Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (14) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Абмяркуем

Ці выратуе кавалачак пластыку твае жыццё?

Ужо ўсе ведаюць, што з 23 лютага павялічыліся штрафы за адсутнасць флiкеру на... Нават, не ведаю, як сказаць. На чалавеку? Ці на яго вопратцы? Ці ў руках? Карацей, калі раней за яго адсутнасць штраф скаладаў 0,5 базавай велічыні (17 500 рублёў), то цяпер – да 3 базавых велічынь, ці 105 000 рублёў.

Наогул штраф у аналагічным памеры будзе накладацца не толькі на пешаходаў але і на веласіпедыстаў. І нават на тых, хто кіруе конным транспартам.

 

Увялі гэты закон яшчэ ў 2005 годзе. Неабходнасць яго была прадыктаваная тым, што рэзка пачалі павялічвацца смяротныя выпадкі на дарогах. Увядзенне закону (паводле афіцыйных дадзеных) выратавала шмат жыццяў: флiкер відаць з адлегласці да 100 метраў, гэтага як раз хопіць кіроўцы аўто, каб затармазіць. Праўда, тут яшчэ многае залежыць ад хуткасці, з якой рухаецца транспартны сродак.

 

Людзі, асабліва жанчыны і дзяўчаты, кажуць «палiвa, непрыгожа». Гэта лёгка вырашаецца –выбар флiкераў вялізны.

 

Калі я вырашыў удакладніць, за што канкрэтна павінны плаціць штраф «непаслухмяныя» грамадзяне, то прайшоў у ДАІ – ад дзяжурнага на ўваходзе да начальніка ідэалагічнага аддзелу Гродзенскай дзяржаўтаінспекцыі Іны Іванаўны Карасевiч. На пытанне, якая колькасць людзей у дзень затрымліваецца за адсутнасць у іх святлоадбівальных элементаў, Іна Іванаўна адказала:

 

– Калі ўзяць статыстыку за мінулыя выходныя, то 21-га лютага былі затрыманыя 53 чалавекі па вобласці, а 20-га лютага больш за 90 чалавек. Раней мы абмяжоўваліся папярэджаннем, нават палову базавай не «прысуджалі»… Але, звяртаю вашую ўвагу на тое, што павялічыліся не толькі штрафы, але і сам закон стаў больш жорсткім. Ён патрабуе, каб людзі мелі пры сабе флікеры, нават калі проста выходзяць з уласнай хаты.

 

Пасля правядзення невялікага даследавання на вуліцах Гродна, я прыйшоў да такіх высноў: з 36-ці мінакоў 29 мелі пры сабе флiкеры. Астатнія іх не мелі і не збіраюцца набываць. Не гледзячы на выскія штрафы… Гэта ўжо не капрыз, гэта – пазіцыя. Але, што дрэннага ў тым, што кавалачак святлоадбівальнага пластыку выратуе табе жыццё?

Фота http://www.univer.by

Каментары

jahorau (04 сакавiка 2010, 18:09)

2 Egorych_man исключительный вы человек (с) :)

Egorych_man (04 сакавiка 2010, 10:03)

Конечно, ношу - в виде темно-синей самоизгибающейся ленты. Она очень удобно крепится на рукав или на ручку портфеля и вид не портит совсем. А в светлое время суток храню ее в портфеле. И не только сам ношу, но и всем родственникам и знакомым рекомендую. Мне очень часто приходится ездить вечером/ночью за рулем, и я знаю, как неприятно, когда за 3 метра из темноты выскакивает пешеход... Эти слова я готов повторить, положа руки не только на сердце и ПДД, но и на любой другой орган и любую другую книжку :))))))

jahorau (02 сакавiка 2010, 19:58)

2 Egorych_man паклаўшы адну руку на сэрца, другую на ПДД, скажыуе, самі носіце флікер? :)

Egorych_man (02 сакавiка 2010, 18:02)

С точки зрения водителя, ребята, фликеры - это огромное благо! Иногда даже на нормально освещенном пешеходном переходе в свете встречных фар ничегошеньки не видно. Фликеры - другое дело! Водитель видит блики и реагирует соответствующим образом! Те, кто хоть раз сидел за рулем, согласятся, что не очень хочется садиться в тюрьму из-за какого-то остолопа, который на пешеходном переходе выскочил под колеса авто (и, если выжил, думает, что был прав). Водитель не может пересекать каждый переход на скорости 20 км/ч, а на большей скорости пешеход без фликера становится заметным слишком поздно... И вины водителя, объективно, в этом нету...Это должны все понимать! Прошу вас, носите фликеры!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

jahorau (02 сакавiка 2010, 17:18)

2 Cвят Ох, каб з намі пагадзіліся яшчэ чыноўнікі, даішнікі і дэпутаты, было б зусім добра :)

Свят (02 сакавiка 2010, 13:48)

jahorau ты победил, поздравляю. Я принимаю твою точку зрения

Лида (02 сакавiка 2010, 11:28)

дело не в фликерах а в освещений,Если б освещали нормально улицы то фликеры не нужны

jahorau (01 сакавiка 2010, 21:11)

2 Свят. Добра, я канкрэтызую. Ёсць праблема, тыпова яна выглядае так: у неасветленым месцы, там дзе пераход праз дарогу забаронены, яе усё ж пераходзіць пешаход. П'яны. Ці ўвогуле ляжыць бухі на дарозе. Яго збівае машына. І так некалькі сотняў разоў у год. Што рабіць? 1. Паставіць урэшце ліхтары, у тым ліку і ў малых населеных пунктах і не эканоміць электрычнасць уначы. 2. За 50 метраў да месцаў дзе часта здарэнні - яшчэ і знакі. 3. зрабіць пераходы там. дзе людзі традыцыйна вуліцы перабягаюць перад носам машыны. Тобок там дзе зручна пераходзіць. Калі гэта занадта ажыўленая дарога - падземны ці надземны пераход. 4. Прапагандаваць правілы дарожнага руху, каб людзі разумелі небяспеку ад аўто, а не ад магчымага штрафу. 4. РЭКАМЕНДАВАЦЬ жыхарам сельскай мясцовасці насіць флікеры ўначы на неасветлtных участках дарог. 5. Падвысіць кошты на гарэлку, "віно" і піва. Каб напрыклад літр гарэлкі каштаваў больш чым кілаграм добрай каўбасы. Але гэта ж дорага ўсё. І вінішча купляць ніхто не будзе ў такой колькасці. прасцей - забавязаць кожнага насіць флікер і яшчэ драць штрафы з тых з тых хто выйшаў увечары выкінуць смецце. Які будзе вынік флікер-году? Ахвяраў менш не стане. будуць трупы з флікерамі і паступленні ў бюджэт у выглядзе штрафаў, эканоміі электрычнасці і даходаў ад "крыжачка".

Свят (01 сакавiка 2010, 18:18)

2 jahorau НО что делать если гибнут люди на дороге каждый день?

Juli (28 лютага 2010, 22:46)

Ну увеличили штраф и что с ттого? Большинство как не носили их, так носить и не будут!

Juli (28 лютага 2010, 22:45)

Ну ввели и что? Большинсткво как не носили так носить и не будет.Это право каждого...

jahorau (27 лютага 2010, 00:19)

2 Свят Я прапаноўваю дзяржаве не саваць свой адкормлены нос куды не трэба.

Свят (26 лютага 2010, 19:20)

Я за фликеры, если они спасают жизни. jahorau а что прикажешь делать государству? Помнишь год назад ввели фликеры? поносили все месяц и бросили... Вот и приходится принимать жесткие методы... P.S. Андрей, ты себе реабилитировал полностью. Поздравляю!!!

jahorau (26 лютага 2010, 14:17)

Але, што дрэннага ў тым, што кавалачак святлоадбівальнага пластыку выратуе табе жыццё? -------------- "перагібы на мсцах" у спалучэнні з глупствам і імкненнем дзяржавы кантраляваць кожы чых грамадзяніна. я ўпэўнены, што у гарадох, дзе большасць вуліц маюць асвятленне (прынамсі мусяць мець) гэтыя флікеры абсалютна безсэнсоўныя. што будзе далей? можа званочкі ў нос і рабіць "ку" перад кожным міліцы... эцылопам? ну не хачу я мець бліскучю і безгустоўную па дызайне фіговіну на сабе. А затое якія магчымасці для эцыло... міліцынтаў! Неспадабаўся - сарваць флікер і вкаціць штраф у 100 тысяч. І чаму гэта флікеры ратуюць жыццё, а ўключаныя фары днём не ратуюць? Хаця па ўласным досведзе магу сказаць, што акурат наадврот - машына з асвятленнем нават удзень нашмат больш заўважная і для кіроўцаў і для пешых.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Калі на сценах заквітаюць палі (30.07.2010)

Большасць планаў не змясцілася ў праекце (23.07.2010)

Уладальніца дыплома магістра №1000 - Юлія Дзядзюшка (14.07.2010)

Максім Гармаш: трэба дапамагаць моладзі зарабляць сабе на жыццё (08.07.2010)

Лёс чалавека: паслізнуўся, згубіў прытомнасць – інвалід… (01.07.2010)

Пераадоленне... (24.06.2010)

Камета Макнота прымае «парад планет» (17.06.2010)

Прэс-тур «Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?» (10.06.2010)

Як можна вымерыць ступень пацыфізму? (03.06.2010)

Вынікі конкурсу для маладых журналістаў «Твой Стыль" (24.05.2010)

Вырашана! У суботу ў ліцэй не пайду… (20.05.2010)

ХХ стагоддзе праз прызму ўспамінаў (13.05.2010)

100-гадовы юбілей Апанаса Цыхуна (06.05.2010)

Camel лёгкі, калі ласка (29.04.2010)

У цэнтры ўвагі гурт Centr (22.04.2010)

Якой шчаслівай можа быць старасць (15.04.2010)

Інтэлектуальны марафон 2010 (08.04.2010)

Ветэраны жадаюць любові (01.04.2010)

Пажыццёвы вердыкт Аляксандры (25.03.2010)

Краіна, дзе можна плаваць у каляровых мячыках (18.03.2010)

Шкляначка здароўя з горнага Алтаю (11.03.2010)

Паліцэйскі рэалізм у перадвясновай казцы (04.03.2010)

Прызнанне ў каханні – першае месца! (18.02.2010)

Самы надзейны спосаб уборкі – суботнік (11.02.2010)

Сярод пераможцаў – толькі дзяўчаты (04.02.2010)

«Сакрэтная інформацыя» школьнай сталоўкі (28.01.2010)

Санкі, лыжы, зімовыя скокі (21.01.2010)

Вынікі доўгага адпачынку (14.01.2010)

Які каляндар зручнейшы (08.01.2010)

Увайсці ў смак ці Хто яны, дэгустатары? (24.12.2009)

Тытан з вуліцы Міру (17.12.2009)

Камунікацыя ў трэцім пакаленні (10.12.2009)

Пошукі сябе ў свеце колераў (03.12.2009)

Безбар’ернае асяроддзе (26.11.2009)

Каханне з першага курсу (19.11.2009)

Тры гадзіны я «працаваў» на пасту (12.11.2009)

Кірмаш для абітурыентаў (06.11.2009)

ALMA MATER – блізкае знаёмства (05.11.2009)

Электронная педагогіка. Першыя крокі (29.10.2009)

«Зялёныя сумкі» – 2 (22.10.2009)

Дом, дзе з’яўляецца полтэргейст (15.10.2009)

Ад сесіі да сесіі не вельмі будзе весела… (08.10.2009)

У нефармальным фармаце… (01.10.2009)

На ровары супраць шкодных выкідаў (24.09.2009)

Прэзентацыя за круглым сталом (17.09.2009)

Што ў Беларусі паказаць замежніку? (10.09.2009)

Кошт Дня ведаў (03.09.2009)

Веды можна намаляваць! (27.08.2009)

Шукаем добрыя рукі (20.08.2009)

Нераўназначныя змены (13.08.2009)

Парады ад «Стыльнай кухні» (06.08.2009)

Тэндэнцыі дэмаграфіі: не колькасць, а якасць (30.07.2009)

Яшчэ адзін банальны артыкул пра Львоў (23.07.2009)

Магічнае люстра тэатру (16.07.2009)

Якая яна, «порцыя»? (11.06.2009)

Праз асвету – да лепшага свету (04.06.2009)

На мове жэстаў (28.05.2009)

Фрыкі – гарадскія «знакі» (22.05.2009)

Татары ў Беларусі (14.05.2009)

Журналіст па-беларуску (07.05.2009)

Адукаванае цемрашальства (30.04.2009)

«Правяраем усё, што прыносяць» (23.04.2009)

Час паходаў і… кляшчоў (16.04.2009)

У «Лясгас» па… бярозавік (09.04.2009)

Як гарадзенцы адзін аднаго падманвалі (02.04.2009)

Знай месца! (26.03.2009)

Дзень правоў і абавязкаў… (19.03.2009)

«Заходи и стар и млад» у студэнцкі інтэрнат (12.03.2009)

Панк – Форэвер! (06.03.2009)

Журналіст як акцёр (27.02.2009)

ГАЛОЎНАЕ – СПАКОЙ, ЦІ ШКОДНЫЯ ПАРАДЫ (20.02.2009)

СОН У ЗІМОВУЮ НОЧ (ФЕЛЬЕТОН) (06.02.2009)

БЕЛАРУСЬ АДРОДЗІЦЦА ВЕРАЮ (30.01.2009)

ЗАХАЦЕЎ Я ПАМАЛІЦЦА, ДЫ Ў ПАЛОНЦЫ АХРЫСЦІЦЦА (28.01.2009)

Замалёўкi фотапаляўнiчай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net