Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Вір жыцця

Вайна вачыма відавочцаў

Перада мною ляжаць фотаздымкі. Глядзяць на мяне з іх сталыя людзі, убеленыя сівізной, якія прайшлі скрозь жахі Вялікай Айчыннай вайны. Мусіць, ім было страшна… Я хачу сустрэцца з імі, паслухаць з іх вуснаў аповяды пра сябе, пра вайну.

Еўтухоўская Ганна Данілаўна: «Нарадзілася я ў вёсцы Лістападавічы Менскай вобласці. Месцы тут вельмі прыгожыя, адразу за вёскай лясы і гаі з вялікімі палянамі. Увосень пад нагамі – залатыя дываны з лісця. Мусіць, і назва вёскі ад іх. Бацькі ў мяне былі простыя працоўныя людзі. Я, скончыўшы 7 класаў, паступіла ў Слуцкае педвучылішча, але скончыць яго не паспела, пачалася вайна. Не гледзячы на гэта, мяне прызначылі настаўніцай пачатковых класаў.

 

Хутка немцы занялі нашыя мясціны. Дырэктар школы, у якой я працавала, быў звязаны з партызанамі і прыцягнуў да працы па абароне Радзімы і мяне. Я стала сувязной. У мае абавязкі ўваходзіла перадача данясенняў у атрад і заданняў партызанам. Я выконвала даручэнні разам са сваёй сястрой. Аднойчы я сустрэла партызана з атрада імя Чапаева. Мы спадабаліся адзін аднаму, пасля заканчэння вайны ажаніліся і пражылі доўгае-доўгае шчаслівае жыццё. Аб часах майго юнацтва нагадвае нагрудны знак «Партызан Беларусі». А на заслужаны адпачынак я сышла са Свіслацкай школы-інтэрнату, дзе працавала настаўнікам».

 

Афанасава Аляксандра Васільеўна: «Я з пасёлку Бярозава Варонежскай вобласці, з сям'і службоўцаў. Скончыўшы школу паступіла ў Варонежскае педвучылішча, пасля заканчэння вярнулася на працу ў маю родную школу настаўніцай пачатковых класаў. Вайна змяніла ўсе маі планы. Адразу пачалася мабілізацыя: спачатку заклікалі мужчын, медыкаў, шафёраў, а потым, калі немцы пачалі ўпарта рухацца да Масквы, Ленінграду, мабілізавалі дзяўчат. Так я патрапіла ў войска.

 

Першыя пару месяцаў мы былі ў вучэбным аддзяленні: вучыліся страляць, кідаць гранаты, разумець сігналы і гэтак далей. А потым мне выдалі вайсковуюе амуніцыю і залічылі радавым у дывізію марской берагавой аховы на Ленінградскім фронце.

 

Служба была цяжкай: штодзённыя, часам па некалькі разоў у дзень бамбёжкі, артабстрэлы. Замкнулася кола блакады і пачаўся голад. Наступіла зіма. Людзі, знясіленыя ад голаду, падалі на вуліцы і замярзалі. Нас часам пасылалі звазіць трупы ў месцы пахавання. І так працягвалася да студзеня 1944 году. Аб гэтым страшным часе мне нагадвае медаль «За абарону Ленінграду». Калі б вы бачылі, як выглядалі ленінградцы: косткі, абцягнутыя абмарожанай скурай, сівыя, знясіленыя… Пра гэта цяжка забыцца. А колькі памерлых дзяцей!

 

У Ленінградзе я пазнаёмілася з курсантам вайсковага вучылішча – маім будучым мужам. Пасля разгрому немцаў пад Ленінградам я была дэмабілізаваная, вярнулася ў Варонеж, потым з сям'ёй цёткі пераехала ў Слонім. Тут ужо пасля вайны і знайшоў мяне былы курсант. Ён скончыў у Магілёве сельгасакадэмію, і быў накіраваны ў Гродна. Да выхаду на пенсію я працавала настаўнікам у СШ № 1. У гонар 40-годдзя Перамогі мне ўручылі Ордэн Айчыннай вайны 2-ой ступені, а за добрасумленную і шматгадовую працу медаль «Ветэран працы».

 

Сухоцкі Васіль Восіпавіч: «Я нарадзіўся ў 1914 годзе, калі пачалася Першая сусветная вайна. Сям'я наша з вёсцкі Галаўнічы Верцялішскага сельсавету. У Верцялішках была польская школа, у ёй я скончыў тры класы. Тэрміновую службу праходзіў у польскім войску.

 

У 1939 годзе адбылося ўз'яднанне Беларусі, а мы яшчэ некалькі гадоў жылі прыватнай гаспадаркай. Калі пачалася вайна, нямецкія часткі ў першыя дні мінулі нашую мясцовасць. Вызвалілі нас толькі ў 1944 годзе. Мяне і ўсіх маладых мужчын мабілізавалі і накіравалі ў 20-ты вучэбны стралковы полк у Кастраму. Пасля абучэння быў залічаны радавым стралком у 1090 стралковы полк, які прымаў удзел у вызваленні Варшавы. Увосень 1944 году мяне перавялі ў 240 гвардзейскі стралковы полк другім нумарам кулямётнага разліку. Полк прымаў удзел у фарсіраванні Одэра і штурме Берліну. У гэтым баі вельмі шмат загінула нашых салдатаў, мяне сур'ёзна параніла ў нагу. Санітары зрабілі перавязку і на насілках вынеслі мяне з поля бою. На санітарным цягніку адправілі ў шпіталь, дзе я і сустрэў Дзень Перамогі.

 

У верасні 1945 году мяне дэмабілізавалі. Я вярнуўся дадому, уладкаваўся спачатку на працу ў пажарную частку, а потым стаў працаваць столярам на фабрыцы «Дынама». 

Працяг будзе

Каментары

Свят (26 лютага 2010, 19:25)

Не поверите, но на втором фото вылитая мая классная - пронько Вера Владимировна.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Адраджаючы прыдворную культуру (30.07.2010)

Калі ашчаднасць - перадусім (23.07.2010)

У ВНУ хутка не застанецца маладых выкладчыкаў (15.07.2010)

Гарадзенскі заапарк вачыма польскіх валантэрак (08.07.2010)

Як я эксклюзіўны «гарачы тур» шукала (01.07.2010)

Кіроўцы мапедаў таксама атрымаюць катэгорыю (24.06.2010)

Сардэчна ў музыцы. Сардэчна ў руху (17.06.2010)

Яшчэ раз пра салярыі ды сапраўднае сонца (10.06.2010)

За колькі матэматыка для народа? (03.06.2010)

Грыбы смачныя, небяспечныя… (27.05.2010)

Будуць вучыцца ў Польшчы (20.05.2010)

Цяжкасці перакладу, або Як яго завуць у іншых краінах (13.05.2010)

Што можна купіць на 10 даляраў (06.05.2010)

Масавая бурбалізацыя адбудзецца ў суботу (29.04.2010)

Свабода – жаданая і недасягальная (22.04.2010)

Гэта толькі здаецца, што да Басовішча далёка (15.04.2010)

Малаток, як сведчанне кемлівасці (08.04.2010)

Конкурс і фотавыстава, якія ладзіць музей (01.04.2010)

«Колеры Нёмана» на вуліцы Ажэшкі (23.03.2010)

Што нам рыхтуе «Малочны мір»? (18.03.2010)

Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката» (11.03.2010)

Вайна вачыма відавочцаў. Ч.2 (04.03.2010)

«Этапы» жыцця знаёмага скінхэда (18.02.2010)

Барыста – той, хто ўсё ведае пра каву (11.02.2010)

Памяшканне з цудамі (04.02.2010)

Вобраз Беларусі ў польскіх СМІ (28.01.2010)

«Іардань» на Юбілейным (21.01.2010)

Пачынаючы хакер папярэджвае… (31.07.2010)

Гарадзенскі хоспіс (08.01.2010)

Новы купал над горадам (24.12.2009)

Бітва інтэлектуалаў (17.12.2009)

Блатное месца ці Хто жыве пад дрэвам (10.12.2009)

Новы набытак «Карату» (03.12.2009)

«Добрыя рукі» не заменяць прытулку (26.11.2009)

Праз грамадзянскае тэлебачанне да грамадскай актыўнасці (19.11.2009)

Пішыце скаргі, гарадзенцы! (12.11.2009)

Цяпер часцей купляюць тэсты… (05.11.2009)

Дзень памяці паўстанцаў ў Свіслачы (29.10.2009)

Створаны бацькоўскі клуб (22.10.2009)

Два апытанні пра алкагольнае пытанне (16.10.2009)

«Град асуджаны»: Night City № 108 (08.10.2009)

Форум валанцёраў (01.10.2009)

Статус немаўляці: «дзіця міру» (24.09.2009)

Парады ад «Стыльнай кухні» (17.09.2009)

Музей – сэрца ўніверсітэту (10.09.2009)

Зялёныя рарытэты Шчучына (03.09.2009)

Сметнік, які называўся лесам (27.08.2009)

Дзве выставы, як адна (20.08.2009)

Як абараніцца ад свінога грыпу (13.08.2009)

Замест рынку – новы гандлёвы цэнтр (06.08.2009)

Дзе можна стаць экскурсаводам? (30.07.2009)

NIGHT FEST у Піцеры (23.07.2009)

Калі вам сонца даволі шмат (16.07.2009)

Беларусь і Нямеччына– асобы і гісторыі (11.06.2009)

«Пілотны» фэст (04.06.2009)

Фрыкі – гарадскія «знакі» (28.05.2009)

Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (22.05.2009)

Мотакрос для любога ўзросту (14.05.2009)

Адпачынак па кішэні (07.05.2009)

Пра туземцаў і іншаземцаў (30.04.2009)

Багіня музычнага правасуддзя (23.04.2009)

Музычна-літаратурны перфоманс (16.04.2009)

Аднойчы ў «Ракурсе» (09.04.2009)

«Чырвоная зорка» на гарадзенскім «кінасхіле» (02.04.2009)

Атрымаў дыплом, а з ім і аблом (26.03.2009)

Сезон Гарадзенскай лігі КВЗ адкрыты (19.03.2009)

За дыпломам – у Польшчу (13.03.2009)

WoW – новы свет і проста гульня (06.03.2009)

На конкурс «Каханне ў стылі…» (27.02.2009)

ДЗВЕ ГУЧНЫЯ СПРАВЫ АДНАГО ГОРАДА (20.02.2009)

ГРОДНА Ў СЕЦІВЕ (06.02.2009)

АПЫТАННЕ: ЯК НА ВАС ПАЎПЛЫВАЎ КРЫЗІС (30.01.2009)

АХВЯРЫ ВУЛІЦ (28.01.2009)

Мандарыны патанелi (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net