Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

На Кубе забілі слонімскага парашутыста Аляксандра Мазырка

Як стала вядома карэспандэнту «Газеты Слонімскай», Аляксандр вырашыў паглядзець Кубу, там ён планаваў на веласіпедзе праехаць увесь востраў. Нават думаў адтуль адправіцца на Гаіці, каб дапамагаць пацярпелым ад землятрусу.

Аляксандр выляцеў на Кубу 4 студзеня, а 29-га студзеня паведамілі, што Аляксандр Мазырка загінуў. У пасольстве Рэспублікі Беларусь на Кубе сябрам і родным сказалі, што слонімскі юнак падарожнічаў з нейкім кубінцам, які і падазраецца ў забойстве беларуса, якога забілі 21-22 студзеня ноччу, калі той спаў.

 

Магчыма, з-за рэчаў, якія Аляксандр Мазырка меў з сабой: мабільны тэлефон, фотаапарат і адзенне. На Кубе толькі нядаўна з’явілася мабільная сувязь, але тэлефоны і сувязь там вельмі дарагія. Аляксандру Мазырку быў 31 год. Ён нарадзіўся ў Зэльве, там скончыў школу.

 

Прах загінаўшага парашутыста прывёз пасол Рэспублікі Беларусь на Кубе. А кубінскі пасол у Беларусі атрымаў дакладны загад разабрацца і правесці расследаванне гэтага злачынства.

Паводле ГС

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net