Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Лядовы палац у дадатак да АЭС

АЭС

У Астраўцы, дзе у хуткім часе можа з'явіцца беларуская АЭС, будуць збудаваныя Лядовы палац на 3000 месцаў. Жыхарам горада абяцаюць таксама новыя дарогі, паркі, аквапарк, новы шпіталь і каля 10 новых школаў.

Усё гэта прадугледжваецца агучаным нядаўна генеральным планам развіцця Астраўца.

Згодна з ім у горадзе з'явяцца таксама новыя прадпрыемствы і навучальныя ўстановы. У прыватнасці, філіялы некаторых універсітэтаў і нават Нацыянальнай Акадэміі навук.

Такія грандыёзныя планы намалявала сваім чытачам "Астравецкая праўда".

Афіцыйнае выданне мясцовага райвыканкама не забылася пры гэтым папракнуць “прафесійных барацьбітоў за народнае шчасце”... што заўсёды супраць, не шкадавалі змрочных фарбаў, каб пераканаць нас у тым, што перспектывы Астраўца не больш чым “бабуліны байкі”, а на самой справе мы атрымаем небяспечны аб’ект “пад плотам” і вялікую звалку побач з ім".

Пад "барацьбітамі", верагодна, маюцца на ўвазе мясцовыя грамадскія актывісты Іван Крук і Мікалай Уласевіч, якія неаднаразова спрабавалі публічна выказаць свой пункт гледжання на магчымыя негатыўныя наступствы будаўніцтва АЭС у адным з самых экалагічна чыстых куткоў Беларусі.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net