Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Рашэнні аб выдзяленні зямлі ў цэнтры Гродна прызнаны пазапраўнымі

Гаворка ідзе аб двух рашэннях гарвыканкама, якімі СТАА «Фірма таксапарк» былі вылучаныя ў сталае карыстанне два ўчасткі зямлі коштам каля паўмільёна даляраў практычна ў цэнтры Гродна.

Першае рашэнне было прынята ў лістападзе 2001 году. Другое – у лютым 2004-го, як раз у той час, калі Гродзенскай вобласцю пачаў кіраваць Уладзімір Саўчанка. Кошт участкаў, па дадзеных УБЭЗ, склаў больш 1,4 млрд рублёў.

 

За мінулыя гады рашэнні аб вылучэнні зямлі прадпрыемству «Фірма таксапарк» не аднойчы правяраліся і штораз прызнаваліся правамернымі. Мяркуецца, што рашэнні гэтыя прымаліся не ў гарвыканкаме, а адпаведнае распараджэнне паступала з аблвыканкама.

 

Супрацоўнікі УБЭЗ зараз вывучаюць акалічнасці вылучэння зямлі і бяруць тлумачэнні са ўсіх, хто меў да гэтага нейкае дачыненне. УБЭЗ ужо дабіўся адмены раней прынятых рашэнняў аб вылучэнні ўчасткаў як пазапраўных, што выводзіць скандал на прынцыпова новы ўзровень.

 

Па-першае, у вельмі прыкрую сітуацыю трапляе СТАА «Фірма таксапарк». За час, які прайшоў з моманту вылучэння зямлі, на участках былі збудаваныя аб'екты нерухомасці. Па-другое, сам факт прызнання рашэнняў пазапраўнымі гаворыць аб тым, што мелі месца карупцыйныя дамоўленасці з кімсьці з кіраўніцтва горада або вобласці.

Паводле ej.by

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net