гэта так прыгожа, што тыя гукі нават зараз гучаць у маёй галаве. Тады я зразумеў, што гэтая музыка вечная, і перажыве яна не толькі нас з вамі, але і яшчэ шмат пакаленняў.

 

– Колькі трэба вучыцца, каб іграць на ўзроўні, напрыклад, Дзідзюлі?

– Гэта залежыць ад многіх фактараў. Напрыклад, ад настаўніка. Асабліва, калі ў яго прозвішча Андрэеў (смяецца). Або колькі гадзін у дзень вы збіраецеся прысвячаць гітары… Ад вашых здольнасцяў. Таму нельга адназначна адказаць на гэтае пытанне. Многія людзі прыходзяць да мяне з велізарным жаданнем навучыцца іграць. А пазанімаўшыся пару тыдняў, пачынаюць скардзіцца на болі ў пальцах, і жаданне далей асвойваць інструмент кудысьці ўлятучваецца.

 

– А вам не крыўдна, што ў Беларусі шмат вядомых гітарыстаў, якія граюць значна горш за вас. Напрыклад, той жа Дзідзюля. Але яго ведаюць, а вас не?

– Тут няма на што крыўдзіцца. Усе мы добра ведаем гісторыю Дзідзюлі. Ён заслужыў тое, што ён зараз мае. Як і іншыя зоркі. Дабіцца гэтага вельмі цяжка. А што тычыцца мяне, то можна сказаць, што проста яшчэ не прыйшоў мой час. Спадзяюся, што ўсё наперадзе.

 

– Я ніколі не бачыў такога саманастаўніка як ваш. Вы першы пачалі ўстаўляць у кнігі фотаздымкі акордаў?

– Не. Гэта ўжо даўно не ноў- хаў. Да мяне гэта рабіла шмат людзей. Але ў маёй кнізе «Стандартная аплікатура акордаў» па-мойму ўпершыню была апублікаваная троху іншая методыка. Я спачатку хацеў замест фота акордаў уставіць свае партрэты, але не дазволілі ў рэдакцыі. Жарт. Там паказана, што можна сыграць шмат песняў, не змяняючы палажэння пальцаў на струнах. Гэта значыць, што трэба зажаць адзін акорд і проста «ездзіць» рукой налева і направа. Для тых, хто яшчэ вучыцца іграць, гэта зрабіць значна лягчэй, чым змяніць палажэнне пальцаў. Вось такой методыкі я яшчэ нідзе не бачыў. Магчыма гэта нешта новае.

 

– За вашую кар’еру настаўніка вам давялося сустракацца і вучыць шмат музыкаў, якія потым мелі поспех на розных музычных пляцоўках…

– Да. Іх было шмат. Я нават усіх і не памятаю. Але я б не сказаў, што там была значная дапамога, якая паўплывала на іх творчасць. Больш я мог толькі паслухаць іх, парадавацца і пахваліць. Зусім іншая гісторыя з гуртом «Nonsense». Там сапраўды была значная дапамога. Я і зараз кантактую з гэтымі людзмі.

 

Якое дасягненне ў сваёй творчасці вы лічыце самым вялікім?

– Вось калі напішаш кнігу, а потым чытаеш водгукі. А там напісана «Кніга файная. Проста клас. Андрэеў малайчына. Супер». І тады разумееш, што дзеля гэтага варта не спаць па начах. Трэба працаваць, рабіць нешта для людзей. Вось гэтыя водгукі я і лічу самым вялікім дасягненнем у сваёй творчасці.

 

– Што б вы параілі людзям, якія толькі збіраюцца навучыцца іграць на гітары?

– Трэба ставіцца да ігры на гітары не як да «гульні ў гітарыста», а як да сур’ёзнай справы. І тады поспех прыйдзе сам сабой.

 

– Якія ў вас твочыя планы?

– Зараз будзе цалкам аднаўляцца мой сайт www.andreev-guitar.com. Рыхтуецца яшчэ адна кніга. А больш нічога вам не скажу. Скора самі ўсё ўбачыце.

Каментары

alena (10 сакавiка 2010, 21:01)

Я - "карэктар" (калі вам падабаецца такі панятак). АЛЕ сціплы, абсалютна спакойны, ветлівы, гатовы да эксперыментаў і новых свежых поглядаў на кшталт матэрыялаў, таму і запрашаю, каб паглядзець на працэс "ужывую" :)

tatka (09 сакавiка 2010, 14:07)

не зразумеў...Гэта наезд на мяне ці што? Алена - ты карэктар?

alena (07 сакавiка 2010, 21:45)

запрашаю пачытаць наступным разам :)

tatka (06 сакавiка 2010, 13:53)

тэкст цікавы, але яўна не чытаны карэктарам. На жаль...

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй (30.07.2010)

Гукі джазу на беразе Нёмана (23.07.2010)

У Прырэччы буслоў больш, чым вяскоўцаў (15.07.2010)

У маёй смерці прашу вінаваціць маё жыццё (08.07.2010)

У Гродне працуе выстава «Беларусь Прэс– Фота’2010» (01.07.2010)

Кошт апошняга званку (24.06.2010)

Колькі міліцыянтаў ахоўваюць нашае багацце? (24.06.2010)

Гламур па-гарадзенску (17.06.2010)

Дырэктыва ці лібералізацыя? (10.06.2010)

Мора для маленькай такой кампаніі (03.06.2010)

Самы цвярозы фестываль (27.05.2010)

Выпадковая сустрэча праз 10 год (20.05.2010)

Як змагаўся «Джордж Буш» з «Кітаем» (13.05.2010)

Музей у фотааб’ектыве (06.05.2010)

Стварай дзіва сваімі рукамі (29.04.2010)

Па слядах Леанарда да Вінчы (22.04.2010)

Рэжысура і акторства – рэчы не сумяшчальныя (15.04.2010)

Чаму і каму патрэбна «згарнуць балаган»? (08.04.2010)

Гадзіннік, які спыніць нельга (01.04.2010)

Сяргей Міхалок пра ўрачыстасць самадзейнасці (25.03.2010)

Абставіны ці асабісты выбар? (18.03.2010)

«Пікап» – справа спакушэння (11.03.2010)

Жыллёвая адысея сучаснага студэнта (25.02.2010)

Пясок не патрабуе пасярэднікаў (18.02.2010)

Статычная праблемы мабільных прылад (11.02.2010)

Галіна Юргелевіч: трэба змяняць стаўленне да размеркавання выпускнікоў (04.02.2010)

Здым без правілаў, ці курсы пачынаючага Дон Жуана (28.01.2010)

Дзе быў трактар, калі падаў першы снег?... (21.01.2010)

Паміж Раством і Вадохрышчам (14.01.2010)

Звычайны дзень на вытворчасці (08.01.2010)

«Дай Дарогу» – гарадзенцам (24.12.2009)

Нататкі фаершчыцы-пачаткоўцы: не гуляй з агнём (17.12.2009)

Цыгарэтны шлях, ці Споведзь кантрабасіста (10.12.2009)

«Так» і «не» – школьнай сталоўцы (03.12.2009)

Дзённік бохумскай студэнткі (26.11.2009)

Кватэрнае пытанне (19.11.2009)

Каханне… ў кiшэнi (12.11.2009)

«Просты» нумар у складанай краіне (05.11.2009)

Пра ўкраінскі характар і Запарожскую сеч (29.10.2009)

«Еўропа – гэта больш, чым ты думаеш» (22.10.2009)

Пра лінгвістычныя нюансы, інтэрнат і турыстаў (15.10.2009)

Час дэпрэсіі і… кахання (08.10.2009)

Адкрый Нямеччыну: дзённік удзельніка (01.10.2009)

Кавярня з экспазіцыяй (24.09.2009)

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродна (17.09.2009)

Чароўны трусік – геній піяру (10.09.2009)

Ёсць такая прафесія – «разводзіць» пакупнікоў (03.09.2009)

Дагрукацца да нябёсаў (27.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 4-я, апошняя (20.08.2009)

Твары і гісторыі. 3-я частка (13.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (06.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (30.07.2009)

Твары і гісторыі. Частка 1-я (23.07.2009)

Прывітанне з мінулага ад Deviation (16.07.2009)

Пара загару, акуляраў і… праблем (11.06.2009)

Мамаграфія – бясплатна і штогод (04.06.2009)

Слухайце свой арганізм (28.05.2009)

Відэапрывітанне з «Global pulse» (28.05.2009)

Загадана выжыць (22.05.2009)

Гульні з часам Дж. Абрамса (14.05.2009)

На заходнім ускрайку гораду (07.05.2009)

Дзе знаходзіцца Джаконда? (30.04.2009)

Самыя паўднёвыя мікрараёны (23.04.2009)

Тры правайдэры – адно меркаванне (16.04.2009)

Адкуль прыйшлі засранцы... (09.04.2009)

Чым менш жанчыну мы кахаем… (02.04.2009)

Нататкі з прэзентацыі рэйтынгу (26.03.2009)

Ніколі не пераПІшаш! (19.03.2009)

Шапікі-чытальні (12.03.2009)

Адпачынак для буржуяў (06.03.2009)

Румлёва – раён яраў і цяжкай паркоўкі (27.02.2009)

Імя - адлюстраванне часу і фантазіі (20.02.2009)

АДЧЫНЯЙ ДЗВЕРЫ, ШКОЛА! (06.02.2009)

ГАРОДНЯ І СВЕТ ВАЧЫМА ГАРАДЗЕНЦАЎ (30.01.2009)

ЖЫРОВІЦЫ: СЯБРОЎСТВА, НАВУКА, ДЫЯЛОГ (28.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net