Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Анджаліка Борыс атрымала новае абвінавачанне

Image 6645
Гарадзенская абласная падатковая інспекцыя па выніку праверак выявіла шматлікія парушэнні ў дзейнасці фірмы “Палоніка”, якой кіруе Анджаліка Борыс. Інспекцыя перадала справу ў Гаспадарчы суд. Дата паседжання ў судзе пакуль невядомая.

Прэс-сакратар Саюза палякаў Ігар Банцар патлумачыў, якія менавіта абвінавачванні прад’яўлены фірме:

- Па-першае, нібы наша дамова з суполкай «Вспульнота польска» у Варшаве не тычыцца бізнесу, а з’яўляецца гуманітарнай дапамогай. Значыць, мы з парушэннем указа прэзідэнта легалізуем гуманітарную дапамогу. Гэта асноўнае абвінавачванне, і відаць, на гэтым будзе будавацца справа.

 

Канкрэтна справа тычыцца трыццаці тысяч даляраў, атрыманых з Польшчы на патрэбы фірмы “Палоніка”. Хаця, па словах Ігара Банцара, гэтыя грошы атрыманыя ў адпаведнасці з дамовай, і з іх заплочаны падатак.

- Тым не менш, зараз нам інкрымінуюць тое, што грошы мусяць быць аформлены як гуманітарная дапамога, а не як грошы, атрыманыя па бізнес-кантракце ад нерэзідэнта РБ, якім з’яўляецца «Вспульнота польска», - тлумачыць прэс-сакратар Саюза палякаў Беларусі.

 

Фота http://gdb.rferl.org

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net