Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Лідскія “Дажынкі” на шырокую нагу

Дажынкі
Старшыня лідскага райвыканкаму Андрэй Худык у інтэрв’ю “Народнай газеце” паведаміў, што ўсяго на добраўпарадкаванне Ліды да “Дажынак” спатрэбіцца каля 450 млрд. руб. ($170 млн.).
У папярэднія гады бюджэт “Орша-2008″ складаў  — 320 млрд, “Кобрын-2009″ — 330 млрд.

- Мы разумеем, што “касмічныя” сродкі на Ліду не паступяць звонку. Таму, спадзеючыся на рэальную дапамогу, і самі “спаць” не будзем. Маем намер прыцягнуць сродкі прадпрыемстваў і арганізацый, бюджэтныя і крэдытныя рэсурсы, - кажа старшыня.

Днямі ў Інтэрнэт быў выкладзены прыкладны план з “Асноўнымі мерапрыемствамі па падрыхтоўцы Лідскага раёна” за подпісам ужо былога кіраўніка Гродзеншчыны Уладзіміра Саўчанкі. Вызначаны асноўныя аб’екты будаўніцтва, іх каля 300. За сродкі дзяржаўнага бюджэту будуць пабудаваныя толькі гарадскі стадыён і Лядовы палац ды адрамантаваны мясцовы каледж.

Дапамога ад вобласці большая — каля $11 мільёнаў. Галоўная частка гэтых грошай пойдзе на рэстаўрацыю Лідскага замка. Ажно 58% ад бюджэту “Дажынак-2010″ (каля $100 мільёнаў!) плануюць атрымаць з банкаўскіх крэдытаў. Лядовы палац абыдзецца ў $7,5 мільёна. Два футбольныя стадыёны — адзін новы, другі адрамантаваны - абыдуцца яшчэ ў $3,75 мільёны, спорткомплекс —$3,75 мільёны. “Хіт сезона” — аквапарк. Усе $15 мільёнаў на яго будаўніцтва мусяць выдзеліць банкі.

Рамонтныя працы на Лідскі замку будуць каштаваць удвая танней за аквапарк. Рамонт пяці храмаў умясцілі ў $200 тысяч. Крыніцы фінансавання большасці з іх дагэтуль нявызначаныя. Да слова, выдаткі на пабудову адной грамадскай прыбіральні ў цэнтры Ліды будуць большыя за ўсе сродкі на храмы. Спонсара на помнік Гедыміну за $300 тысяч таксама пакуль няма.

У Лідзе мусіць з’явіцца і 3D кінатэатр.

А вось як адгукаюцца пра свята некаторыя з лідчан на лідскім сайце: - Помнік Гедыміну трэба рабiць не з бронзы! Так як Дажынкi - гэта усяго нядзеля ўсякiх мерапрыемстваў, трэба рабiць помнiк з матэр’ялаў, якiя толькi i працягнуць гэты час! З прэсаванага СУХОГА МАЛАКА з закончаным тэрмiнам ужывання!

Наконт аквапарку: Гэта ўвогуле трызненне: засталося 7 месяцаў, а на абранай будпляцоўцы (каля СШ№14 на Машэрава) ніякіх прыкметаў будоўлі.

- Аўральна-вахтавым метадам адродзім славу гарадоў Беларускіх! А на базарах ужо шчымяць дробных прадпрымальнікаў, стрэляючы ў іх па мільёне на добрую для горада справу...

Здымак з http://baj.by




comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика