Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(3)
Памер шрыфта
ProСпорт
Веласепідысты распрацаўваюць схему веланакірункаў у Гродна
У Гродна кожны год павялічваецца колькасць веласіпедыстаў, а мажлівасці для іх руху не паляпшаюцца, а ў некаторых месцах горада проста адсутнічаюць.
Намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандар Цыбульнікаў прапанаваў веласіпедыстам самім указаць маршруты перамяшчэння по горадзе на веласіпедах.
– На схеме мы паказалі асноўныя накірункі, дзе неабходна стварыць умовы для перамяшчэння веласіпедыстаў, – гаворыць адзін з аўтараў схемы Алег Крыўшын. – Тут можна параўняць асфальт, зрабіць зручныя з’езды або нанесці разметку. Таксама варта ўлічваць веласіпедны транспарт пры праектаванні новых мікрараёнаў, дарог або пры іх капітальных рамонтах.
Схема таксама ўтрымлівае рэкрэацыйныя (або «экалагічныя») сцежкі, каторыя больш прыстасаваныя для адпачынкавых паездак уздоўж Гараднічанкі, Нёмана, у Пышках. Таскама прадугледжваюцца выезды з гораду ў месцы адпачынку або на лецішчы.
– Мы спадзяемся, што ўлады пачнуць ўлічваць ужо цяпер, што веласіпед з кожным годам будзе набіраць папулярнасць. Гэта экалагічна чысты від транспарта і ўрэшце рэшт можа паспрыяць паляпшэнню транспартнай абстаноўцы, з’яўляючыся альтэрнатывай аўто або грамадскаму транспарту.
– Схему плануецца адправіць у гарвыканкам у канцы сакавіка, а перад гэтым хацелася б пачуць меркаванні гарадзенцаў аб прапануемых маршрутах. Прапановы можна пакідаць у каментарах да матэрыялу, або дасылаць на velo.grodno@gmail.com.
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №10 (154)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
рэд (25 сакавiка 2010, 12:22)
Слушная заўвага, Астрынчанка! Я таксама на гэта звярнуў увагу. Відаць, героі такіх матэрыялаў заключаюць нейкую дамову з ВГ і лічаць публікацыю ў іх прыярытэтнай... А нашыя рэдактары не праяўляюць настойлівасці, хоць маюць на гэта поўнае права, бо многія з такіх ініцыятываў выспяваюць у нашым атачэнні, а часам - і ў нашым памяшканні...
astrynczanka (17 сакавiка 2010, 01:15)
Юрка, ты гэты матэрыял разам з Надзейкай З. рыхтваў: яна для "ВГ", а ты для "ТС". дарэчы, паважаная рэдакцыя, не першы раз заўважаю на Стылі матэрыялы, якія пераклікаюцца з матэрыяламі ў" Вячэрнім Гродна". усё б нічога, толькі ў "ВГ" яны з'яўляюцца на пару дзён раней :(
red (13 сакавiка 2010, 21:38)
Хажу зараз па Ўроцлаве - паўсюль веладарожкі і аніякіх праблемаў у дачыненнях паміж памліцыяй і веласіпедыстамі.