Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(0)
Памер шрыфта
Вір жыцця
Гарадзенскі хоспіс
З чаго пачыналася…
– Як я прыйшла ў хоспіс? Гэтае пытанне заўсёды заганяе мяне ў тупік, – кажа Вольга. – Да гэтага я працавала ў дзяржаўнай структуры, займалася прыблізна тым жа, што і тут.
Па словах Вольгі, праца ў хоспісе дапамагае вырашаць розныя пытанні значна хутчэй: пакуль у дзяржаўнай установе ты будзеш ўсё узгадняць, пройдзе час, якога заўсёды не хапае. Між іншым, часта арганізатары хоспісаў бяруцца за гэтую справу пасля таго, як іх сем’і напрамую сутыкаюцца з цяжкай праблемай. На шчасце, Вольгу гэта не закранула…
– Хоспіс аказвае так званую паліятыўную дапамогу смяротна хворым дзецям. Паліятыўная медыцына – падтрымка безнадзейна хворых, – кажа Вольга Шульга. – Стаць валанцёрам нашага хоспіса можа любы жадаючы, але дзеля гэтага яму патрэбна прайсці спецыяльную падрыхтоўку: азнаёміцца са спецыялізаванай літаратурай, авалодаць нейкімі псіхалагічнымі методыкамі. Гарадзенскі хоспіс актыўна супрацоўнічае з іншымі беларускімі хоспісамі, але юрыдычна мы розныя арганізацыі.
Каму больш баліць
– Як гэта ні дзіўна, дапамога патрэбна не столькі самім дзецям, колькі іх бацькам, – кажа Вольга. – У тых людзей, якія даведаліся пра хваробу свайго дзіцяці, ёсць некалькі стадый праходжання. Першае – адмаўленне сітуацыі: «не, гэта здарылася не з маім хлопчыкам ці дзяўчынкай, медыкі зрабілі памылку, усё будзе добра». Потым бацькі пачынаюць шукаць выйсце. Яны спадзяюцца, што іх нашчадкаў выратуюць, ходзяць па дактарах, возяць у хворых Маскву, Польшчу. Некаторыя пачынаюць бегаць па ўсялякіх бабках-шаптухах, тым самым губляючы час.
Адна з важкіх прычын, па якой людзі не звяртаюцца ў хоспіс – псіхалагічная. Ім здаецца, што гэта – «усё, канец». Ты прызнаеш і згаджаешся, што твае дзіцяці памрэ, іншага выніку не будзе. Бывае і такое, што спачатку бацькі звяртаюцца ў хоспіс, а потым – «даруйце, нам гэта не патрэбна і ўвогуле, навошта вы прапаноўваеце сваю дапамогу».
Усялякае бывае
– Дапамагаючы бацькам, мы з цягам часу адмовіліся ад практыкі даваць ім грошы. Не сакрэт, не ўсе дзеці жывуць у нармальных сем’ях. Ёсць бацькі, якія патрабуюць дапамогі ў грашовым эквіваленце, каб потым гэтыя грошы прапіць. У такіх выпадках мы аказваем дапамогу рэчамі. Таксама мы вельмі патрэбны і тым сем’ям, якія ўжо страцілі дзіця. У мінулым годзе было некалькі такіх выпадкаў. Адна з самых галоўных задач – захаваць іх шлюб. Дзеля іх саміх і дзеля здаровых дзяцей. Нам гэта ўдалося. Маці выйшла на работу – адзін з асноўных паказчыкаў, што яна псіхалагічна рэабілітавалася. На жаль, такое адбываецца не заўсёды.
Сутыкаюцца супрацоўнікі хоспіса і за такой праблемай: бацькі кідаюць усе свае сілы на падтрымку хворага дзіцяці і «забываюць пра здаровых…І самае горшае, але вельмі характэрнае для нашай краіны: з хворымі дзецьмі застаюцца толькі маці. Таты такія сем’і часта кідаюць.
Ілюстрацыя http://www.chartattack.com
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Як «дамовіцца» з кампутарам (03.09.2010)
Новы праект па развіцці міжнароднай супрацы (20.08.2010)
Быццам размаляваныя акварэллю (06.08.2010)
Адраджаючы прыдворную культуру (30.07.2010)
Калі ашчаднасць - перадусім (23.07.2010)
У ВНУ хутка не застанецца маладых выкладчыкаў (15.07.2010)
Гарадзенскі заапарк вачыма польскіх валантэрак (08.07.2010)
Як я эксклюзіўны «гарачы тур» шукала (01.07.2010)
Кіроўцы мапедаў таксама атрымаюць катэгорыю (24.06.2010)
Сардэчна ў музыцы. Сардэчна ў руху (17.06.2010)
Яшчэ раз пра салярыі ды сапраўднае сонца (10.06.2010)
За колькі матэматыка для народа? (03.06.2010)
Грыбы смачныя, небяспечныя… (27.05.2010)
Будуць вучыцца ў Польшчы (20.05.2010)
Цяжкасці перакладу, або Як яго завуць у іншых краінах (13.05.2010)
Што можна купіць на 10 даляраў (06.05.2010)
Масавая бурбалізацыя адбудзецца ў суботу (29.04.2010)
Свабода – жаданая і недасягальная (22.04.2010)
Гэта толькі здаецца, што да Басовішча далёка (15.04.2010)
Малаток, як сведчанне кемлівасці (08.04.2010)
Конкурс і фотавыстава, якія ладзіць музей (01.04.2010)
«Колеры Нёмана» на вуліцы Ажэшкі (23.03.2010)
Што нам рыхтуе «Малочны мір»? (18.03.2010)
Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката» (11.03.2010)
Вайна вачыма відавочцаў. Ч.2 (04.03.2010)
Вайна вачыма відавочцаў (25.02.2010)
«Этапы» жыцця знаёмага скінхэда (18.02.2010)
Барыста – той, хто ўсё ведае пра каву (11.02.2010)
Памяшканне з цудамі (04.02.2010)
Вобраз Беларусі ў польскіх СМІ (28.01.2010)
«Іардань» на Юбілейным (21.01.2010)
Пачынаючы хакер папярэджвае… (07.09.2010)
Новы купал над горадам (24.12.2009)
Бітва інтэлектуалаў (17.12.2009)
Блатное месца ці Хто жыве пад дрэвам (10.12.2009)
Новы набытак «Карату» (03.12.2009)
«Добрыя рукі» не заменяць прытулку (26.11.2009)
Праз грамадзянскае тэлебачанне да грамадскай актыўнасці (19.11.2009)
Пішыце скаргі, гарадзенцы! (12.11.2009)
Цяпер часцей купляюць тэсты… (05.11.2009)
Дзень памяці паўстанцаў ў Свіслачы (29.10.2009)
Створаны бацькоўскі клуб (22.10.2009)
Два апытанні пра алкагольнае пытанне (16.10.2009)
«Град асуджаны»: Night City № 108 (08.10.2009)
Форум валанцёраў (01.10.2009)
Статус немаўляці: «дзіця міру» (24.09.2009)
Парады ад «Стыльнай кухні» (17.09.2009)
Музей – сэрца ўніверсітэту (10.09.2009)
Зялёныя рарытэты Шчучына (03.09.2009)
Сметнік, які называўся лесам (27.08.2009)
Дзве выставы, як адна (20.08.2009)
Як абараніцца ад свінога грыпу (13.08.2009)
Замест рынку – новы гандлёвы цэнтр (06.08.2009)
Дзе можна стаць экскурсаводам? (30.07.2009)
NIGHT FEST у Піцеры (23.07.2009)
Калі вам сонца даволі шмат (16.07.2009)
Беларусь і Нямеччына– асобы і гісторыі (11.06.2009)
«Пілотны» фэст (04.06.2009)
Фрыкі – гарадскія «знакі» (28.05.2009)
Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (22.05.2009)
Мотакрос для любога ўзросту (14.05.2009)
Адпачынак па кішэні (07.05.2009)
Пра туземцаў і іншаземцаў (30.04.2009)
Багіня музычнага правасуддзя (23.04.2009)
Музычна-літаратурны перфоманс (16.04.2009)
Аднойчы ў «Ракурсе» (09.04.2009)
«Чырвоная зорка» на гарадзенскім «кінасхіле» (02.04.2009)
Атрымаў дыплом, а з ім і аблом (26.03.2009)
Сезон Гарадзенскай лігі КВЗ адкрыты (19.03.2009)
За дыпломам – у Польшчу (13.03.2009)
WoW – новы свет і проста гульня (06.03.2009)
На конкурс «Каханне ў стылі…» (27.02.2009)
ДЗВЕ ГУЧНЫЯ СПРАВЫ АДНАГО ГОРАДА (20.02.2009)
ГРОДНА Ў СЕЦІВЕ (06.02.2009)
АПЫТАННЕ: ЯК НА ВАС ПАЎПЛЫВАЎ КРЫЗІС (30.01.2009)
АХВЯРЫ ВУЛІЦ (28.01.2009)
Мандарыны патанелi (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №01 (145)
03 верасня 2010 г.
«Містар кот» апынуўся звычайным…
Гасціннасць беларусаў не мае межаў

