Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Гродна прагінаецца пад снегам

пад снегам
Днямі на пад'ездах многіх дамоў у Гродне з'явіліся просьбы да жыхароў па-магчымасці браць удзел у расчыстцы снега. Самастойна штодня вызваляць ад снегу двары, дарогі ды дахі дамоў гарадскія службы ўжо не могуць. Аб'ектыў карэспандэнта «Твайго стылю» зафіксаваў некалькі месцаў, дзе зіма пакуль яўна перамагае гарадзенцаў.

Ідэю фотарэпартажа падказаў балкон у доме насупраць, які з кожным днём усё ніжэй прасядае пад снегам.

Жыхарам дома насупраць прыпынка грамадскага транспарту «Цэнтр занятасці» абрушэнне даху на балконах не пагражае, але добрая гурба снегу на галовы зваліцца можа і ім: снежны брылёк выступае над домам амаль на паўметра!

Наступная «кропка» - крама на Фартах. Амаль над самым уваходам над галовамі пакупнікоў навісае сапраўднае царства ледышоў-сталактытаў, якія абляпілі вадасцёк.

Падзенне любога з іх можа калі не траўмаваць, то добра напалохаць чалавека.

З доміка рамесніка (Музей Гарадніцы) на вул. Ажэшкі здаецца, хутка зыйдзе ледавік.

Няўтульна ў снезе і гарадзенскай жабцы-падарожніцы.

Хтосьці з мінакоў, напэўна, зжаліўся ды ахвяраваў жабцы сто рублёў. Ды хіба за такія грошы схаваешся ад завеі?

Па прагнозах сіноптыкаў, гэты тыдзень абыйдзецца без вялікіх ападкаў. Тэмпература паветра будзе трымацца ад -4-6 градусаў у дзень да 14 градусаў марозу ноччу. Пацяплее толькі ў выходныя.

 

Фота: аўтара, Алесі Руднік, Ланы Руднік

P.S.

Абрынуўся дом на вул. Маладзёжнай...

Каментары

Ліоша (14 лютага 2010, 23:42)

2 jil_ka: дык праблема акурат у тым, што ніхто, відаць, рыдлёўкай і не думае працаваць. А што да любові да прыроды, ну не ведаю, мяне гэта не пераконвае. Мне бліжэй Greypeace - Шэры Свет - гэта тыя, хто мараць усё забетаніраваць ;)

autar (14 лютага 2010, 16:51)

То мы ж не супраць снегу:)

jil_ka (14 лютага 2010, 15:32)

снег гэта файна )) палюбіце паважаныя прыроду. адназначна будзе горш, калі снег перастане сыпацца нам на галаву. і нічога страшнага, калі нехта папрацуе рыдлёўкай.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net