Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Гародні

Image 6915
Песні з апошняга альбома "Мой сябра анёлак", творы на вершы шведскіх паэтаў у перакладах на беларускую мову, а таксама песні на польскай мове Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць гродзенцам 12 лютага.

Зміцер Вайцюшкевіч, ён жа Тодар, нарадзіўся на Гродзеншчыне, стаў вядомы публіцы ў складзе “Палаца”, “Крыві”.

З 2002 года музыка распачаў сольную кар’еру, стварыў уласны калектыў «WZ-Orkiestra».

Песні Вайцюшкевіча ўвайшлі ў “Народны альбом” (1997), “Святы вечар 2000”, “Я нарадзіўся тут” (2001).

Апошнія дыскі музыкі, які ад пачатку працаваў з фольк-матэрыялам, – песні на вершы Алеся Камоцкага, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Маякоўскага.

Зміцер Вайцюшкевіч піша музыку для тэатра і кіно, з 2006 года вядзе праграму “Простыя словы” на мінскім “Аўтарадыё”.

Канцэрт пад назвай “Лепшае і новае” адбудзецца ў гарадзенскім тэатры лялек.

Пачатак у 19.00/

Кошт квітка – 12000 і 15000 рублёў.

Фота з сайта http://www.westki.info

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net