Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Калі ты беспрацоўны, можаш стаць бізнэсменам

У Гродзенскай вобласці лягчэй за ўсё працаўладкавацца будаўнікам, ветырынарным урачам, заатэхнікам, дактарам. Не запатрабаваныя - юрысты, эканамісты, настаўнікі. На адну вакансію ў вобласці ў сярэднім прэтэндуюць два чалавекі.

Напружанасць на рынку працы ў раёнах розная: у Лідскім раёне на адну вакансію прыпадае каля 7 беспрацоўных, у Ваўкавыскім - 4, у Смаргонскім, Шчучынскім і Слонімскім раёнах - па 3 беспрацоўных на адну вакансію. Больш вакансій, чым беспрацоўных, у Бераставіцкім, Воранаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім і Карэліцкім раёнах.

 

Запатрабаваныя прадстаўнікі будаўнічых прафесій, машыністы кранаў, маляры, кухары, афіцыянты, прадаўцы харчовых тавараў, слесары розных кваліфікацый, электраманцёры, дактары, інжынеры-праектыроўшчыкі. На вёсцы не хапае жывёлаводаў, аператараў машыннага даення, трактарыстаў.

 

Не запатрабаваныя ў вобласці юрысты, эканамісты і настаўнікі. На ўліку знаходзяцца 83 бухгалтара, усе без досведу працы. Любы беспрацоўны можа арганізаваць уласны бізнэс, зараз пад гэта дзяржава выдзяляе бязвыплатныя субсідыі ў памеры ад 2,8 млн. рублёў да 3,8 млн. рублёў.

Па інф. ГП

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net