Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(1)
Памер шрыфта
Навіны
«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы – 70 год стварэння»
У 1940 годзе быў створаны Гродзенскі настаўніцкі інстытут, у 1978 годзе ён набыў статут універсітэту, а зараз з’яляецца галоўнай навучальнай установай вобласці, якая рыхтуе спецыялістаў па 72 спецыяльнастях. У склад універсітэту уключаны тры педагагічных каледжа і некалькі ліцэяў вобласці.
У праграме святкавання – конкурсы і вечарынкі для студэнтаў, алімпіяды, канферэнцыі і сустрэчы з выпускнікамі мінулых гадоў, узнагароджанне лепшых выкладчыкаў. Адбудзецца прэзентацыя юбілейнага электроннага выдання «Выкладчыкі ГрДзУ імя Янкі Купалы» і дакументальны фільм «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы – 70 год стварэння». А заўтра з’явіцца новая версія ўніверсітэцкага сайту, распрацаваная спецыяльна да юбілею.
Ілюстрацыя http://kremer.livejournal.com
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №07 (151)
03 верасня 2010 г.
«Містар кот» апынуўся звычайным…
Гасціннасць беларусаў не мае межаў


Каментары
выпускнік (19 лютага 2010, 14:00)
і хацелася б павіншаваць шчыра ўніверсітэт, ды рука не падымаецца, бо рэальным "універсітэтам", з усімі ўласцівымі ўніверсітэтам акадэмічнымі свабодамі гэтая "установа" была хіба пару гадоў на пачатку 90-х. Далей усё зноў звялося да абслугоўвання ідэалагічных інтарэсаў дзяржавы. Ціск на студэнтаў і выкладнікаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, прымусовыя выгнанні студэнтаў на выбары ды суботнікі...эх, лепш не пералічваць ды не псаваць нэрвы. Таму віншую шчыра сумленных ВЫКЛАДНІКАЎ ды СТУДЭНТАЎ, а "установе адукацыі" зычу стаць хоць калі-небудзь паўнавартасным УНІВЕРСІТЭТАМ.