Каляндар

апытанне

Свята 8-га сакавіка для вас:

дзяжурнае «постсавецкае» свята
выходны вясновы дзень
магчымасць пацешыць падарункамі любімых жанчын
мне ўсё роўна
гістарычная дата
падстава для вечарынкі або карпаратыва
ніколі не адзначаю, нікога не віншую

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

З месца

Сярод пераможцаў – толькі дзяўчаты

Некаторыя вучні наведваюць школу каб проста «пасядзець» ды яшчэ пры гэтым атрымаць «на халяву» добрыя адзнакі. Іншыя ходзяць у школу, каб на кожным занятку даведацца пра нешта новае…

З вучнямі, якія маюць відавочныя поспехі ў вучобе, я сустрэлася на 3-м этапе абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ў Гродна.

 

Працэдура ўзнагароджвання і запланаваны канцэрт, які павінен быў праводзіцца ў актавай зале электратэхнічнага каледжу (раней – ПТВ №7), былі перанесены ў не вельмі прыстасаванае месца. Справа ў тым, што на дах каледжа нападала столькі снегу, што арганізатары пабаяліся дадатковых праблем ці небяспечных здарэнняў.

 

У холе каледжу сядзелі дзяўчаты-пераможцы. Ніводнага хлопца не было. Падводзячы вынікі алімпіяды М.Г. Бубешка з упраўлення адукацыі павіншавала пераможцаў, пажадала ім высокіх дасягненняў на рэспубліканскай алімпіядзе, якую плануецца правесці ў Мазыры: «Падрыхтоўка грунтоўная, жаданне стаць пераможцамі – вялікае…».

 

Пасля была прыемная працэдура ўзнагароджвання беларускімі кнігамі ад абласнога упраўлення адукацыі і ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны». Падарункі атрымалі пераможцы алімпіяды і выкладчыкі навучальных устаноў, якія рыхтавалі вучняў. Пасля ўзнагароджвання свае словы-пажаданні выказала выкладчыца Гродзенскага ўніверсітэту А.В.Руцкая: «Беларусь багатая на таленты, а таленты - гэта вы!..»

 

Старшыня абласной рады ТБМ А.І.Крой выказаў надзею на будучых пераможцаў і пажадаў далейшых поспехаў усім удзельнікам алімпіяды. Усяго ў Гродзенскай вобласці праводзілася 3 этапы рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, у якіх ўдзельнічала 11 106 чалавек, пятая частка з іх – пераможцы.

 

Пасля заканчэння мерапрыемства я спытала пераможцу 1-й ступені, дзесяцікласніцу гімназіі №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага Алесю Полудзень, чаму яна ўдзельнічала менавіта ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры? Алеся адказала:

 

– Мне падабаецца беларуская мова, таму што яна мне блізкая. Люблю ўдзельнічаць у алімпіядах, люблю абмяркоўваць розныя правілы і рыхтавацца да вусных выказванняў. Калі чытаю вершы, спрабую разглядзець у іх цікавае і таямнічае... Для мяне гэта як другое дыханне. Адным падабаецца збіраць маркі, іншым вырошчваць кветкі – гэта іхні канёк, а мне падабаецца ўсё, што звязана з беларускай мовай.

Каментары

astrynczanka (09 лютага 2010, 00:54)

самую вялікую колькасць прызавых месцаў забрала Ліда, Гародня хіба што наступная

Аксанка (08 лютага 2010, 22:00)

я пісала колькасць пераможцаў, іх настаўнікаў і дзе яны навучаюцца, усё гэта было ў выглядзе табліцы, менавіта рэдактар не палічыў гэта непатрэбным, або табліцу ня можна было вывешваць на сайт..

алех (07 лютага 2010, 22:11)

А з якіх гарадзенскіх школ найбольш пераможцаў?Толькі адно прозвішча і ўсё?

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Паліцэйскі рэалізм у перадвясновай казцы (04.03.2010)

Ці выратуе кавалачак пластыку твае жыццё? (25.02.2010)

Прызнанне ў каханні – першае месца! (18.02.2010)

Самы надзейны спосаб уборкі – суботнік (11.02.2010)

«Сакрэтная інформацыя» школьнай сталоўкі (28.01.2010)

Санкі, лыжы, зімовыя скокі (21.01.2010)

Вынікі доўгага адпачынку (14.01.2010)

Які каляндар зручнейшы (08.01.2010)

Увайсці ў смак ці Хто яны, дэгустатары? (24.12.2009)

Тытан з вуліцы Міру (17.12.2009)

Камунікацыя ў трэцім пакаленні (10.12.2009)

Пошукі сябе ў свеце колераў (03.12.2009)

Безбар’ернае асяроддзе (26.11.2009)

Каханне з першага курсу (19.11.2009)

Тры гадзіны я «працаваў» на пасту (12.11.2009)

Кірмаш для абітурыентаў (06.11.2009)

ALMA MATER – блізкае знаёмства (05.11.2009)

Электронная педагогіка. Першыя крокі (29.10.2009)

«Зялёныя сумкі» – 2 (22.10.2009)

Дом, дзе з’яўляецца полтэргейст (15.10.2009)

Ад сесіі да сесіі не вельмі будзе весела… (08.10.2009)

У нефармальным фармаце… (01.10.2009)

На ровары супраць шкодных выкідаў (24.09.2009)

Прэзентацыя за круглым сталом (17.09.2009)

Што ў Беларусі паказаць замежніку? (10.09.2009)

Кошт Дня ведаў (03.09.2009)

Веды можна намаляваць! (27.08.2009)

Шукаем добрыя рукі (20.08.2009)

Нераўназначныя змены (13.08.2009)

Парады ад «Стыльнай кухні» (06.08.2009)

Тэндэнцыі дэмаграфіі: не колькасць, а якасць (30.07.2009)

Яшчэ адзін банальны артыкул пра Львоў (23.07.2009)

Магічнае люстра тэатру (16.07.2009)

Якая яна, «порцыя»? (11.06.2009)

Праз асвету – да лепшага свету (04.06.2009)

На мове жэстаў (28.05.2009)

Фрыкі – гарадскія «знакі» (22.05.2009)

Татары ў Беларусі (14.05.2009)

Журналіст па-беларуску (07.05.2009)

Адукаванае цемрашальства (30.04.2009)

«Правяраем усё, што прыносяць» (23.04.2009)

Час паходаў і… кляшчоў (16.04.2009)

У «Лясгас» па… бярозавік (09.04.2009)

Як гарадзенцы адзін аднаго падманвалі (02.04.2009)

Знай месца! (26.03.2009)

Дзень правоў і абавязкаў… (19.03.2009)

«Заходи и стар и млад» у студэнцкі інтэрнат (12.03.2009)

Панк – Форэвер! (06.03.2009)

Журналіст як акцёр (27.02.2009)

ГАЛОЎНАЕ – СПАКОЙ, ЦІ ШКОДНЫЯ ПАРАДЫ (20.02.2009)

СОН У ЗІМОВУЮ НОЧ (ФЕЛЬЕТОН) (06.02.2009)

БЕЛАРУСЬ АДРОДЗІЦЦА ВЕРАЮ (30.01.2009)

ЗАХАЦЕЎ Я ПАМАЛІЦЦА, ДЫ Ў ПАЛОНЦЫ АХРЫСЦІЦЦА (28.01.2009)

Замалёўкi фотапаляўнiчай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY adukatar.net susvet.info TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org