Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
іншае
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (2) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

З месца

Увайсці ў смак ці Хто яны, дэгустатары?

У будзёнасці жыцця, якое насычана дзяжурнымі справамі, працай і вучобай, кожны з нас спрабуе суцешыць сябе хаця б самымі дробнымі радасцямі. Адны ўзнагароджваюць сябе за плённа пражыты дзень паходамі па крамах, іншыя выбіраюцца на шпацыр з сем’ямі…

Некаторыя па прычыне адсутнасці якіх-небудзь ідэй ляжаць на канапе перад тэлевізарам. Той жа, хто прагне насычанага задавальнення, бавяць ночы ў клубах. А я, як чалавек самадастатковы і спакойны, люблю нядзельны вечар праводзіць у кампаніі блізкага чалавека, трымаючы ў руках кілішак добрага чырвонага віна.

 

Ведаю, што ў Гродна ёсць сотні маіх аднадумцаў, якія аддаюць перавагу менавіту віну ў параўнанні з іншымі алкагольнымі напоямі. Сярод іх ёсць недасведчаныя, простыя аматары, ёсць і сапраўдныя гурманы. А ёсць людзі, якія тонка адчуваюць кожную ноту віна, адораныя ад прыроды, якія ніколі не зблытаюць бардо з бургундскім, тыя, што могуць зрабіць са звычайнага піцця віна сапраўднае свята... Хто яны? Дэгустатары.

Калекцыя крымскага віна

Ідэя даведацца пра гэтую прафесію і прывяла мяне на лікёра-водачны завод, у кабінет загадчыцы лабараторыі Таццяны Мікалаеўны Марозавай.

 

Згадзіўшыся паразмаўляць са мной, Таццяна ахвотна расказала пра падрабязнасці, якія мяне цікавілі, раскрыўшы сутнасць прафесіі дэгустатара, і пазнаёміла мяне з працай, якую выконваюць працоўныя лабараторыі лікёра-водачнага завода.

 

Лабараторыя ЛВЗ кантралюе сыравіну, якая паступае на прадпрыемства, і працэс вытворчасці лікёра-водачнай прадукцыі. Супрацоўнікі вытворча-тэхнічнай лабараторыі займаюцца падрыхтоўкай узораў і падачай іх на паседжанне дэгустацыйнай камісіі, якая складаецца з сямі чалавек –галоўных, вопытных спецыялістаў, лабарантаў і тэхнолагаў.

 

Маючы званне дэгустатара-вінароба Татьяна мае права праводзіць дэгустацыі на міжнародных конкурсах. Вам, бадай, здаецца, што дэгустатар – прафесія прыемная і зусім не складаная, аднак існуе вялікая колькасць розных нюансаў, без якіх «цырымонія» дэгустацыі не пройдзе належным чынам. На вердыкт, які будзе вынесены дэгустатарам, здольныя паўплываць самыя разнастайныя фактары, пачынаючы ад яго ранішняга настрю і скончваючы келіхам, з якога ён будзе каштаваць віно.

 

Лічыцца, што любой вытворчасці пад грыфам «алкагольная» пашчасціла, калі ў штаце ёсць добры дэгустатар. Сапраўды, высокая якасць прадукцыі апраўдвае яе масавую вытворчасць і да гэтага сёння імкнуцца ўсе вытворцы.

 

Ацаніць віно, або лікёр, або гарэлку, або віскі (і г.д.) можна толькі з дапамогай дэгустацыі. Уменне раскрыць смакавыя якасці алкагольных напояў, даць найбольш дакладную дэгустацыйную адзнаку, падмацоўваючы яе выяўнымі параўнаннямі, і з`яуляецца па сутнасці тым, што называюць майстэрствам сапраўднага дэгустатара. Вялікі ўплыў на правільнасць ацэнкі дэгустатара аказвае стан яго здароўя. Ён павінен быць у нармальным фізічным і маральным стане.Усялякія недамаганні, асабліва насмарк або галаўны боль могуць сказіць вынікі дэгустацыі. Недапушчальнае курэнне або выкарыстанне якой-небудзь парфюмерыі.

 

Лікёра-водачны завод увесь час распрацоўвае новыя віды вінаў. І для таго, каб выпусціць прадукцыю, вырабы павінны прайсці выпрабаванне дэгустацыяй. Лепшы час для дэгустацыі – раніца, праз гадзіну пасля лёгкага снедання. Дэгустатару неабходна мець шырокі кругагляд і высокую назіральнасць. Ён павінен мець мастацкае развіццё, пачуццё прыгажосці і вопыт, добра развітую смакавую памяць. Адначасова ён павінен быць непрадузятым, аб`ектыўным і… манатонным.

Зала для дэгустацыі інстытуту віна "Магарач"

Таццяна Мікалаеўна атрымала пасведчанне дэгустатара-вінароба, пасля таго як прайшла курсы ў ялцінскім нацыянальнам інстытуце вінаграда і віна «Магарач», дзе пазнаёмілася с сапраўднымі прафесіяналамі «смакавай» справы. Гэта Герман Георгіевіч Валыка – прафесар, які ўзначаліў саюз вінаробаў Крыма. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца курсы дэгустатараў алкагольных напояў. Гэта – Васіль Іванавіч Зінчанка, прафесар па ігрыстым вінам, цудоўны дэгустатар і вінароб. Гэта – Анатоль Анатольевіч Яланецкі, загадчык аддзела тэхналогій вінаробства інстытуту «Магарач».

 

Не гледзячы на тое, што вышэй пералічаныя асобы – выключна мужчыны, навукоўцамі даказана, что смакавы апарат у жанчын больш далікатны, з гэтай прычыны яны з`яўляюцца больш тонкімі дэгустатарамі. Мужчыны, як дэгустатары, менш адчувальныя. Курэнне і частае ўжыванне моцных алкагольных напояў у значнай ступені прытупляюць адчувальнасць.

 

Дэгустатары, каштуючы віно, павінны ўмець выказаць сваі ўражанні, расказаць пра пачуцці. Існуе асаблівая мова дэгустацыйных тэрмінаў. Добры эксперт можа выказаць свае эмоцыі ў адносінах да віна з дапамогай сотні слоў, і ў гэты спіс уключаныя такія словы, як «абаяльнае», «інтэнсіўнае», «жывое»... Хаця ў працы дэгустатара гаворка ідзе пра «тэхналагічнае» апісанне віна. У выпадку ж, пра які я вам напісала, дэгустацыя – гэта, хутчэй, мастацтва, чым навука.

Фота http://www.pushkino.org, http://www.crimea-tour.ru, http://www.hotel-bristol.com.ua

Каментары

просты (05 студзеня 2010, 20:52)

цікава, але хацелася б больш падрабязна пра працэс дэгустацыі, нейкія цікавыя гісторыі з практыкі гэтай жанчыны.

dashka) (25 снежня 2009, 19:30)

эммм..Магарач-вино? я всегда думала что это коньяк, был сделан этот вывод из того что я видела бутылку магарача у нас на кухне)))

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

«Містар кот» апынуўся звычайным… (03.09.2010)

Фотарэпартаж з-пад аблокаў (27.08.2010)

Гродна збірае эколагаў (20.08.2010)

Жывое партнёрства (13.08.2010)

300 тысяч рублёў і бясцэнны вопыт (06.08.2010)

Калі на сценах заквітаюць палі (30.07.2010)

Большасць планаў не змясцілася ў праекце (23.07.2010)

Уладальніца дыплома магістра №1000 - Юлія Дзядзюшка (14.07.2010)

Максім Гармаш: трэба дапамагаць моладзі зарабляць сабе на жыццё (08.07.2010)

Лёс чалавека: паслізнуўся, згубіў прытомнасць – інвалід… (01.07.2010)

Пераадоленне... (24.06.2010)

Камета Макнота прымае «парад планет» (17.06.2010)

Прэс-тур «Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?» (10.06.2010)

Як можна вымерыць ступень пацыфізму? (03.06.2010)

Вынікі конкурсу для маладых журналістаў «Твой Стыль" (24.05.2010)

Вырашана! У суботу ў ліцэй не пайду… (20.05.2010)

ХХ стагоддзе праз прызму ўспамінаў (13.05.2010)

100-гадовы юбілей Апанаса Цыхуна (06.05.2010)

Camel лёгкі, калі ласка (29.04.2010)

У цэнтры ўвагі гурт Centr (22.04.2010)

Якой шчаслівай можа быць старасць (15.04.2010)

Інтэлектуальны марафон 2010 (08.04.2010)

Ветэраны жадаюць любові (01.04.2010)

Пажыццёвы вердыкт Аляксандры (25.03.2010)

Краіна, дзе можна плаваць у каляровых мячыках (18.03.2010)

Шкляначка здароўя з горнага Алтаю (11.03.2010)

Паліцэйскі рэалізм у перадвясновай казцы (04.03.2010)

Ці выратуе кавалачак пластыку твае жыццё? (25.02.2010)

Прызнанне ў каханні – першае месца! (18.02.2010)

Самы надзейны спосаб уборкі – суботнік (11.02.2010)

Сярод пераможцаў – толькі дзяўчаты (04.02.2010)

«Сакрэтная інформацыя» школьнай сталоўкі (28.01.2010)

Санкі, лыжы, зімовыя скокі (21.01.2010)

Вынікі доўгага адпачынку (14.01.2010)

Які каляндар зручнейшы (08.01.2010)

Тытан з вуліцы Міру (17.12.2009)

Камунікацыя ў трэцім пакаленні (10.12.2009)

Пошукі сябе ў свеце колераў (03.12.2009)

Безбар’ернае асяроддзе (26.11.2009)

Каханне з першага курсу (19.11.2009)

Тры гадзіны я «працаваў» на пасту (12.11.2009)

Кірмаш для абітурыентаў (06.11.2009)

ALMA MATER – блізкае знаёмства (05.11.2009)

Электронная педагогіка. Першыя крокі (29.10.2009)

«Зялёныя сумкі» – 2 (22.10.2009)

Дом, дзе з’яўляецца полтэргейст (15.10.2009)

Ад сесіі да сесіі не вельмі будзе весела… (08.10.2009)

У нефармальным фармаце… (01.10.2009)

На ровары супраць шкодных выкідаў (24.09.2009)

Прэзентацыя за круглым сталом (17.09.2009)

Што ў Беларусі паказаць замежніку? (10.09.2009)

Кошт Дня ведаў (03.09.2009)

Веды можна намаляваць! (27.08.2009)

Шукаем добрыя рукі (20.08.2009)

Нераўназначныя змены (13.08.2009)

Парады ад «Стыльнай кухні» (06.08.2009)

Тэндэнцыі дэмаграфіі: не колькасць, а якасць (30.07.2009)

Яшчэ адзін банальны артыкул пра Львоў (23.07.2009)

Магічнае люстра тэатру (16.07.2009)

Якая яна, «порцыя»? (11.06.2009)

Праз асвету – да лепшага свету (04.06.2009)

На мове жэстаў (28.05.2009)

Фрыкі – гарадскія «знакі» (22.05.2009)

Татары ў Беларусі (14.05.2009)

Журналіст па-беларуску (07.05.2009)

Адукаванае цемрашальства (30.04.2009)

«Правяраем усё, што прыносяць» (23.04.2009)

Час паходаў і… кляшчоў (16.04.2009)

У «Лясгас» па… бярозавік (09.04.2009)

Як гарадзенцы адзін аднаго падманвалі (02.04.2009)

Знай месца! (26.03.2009)

Дзень правоў і абавязкаў… (19.03.2009)

«Заходи и стар и млад» у студэнцкі інтэрнат (12.03.2009)

Панк – Форэвер! (06.03.2009)

Журналіст як акцёр (27.02.2009)

ГАЛОЎНАЕ – СПАКОЙ, ЦІ ШКОДНЫЯ ПАРАДЫ (20.02.2009)

СОН У ЗІМОВУЮ НОЧ (ФЕЛЬЕТОН) (06.02.2009)

БЕЛАРУСЬ АДРОДЗІЦЦА ВЕРАЮ (30.01.2009)

ЗАХАЦЕЎ Я ПАМАЛІЦЦА, ДЫ Ў ПАЛОНЦЫ АХРЫСЦІЦЦА (28.01.2009)

Замалёўкi фотапаляўнiчай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net