Каляндар

апытанне

Свята 8-га сакавіка для вас:

дзяжурнае «постсавецкае» свята
выходны вясновы дзень
магчымасць пацешыць падарункамі любімых жанчын
мне ўсё роўна
гістарычная дата
падстава для вечарынкі або карпаратыва
ніколі не адзначаю, нікога не віншую

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Фірму «Палоніка» аштрафавалі на 71 міліён

Анжаліка Борыс
Фірму абвінавацілі ў неправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны.

Гарадзенская падатковая інспекцыя палічыла атрыманыя "Палонікай" грошы гуманітарнай дапамогай, якой арганізацыя распараджалася з парушэннем заканадаўства.

Справа была перададзеная ў абласны гаспадарчы суд, паседжанне якога мусіла адбыцца ранкам 5 лютага, але было перанесена на панядзелак.

Аднак у пятніцу кіраўніца "Палонікі" Анжаліка Борыс атрымала павестку ў суд Ленінскага раёна г. Гродна, дзе і было вынесена рашэнне пра штраф.

Непрыемнасці для кіраўніцтва фірмы на гэтым не скончыліся. У ноч на 6-га лютага невядомыя прапаролі колы ў двух аўтамабілях, якія належылі "Палоніцы", а таксама аблілі іх блакітнай фарбай.

Фірма "Палоніка" займалася навучаннем польскай мове, ладзіла канцэрты, выставы, іншыя культурніцкія акцыі.

Сярод яе супрацоўнікаў былі многія актывісты польскага руху, якія не прызналі арганізаваных беларускімі ўладамі вынікаў выбараў кіраўніцтва Саюза палякаў у 2005-м годзе.

Пасля тых падзеяў у краіне фактычна сталі існаваць два Саюзы палякаў - афіцыйны на чале са Станіславам Сямашкам, які падтрымліваецца і фінансуецца беларускімі ўладамі, але не прызнаецца ўрадам Польшчы, і непрызнаваемы ўрадам Беларусі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Польскі ўрад шматразова выказваў сваю занепакоенасць ціскам на актывістаў польскага руху на Гарадзеншчыне.

Сітуацыя вакол "Палонікі" і Саюзу палякаў мае стаць адным з найбольш вострых пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца ў час запланаванага на 12 лютага візіту ў Варшаву міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава.

 

Фота: telegraf.by

 

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY adukatar.net susvet.info TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org