Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(4)
Памер шрыфта
Абмяркуем
Словы – высокія, аўдыторыя – пасіўная
Калі перайсці да персаналій, удзельнічалі: гісторыкі І. Соркіна, С. Сілава, Ю. Гардзееў (выкладае гісторыю Беларусі і беларускую мову ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве на факультэце міжнародных адносінаў); іерэй І. Данільчык (святар Святабарысаглебскай царквы ў Гродна), рэалізатары праекту «Будзьма беларусамі!» І. Лялькоў і С. Квяткоўскі.
Па колькасці слухачоў, а іх было чалавек 30, можна меркаваць пра зацікаўленасць студэнцтва і ўвогуле грамадскасці да вырашэння моўнага пытання ў нашай краіне і да праблемы выратавання роднай мовы або разрэкламаванасці дадзенага мерапрыемства.
З уступным словам выступіў дэкан факультэту псіхалогіі Уладзіслаў Баркоў. Хоць і па-руску, за што, дарэчы, папрасіў прабачэння, але адзначыў неабходнасць пачынаць выхаванне з беларускай мовы. Не атрымліваючы грунтоўных ведаў па роднай мове ў дзяцінстве, моладзь набывае няпоўную адукацыю, а гэта ў сваю чаргу ўплывае на яе свядомасць і сацыяльныя паводзіны.
Госці з Менску распавялі пра культурніцкую кампанію «Будзьма беларусамі!». Яна пачала рэалізоўвацца з 1 кастрычніка 2008 году і мае на мэце папулярызацыю сучаснай беларускай культуры ў розных яе праявах, папулярызацыю беларускай мовы. Для яе ажыццяўлення за год было праведзена 927 мерапрыемстваў рознага кшталту: канцэрты, літаратурныя сустрэчы, мастацкія выставы, экскурсіі, літаратурна-гістарычныя лекцыі, курсы па беларускай мове – у 147 населеных пунктах – як вялікіх гарадах, так і малых, а таксама ў вёсках. Найбольш актыўнымі аказаліся Гродна, Віцебск, Магілёў і іх ваколіцы. Севярын Квяткоўскі пазнаёміў з дзейнасцю сайту кампаніі «Будзьма беларусамі!». «Будзьма разам!» (www.budzma.org). 30% наведвальнікаў яго складаюць мінчукі, 20% – жыхары малых гарадоў і вёсак, 50% – вялікіх гарадоў. Адным з самых цікавых праектаў сайту з’яўляецца праект «Як я стаў беларусам», праз які беларусы аналізуюць, як яны развіваюць самасвядомасць.
Ігар Данільчык, прафесійны філолаг і святар па сумяшчальніцтве, выказаў агульныя разважанні наконт значэння і месца мовы ў жыцці і дзейнасці чалавека, яе чысціні. Пасля выступлення разгарэлася дыскусія з нагоды правільнасці перакладу на беларускую мову тэкстаў Святога пісання, адносінаў Беларускай праваслаўнай царквы да беларускай мовы. Святар адзначыў, што ў Каложскай царкве кожную сераду праводзяцца малебны за Беларусь і беларускі народ, а таксама праводзяцца таінствы на роднай мове.
Юры Гардзееў падзяліўся сваімі ўражаннямі, назіраннямі, вопытам і методыкай выкладання беларускай мовы за мяжой, у Польшчы, у прыватнасці. Польскія студэнты з цікавасцю ставяцца да заняткаў, хоць і бываюць яны 1 раз на тыдзень. На іх слухаюць беларускую музыку, пішуць дыктоўкі, глядзяць фільмы. Для паглыблення, удасканалення і прымянення на практыцы набытых ведаў падтрымліваюць сувязі з мінскімі студэнтамі. Іна Соркіна паспрабавала даць адказ на пытанне чаму неабходна зберагчы родную мову, а Юлія Катаржынская расказала пра беларускую мову ў жыцці грамадства.
Аўдыторыя была даволі пасіўнай і нешматлікай, і застаецца спадзявацца, што высокія словы пра нашу родную мову ўпалі не на пустую глебу.
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Горад без мовы (03.09.2010)
Дзяржава «адарвецца» па поўнай! (27.08.2010)
«Дажынкі» з двух бакоў (20.08.2010)
Выпадак з кандуктаркай (13.08.2010)
Пляскач – гэта насілле, або выхаванне? (06.08.2010)
Колькі ўражанняў у секунду (30.07.2010)
«На некалькіх мовах – надта дорага» (23.07.2010)
Гарадзенцы абіраюць еўрапейскі дыплом (15.07.2010)
Прэзідэнцкія выбары па-польску (08.07.2010)
Відовішчы Наваградскага Фэсту: гэта трэба бачыць! (01.07.2010)
Новая пасада – памочнік урача (17.06.2010)
«Менш НАТА – больш фестываляў!» (10.06.2010)
Абвешчаныя лаўрэаты Х Пушкінскага конкурсу (03.06.2010)
Простая размова пад водар бэзу (27.05.2010)
Брацікі і сястрычкі або Як зняць працяг «Санта Барбары» (20.05.2010)
Як гарадзенка абараніла свае правы на інфармацыю (13.05.2010)
Магія вылечвае ці пра тое, як валанцёры штукарамі сталі (06.05.2010)
Кучка буракоў на вуліцы Ажэшкі (22.04.2010)
Зразумей маю фарбу… (16.04.2010)
«Характарыстыка», ці сродак знішчэння асобы? (08.04.2010)
Прыбіральні бываюць розныя: чыстыя, брудныя і кур’ёзныя (01.04.2010)
Нафарбаваныя вусны не перашкаджаюць вадзіць машыну (25.03.2010)
Валанцёр – дурань, які працуе задарма? (18.03.2010)
Ад рызыкі да залежнасці адна ноч (11.03.2010)
Замест арыстакратаў – кітайцы (04.03.2010)
Бягом: ад сябе і да сябе (25.02.2010)
Сцюардэса па імені Таня (18.02.2010)
Не забараняйце дзецям маляваць анёлаў (11.02.2010)
Дзевяць субот прыгажосці (28.01.2010)
Музей Яўхіма Карскага. Ч. 2 (21.01.2010)
Шанец прыгажуні – «3» адсоткі (14.01.2010)
Чароўная скрынка «Батлейка» (08.01.2010)
Расказаць пра Леніна з дапамогай фарбы (17.12.2009)
Сацыяльныя клоны ў сеціве (10.12.2009)
«Я так люблю сваю краіну і ненавіджу дзяржаву» (03.12.2009)
Дактары і хворыя: змагаюцца з грыпам і адзін з адным (26.11.2009)
Развіццё агратурызму. Польскі досвед (19.11.2009)
На каву ў «Манію» (12.11.2009)
Дзеннік прамоўтэра (05.11.2009)
Свет, які складаецца з гукаў… (29.10.2009)
У каго – рэвалюцыя, а ў каго – «каменнае стагоддзе» (22.10.2009)
Тату – мода або мастацтва? (15.10.2009)
Лепшы паштавік гораду (08.10.2009)
«З маёй кнігай будзе смачна есці!» (01.10.2009)
Абмежаванымі бываюць магчымасці, а не жыццё (24.09.2009)
Нас усіх перапішуць (17.09.2009)
Гарачы заробак (10.09.2009)
Старына вышэйшага класу (03.09.2009)
Я адключаю ілюстрацыі… (27.08.2009)
Каралі Фанатэкі (20.08.2009)
Бусел на брылі (13.08.2009)
Морг – месца прэстыжнае (06.08.2009)
Тры правілы для транжыраў (30.07.2009)
Забіты рамонтам. Насмерць (23.07.2009)
Дапамажы ў дапамозе (16.07.2009)
Рок –канцэрт прысвечаны дзецям (11.06.2009)
Каталіся на поні, каштавалі каўбасу (04.06.2009)
Каханне з першага погляду (22.05.2009)
Не чапляйце дзецям цэтлікі… (14.05.2009)
Тавар, якога не існуе (07.05.2009)
Парта, як летапіс… (30.04.2009)
Эксперымент «цыгарэта» (23.04.2009)
Адкуль прыйшлі засранцы.... (16.04.2009)
Вяртанне картынгу (09.04.2009)
Пра стыляг, Усход і пошукі сябе (02.04.2009)
«Сінема», лепш за цябе няма (26.03.2009)
Гродна абышоў амаль усіх «абласных» (19.03.2009)
Камбінат, дзе вырабляюць… прафесіі (12.03.2009)
Дзённік галадаючай, ці як я «сядзела» на дыеце (05.03.2009)
Кветкі – жанчынам, правы – дзецям! (27.02.2009)
КУДЫ МАРНУЮЦЦА ГРОШЫ? (20.02.2009)
КАЗКІ З БІСЕРУ (06.02.2009)
ЭКАНАМІЧНЫ КРЫЗІС – ПРЫВІД ЦІ НАЯЎНАСЦЬ? (30.01.2009)
ГАРОДНЯ І ГАРАДЗЕНЦЫ Ў СЕЦІВЕ (28.01.2009)
Дзве гадзiны да Крамля (24.01.2009)
Беларусь турыстычная (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №47 (144)
03 верасня 2010 г.
«Містар кот» апынуўся звычайным…
Гасціннасць беларусаў не мае межаў


Каментары
red (04 студзеня 2010, 20:52)
a kamu "zastaecca spadziavacca"?
taki (04 студзеня 2010, 20:32)
dziva-dziunae - u nashym univery dy sustrecha pra bel movu...
твістэр (03 студзеня 2010, 17:43)
ну і як, атрымалася ў дзядзькі?
dashka) (25 снежня 2009, 19:32)
ааа дяденька на 3 фотке к нам в гимназию приходил и вправлял подрастающему поколению мозги)))))))