Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(1)
Памер шрыфта
Пагляд
Не забараняйце дзецям маляваць анёлаў
– Як ўзнікла ідэя студыі?
– Спачатку гэта было быццам выпадкова. Мяне папрасілі папрацаваць з калектывам, у якога часова не было кіраўніка. У той час я курыравала іза-студыі па вобласці. А потым, пэўна, прыйшло тое, што было дадзена звыш. Калі мне казалі мае калегі з Ерэвану, што калі-небудзь я ўсё кіну і буду працаваць з дзецьмі, я проста не верыла.
Калі ідзеш з любоўю да дзяцей і да таго, чым займаешся, то, натуральна, гэта праца захапляе, прычым да такой ступені, што гатовы ўсё кінуць і прысвяціць сябе толькі гэтаму. Нават праца ў музеі, якая мне вельмі падабалася, і праца па распрацоўцы сувеніраў (па другой адукацыі я мастак па ткацтву) не змаглі мяне спыніць. Жывыя людзі, дзеці – гэта нашмат цікавей. Калі разумееш, што пасеяў нейкае зерне: спачатку маральна-духоўную аснову, а потым ўжо эстэтычны пачатак, у сэрцы дзіцяці і бачыш гэтыя плады – гэта вельмі радуе. Калі праз шмат год сустракаешся з гэтымі людзьмі, і яны кажуць, што знайшлі сябе тут – разумееш, што ўсё было не дарма.
У наш час, у нашым грамадстве дзецям не хапае такога асяродка, такога месца, дзе яны маглі б быць самі сабой. Мы іх апранаем, кормім, вядзем на адпаведныя мерапрыемствы, у госці – як самі лічым належным. Атрымліваеццца, што чалавек, народжаны Богам са свабоднай воляй, не мае свабоды, будучы дзіцём, бо ён паўсюдна за руку з бацькамі. Патрэбна месца, дзе б дзіцё магло быць самым сабой. Таму ў нашай студыі няма нічога крамольнага, калі дзіцёнак намалюе яблык сінім альбо трусіка ў клетачку. Ён выяўляе тое, што ён хоча. І калі тут ён выяўляе гэта праз малюнак, потым не будзе патрэбы выяўляць свой негатыў праз жаданне пабіцца ці абразіць маці. Недзе павінен быць выхад для свайго ўнутранага «я». Сёння ён чорнымі фарбамі малюе дракончыкаў ці танкі, а заўтра прыходзіць і малюе анёла, альбо малюе тое ж дрэва, але не тое, банальнае, прымітыўнае, якое паказалі ў садку, а нейкае свае, адчутае і прапушчанае праз сваю маральна-духоўную прызму, што дрэва ўжо нагадвае райскае.
Пра студыю можна казаць шмат. Гэта – маё жыццё. Тыя, хто ведае, што я вялікую частку жыцця прысвяціла навукова-даследчай працы ў сферы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мяне асуджаюць, лічаць ледзь не здрадніцай. Але я лічу, што жывы чалавек нашмат важнейшы за які-кольвек раскошна-вышыты ці тканы рушнік альбо самую экзатычную вазу. Кожны выбірае сам.
– Як вы лічыце, ці кожнае дзіця можна навучыць маляваць?
– Гэтак жа як чытаць, пісаць, скакаць можа кожны, але пры гэтым ў аднаго почарк каліграфічны, у іншага больш сціплы, так жа можа маляваць і кожнае дзіцё. Не быць мастаком, але выяўляць свае ўнутраныя думкі, пачуцці, свой душэўны і духоўны стан праз фарбы і колер.
Ёсць такая форма творчасці, якая завецца «давыяўленчай»: дзецям дашкольнага ўзросту ўласціва маляваць безпрадметныя малюнкі. Нажаль, шмат якія дарослыя гэтага не разумеюць, асабліва ў дзіцячых садках, напрыклад, прыходзіць 5-гадовае дзіця і кажа: «Нам сказалі намаляваць наш тэатр». Навошта?
Мастакамі ўсе не могуць быць, як і музыкамі, і паэтамі. Але выражаць сябе праз выяўленчае мастацтва мае права кожны і потым, для агульнага развіцця маляванне проста неабходна. Яшчэ Дзідро пісаў, што кожны чалавек, так жа як вучыцца чытаць і пісаць, павінен выхоўвацца праз маляванне. Часта дзеці вельмі шмат выкарыстоўваюць чорную фарбу – і гэта не выпадкова, асабліва калі ёсць праблемы сямейныя, завуаляваныя, скрытыя, вельмі глыбокія. Такі метад выкарыстоўваюць псіхолагі: даюць фарбы і прапануюць дзіцяці запоўніць ліст колерам па свайму жаданню, а потым робяць з гэтага высновы. Хаця я не зусім тут з псіхолагамі згодна. Я назірала шмат цікавых працаў, калі ліст быў поўны чорнай фарбы, але гэта не сведчыла пра праблемы дзяцей. Напрыклад, наступіла ноч, сонца пайшло спаць: і цудоўны малюнак з блакітным небам і сонцам пакрываецца чорнай фарбай! Альбо падвал, у якім ёсць усё: і ровар, і цэгла, і банкі з варэннем, але ў выніку там няма лямпачкі, цёмна і зноўку ўсё ў чорнай фарбе… Тут ёсць думкі і гэта не праблема дзіцяці! Хутчэй гэта праблема дарослых… (смяецца)
– Як я зразумеў, галоўны сэнс не проста навучыць дзіця маляваць, але паўплываць на яго ўнутраны свет, даць самавыявіцца.
– Так. У развіцці любога чалавека спачатку павінны стаяць маральна-духоўныя асновы. Калі гэтага няма – можна навучыць унікальнай тэхніцы малявання, але мастак «не адбудзецца», гэтыя працы будуць рабіць уражанне толькі на невялікую групу людзей. Змест карціны павінен несці пэўны сэнс і святло. Калі гэтага няма – грош цана такой творчасці.
Вельмі шмат зараз у свеце таго, што не ў лепшы бок накіроўвае дзяцей: тэлеперадачы, шмат якія дзіцячыя кніжкі, нават паводзіны бацькоў. Часам дзеці выказваюць такія думкі ад якіх становіцца жахліва. Калі 8-гадовая дзяўчынка лічыць нормай не выходзіць замуж і пры гэтым мець дзіця, кажа, што гэта не абавязкова і тут жа прыводзіць канкрэтныя прыклады з жыцця блізкіх… Мала таго, што гэта амаральна, жахліва тое, што гэта лічыцца нормай, гэтага нават не саромеюцца. А ўсё пачынаецца з дробязяў: са словаў «прывітанне», «дзякуй», з таго, каб зняць шапку ў памяшканні…
– Я бачу тут шмат малюнкаў на духоўныя тэмы. Якую ролю вера грае ў Вашай працы?
– Калі я стараюся трымацца тых маральна-духоўных законаў, якія закладзены яшчэ з малаком маці, пэўна, гэта адлюстроўваецца і на маіх вучнях. Калі я не прымаю брыдкаслоўя, таму што я ніколі не чула яго ў нашай сям’і; калі нас вучылі, што слухацца бацькоў – гэта закон № 1; калі ў нас у хаце не было водкі на стале, адзначаліся хрысціянскія святы – усё гэта мела свой плён.
Пры гэтым я нікому з дзяцей не навязваю ніякія тэмы. Часам, калі прыязжаюць нейкія госці, пытанне задаюць у лоб: «Чаму дзеці малююць анёлаў?». А я кажу: «А чаму ваш унук малюе танкі? Ён удзельнік вайны ці вырас падчас яе? Чаму?». Таму хай дзеці малююць анёлаў.
Бывае і так. Дзіцёнку кажуць: «У дзядулі юбілей: намалюй што-небудзь». Дзіцё стараецца, малюе букет кветак. Бабуля ж абураецца: «Патрэбны яму гэтыя кветкі, лепш бутэльку ды рыбку намаляваў бы!».
Дзіцё – як чысты ліст паперы. На ім можна напісаць чорнымі фарбамі брыдкую лаянку, а можна – боскімі колерамі адпаведныя словы. Для мяне іх душы важней за ўсё. Калі ідзе гарманізацыя іх унутранага свету – гэта абавязкова праяўляецца і ў працах. Хочацца рабіць дабро перш за ўсё. У мяне нават ёсць падспуднае жаданне працаваць калі-небудзь з дзецьмі – у прытулку ці ў іншым падобным месцы, з тымі дзецьмі, якія ў гэтым свеце пазбаўлены шмат чаго з-за памылак іх бацькоў. Бо навучыць асновам выяўленчага мастацтва – гэта адно, гэта не вельмі істотна. Галоўнае – закласці парасткі дабрыні ў іх душах. З дзецьмі нельга дрэнна жартаваць, яны адразу адчуваюць няшчырасць. Таму калі я прыходжу сюды: я ўсё павінна застаўляць за парогам.
Нават калі мне цяжка – гэта ніяк не павінна адлюстроўвацца тут. Тут трэба не гуляць, як актор, але ўсведамляць: калі галоўнае – яны, то ўсё астатняе, маё асабістае, павінна адступіць. Ёсць праца – для грошаў, а ёсць праца для Бога, служэнне бліжняму. Я шчаслівы чалавек, таму што ў мяне гэта спалучаецца. Лепш не прыдумаеш.
Фота: Яўген Здановіч
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Колькі ўражанняў у секунду (30.07.2010)
«На некалькіх мовах – надта дорага» (23.07.2010)
Гарадзенцы абіраюць еўрапейскі дыплом (15.07.2010)
Прэзідэнцкія выбары па-польску (08.07.2010)
Відовішчы Наваградскага Фэсту: гэта трэба бачыць! (01.07.2010)
Новая пасада – памочнік урача (17.06.2010)
«Менш НАТА – больш фестываляў!» (10.06.2010)
Абвешчаныя лаўрэаты Х Пушкінскага конкурсу (03.06.2010)
Простая размова пад водар бэзу (27.05.2010)
Брацікі і сястрычкі або Як зняць працяг «Санта Барбары» (20.05.2010)
Як гарадзенка абараніла свае правы на інфармацыю (13.05.2010)
Магія вылечвае ці пра тое, як валанцёры штукарамі сталі (06.05.2010)
Кучка буракоў на вуліцы Ажэшкі (22.04.2010)
Зразумей маю фарбу… (16.04.2010)
«Характарыстыка», ці сродак знішчэння асобы? (08.04.2010)
Прыбіральні бываюць розныя: чыстыя, брудныя і кур’ёзныя (01.04.2010)
Нафарбаваныя вусны не перашкаджаюць вадзіць машыну (25.03.2010)
Валанцёр – дурань, які працуе задарма? (18.03.2010)
Ад рызыкі да залежнасці адна ноч (11.03.2010)
Замест арыстакратаў – кітайцы (04.03.2010)
Бягом: ад сябе і да сябе (25.02.2010)
Сцюардэса па імені Таня (18.02.2010)
Дзевяць субот прыгажосці (28.01.2010)
Музей Яўхіма Карскага. Ч. 2 (21.01.2010)
Шанец прыгажуні – «3» адсоткі (14.01.2010)
Чароўная скрынка «Батлейка» (08.01.2010)
Словы – высокія, аўдыторыя – пасіўная (24.12.2009)
Расказаць пра Леніна з дапамогай фарбы (17.12.2009)
Сацыяльныя клоны ў сеціве (10.12.2009)
«Я так люблю сваю краіну і ненавіджу дзяржаву» (03.12.2009)
Дактары і хворыя: змагаюцца з грыпам і адзін з адным (26.11.2009)
Развіццё агратурызму. Польскі досвед (19.11.2009)
На каву ў «Манію» (12.11.2009)
Дзеннік прамоўтэра (05.11.2009)
Свет, які складаецца з гукаў… (29.10.2009)
У каго – рэвалюцыя, а ў каго – «каменнае стагоддзе» (22.10.2009)
Тату – мода або мастацтва? (15.10.2009)
Лепшы паштавік гораду (08.10.2009)
«З маёй кнігай будзе смачна есці!» (01.10.2009)
Абмежаванымі бываюць магчымасці, а не жыццё (24.09.2009)
Нас усіх перапішуць (17.09.2009)
Гарачы заробак (10.09.2009)
Старына вышэйшага класу (03.09.2009)
Я адключаю ілюстрацыі… (27.08.2009)
Каралі Фанатэкі (20.08.2009)
Бусел на брылі (13.08.2009)
Морг – месца прэстыжнае (06.08.2009)
Тры правілы для транжыраў (30.07.2009)
Забіты рамонтам. Насмерць (23.07.2009)
Дапамажы ў дапамозе (16.07.2009)
Рок –канцэрт прысвечаны дзецям (11.06.2009)
Каталіся на поні, каштавалі каўбасу (04.06.2009)
Каханне з першага погляду (22.05.2009)
Не чапляйце дзецям цэтлікі… (14.05.2009)
Тавар, якога не існуе (07.05.2009)
Парта, як летапіс… (30.04.2009)
Эксперымент «цыгарэта» (23.04.2009)
Адкуль прыйшлі засранцы.... (16.04.2009)
Вяртанне картынгу (09.04.2009)
Пра стыляг, Усход і пошукі сябе (02.04.2009)
«Сінема», лепш за цябе няма (26.03.2009)
Гродна абышоў амаль усіх «абласных» (19.03.2009)
Камбінат, дзе вырабляюць… прафесіі (12.03.2009)
Дзённік галадаючай, ці як я «сядзела» на дыеце (05.03.2009)
Кветкі – жанчынам, правы – дзецям! (27.02.2009)
КУДЫ МАРНУЮЦЦА ГРОШЫ? (20.02.2009)
КАЗКІ З БІСЕРУ (06.02.2009)
ЭКАНАМІЧНЫ КРЫЗІС – ПРЫВІД ЦІ НАЯЎНАСЦЬ? (30.01.2009)
ГАРОДНЯ І ГАРАДЗЕНЦЫ Ў СЕЦІВЕ (28.01.2009)
Дзве гадзiны да Крамля (24.01.2009)
Беларусь турыстычная (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №06 (150)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
astrynczanka (17 лютага 2010, 00:54)
файна :))) вее нейкай пяшчотай. дзякуй