Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (10) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Правінцыйны рэпартаж

Дзённік бохумскай студэнткі

Доўгі час я перапісвалася па Інтэрнэце з адной гарадзенкай, якая вучыцца за мяжой. Завуць яе Наталля, вучыцца у БДЎ на геаграфiчным факультэце. І мае адно вялікае захапленне – нямецкую мову…

Вывучаць мову Наталля пачала самастойна па курсах ЕШКА. А ў гэтым годзе прымала ўдзел у конкурсе, якi праводзiла пасольства Нямеччыны, i атрымала грант на вучобу ва ўніверсiтэце гораду Бохум (Паўночны Рэйн-Вестфалiя). Там ёй далi пакойчык у студэнцкiм гарадку, і яна пачала пісаць дзённік, частку якога даслала мне і дазволіла апублікаваць. Спадзяюся, што i вам, чытачы, гэта будзе цiкава: першыя ўражанні, першыя недарэчнасці, першы вопыт.

…Я ў Нямеччыне! Выдатна! Мне тут вельмi падабаецца. Спачатку думала патэлефанаваць, аказалася, што гэта вельмі дорага: два словы скажаш і 6 еўра ўжо няма.

 

…Умовы добрыя, свой пакой, Інтэрнэт, вялікая агульная кухня з усімі выгодамі. Але вельмі шмат і асаблівасцяў, якія не могуць не здзіўляць, aber es ist Deutschland. Напрыклад, на ўвесь велізарны будынак няма ніводнага ліфта. Цікавая сістэма ацяплення ў пакоях: ты сам рэгулюеш тэмпературу, але ў пакоі ёсць дэтэктар руху. Калі праз тры гадзіны ён не выяўляе рух, то пакой перастае ацяпляцца. Нямецкая логіка, нямецкая эканомія. Таму кожны раз, калі прачынаешся, пачуццё такое, быццам спіш на вуліцы. З гэтай нагоды сусед даў слушную параду: ставіць будзільнік на 3-4 гадзіны ночы, каб паскакаць па пакоі. Дэтэктар выявіць рух і зноў стане працаваць ацяпленне… Ці глядзець жахі на ноч, каб актыўна варочацца ў сне.

 

…Яшчэ адзін прыклад эканоміі па-нямецку: вада ў душы льецца толькі 10 секунд, пасля чаго зноў трэба націснуць чароўны гузічак, каб атрымаць наступную 10-секундную порцыю вады. Стаіш, заплыўшы пенаю ад шампуні, і торкаеш гэты гузік на працягу 20 хвілін. Спачатку было смешна, зараз надакучыла.

 

…А нумарацыя паверхаў? Тое, што першы паверх у іх пачынаецца з другога, гэта яшчэ нічога. Але трэба ж паспрабаваць знайсці гэты першы! Калі ты ўвайшоў у будынак, зусім не значыць, што трапіў на першы «па-нашаму» ці нулявы «па-іхняму» паверх! Гэта можа апынуцца і -3 , і -4, і -2 (тут яны пішуцца як 03, 04, 02). Нумарацыя паверхаў на розных факультэтах розная, у мяне на факультэце паверхі пачынаюцца з -4 (04). Але тое, што ён «мінусавы», не значыць , што ты знаходзішся пад зямлёй. Вызначыўшыся, на якім «мінусе ты знаходзішся, пачынаеш вылічаць, дзе ж будзе твой (які ты ўжо паўгадзіны шукаеш!) першы (нулявы) паверх. Яшчэ паўгадзіны пошуку аўдыторыі, нумарацыю якіх нам пакуль не атрымалася разгадаць, і ты – на месцы.

 

…У інтэрнаце нікога, акрамя студэнтаў няма. Жывеш, як у шматкватэрным доме. Кожны мае свой ключ ад уваходных дзвярэй, ад паверху, ад кухні, ад сваёй паштовай скрыні. Штораніцы – свежы нумар газеты пад дзвярыма.

…Тут усе вельмі мілыя і прыемныя, пачынаючы ад касіра ў краме, сканчаючы прафесарамі ва ўніверы.

 

…У нас, як студэнтаў, шмат зніжак. Калі мы плацілі соцыальбайтраг, нам падаравалі папку для папераў, вялікую папку на колах, ручку, аловак, каляндар, нататнік, кніжачку студэнта, з якой ты можаш усюды прайсці з 50% зніжкай, і флэшку на 2 Gb. Яшчэ ў нас бясплатны праезд па ўсёй Паўночнай Рэйн-Вестфалiі. Паказваеш студэнцкую кніжку і едзеш, куды хочаш: Кёльн, Дортмунд, Эссэн, Дзюсельдорф. Класна!

 

…Таа-а-к! Няпроста жыць замежніку з невялікага гораду ў вялікай агламерацыі. Вырашылі мы на другі дзень нашага знаходжання ў Бохуме з'ездзіць у цэнтр, паглядзець Ратушу. Прыйшлі на прыпынак, знайшлі патрэбны нам аўтобус, селі, едзем. Пяць хвілін едзем, 10 хвілін, 20… Нарэшце, вось Ратуша. Выходзім, арыентуемся на мясцовасці, але нашыя вуліцы на мапе не адпавядаюць вуліцам на мясцовасці. Пытаем у дзяўчыны: «Гэта цэнтр гораду?» – «Цэнтр!» – «Цэнтр Бохуму?» Яна: «Не, Віттэну!». І глядзіць на нас велізарнымі вачыма, а мы на яе: як Віттэну? Не выязджаючы з аднаго гораду патрапілі ў іншы. Вось так мы і пачалі даследаванні наваколля Бохуму.

 

…Аднойчы мы ездзілі ў Галандыю, у пункт скрыжавання межаў трох краін: Галандыі, Нямеччыны і Бельгіі. Стаіш ты, напрыклад, на вуліцы гораду Аахен у Нямеччыне, потым робіш пяць крокаў наперад – і ты ў Галандыі, у горадзе Ваальс. Усе надпісы і паказальнікі ўжо не на нямецкай, а на галандскай.

 

…Ва ўнiверсітэце для нас, замежных студэнтаў, бясплатныя курсы па нямецкай мове. Велізарная сталоўка, дзе для студэнтаў таксама ёсць зніжкі, прапануе нязвыклыя стравы. Адзін раз з таго, што я ела, мне быў знаёмы толькі рыс, і то нейкага дзіўнага колеру. Але ўсё было смачна.

… Некаторыя прадукты ў крамах танней, чым у нас. Напрыклад, марцыпан: у нас маленькі кавалачак можа 15-17 тыс. каштаваць, тут 1,50 еўра. Праўда, мы вельмі хутка знудзіліся па «звычайнай ежы». Знайшлі рускую краму і ўжо хадзілі за грэчкай і сушкамі туды.

 

…Заняткі цікавыя, але сістэма тут нейкая незразумелая: каб запісацца на лекцыі, якія ты хацеў бы наведваць, трэба зарэгістравацца на сайце ці ўнiверсітэту, ці наогул не ведаю чаго, знайсці свой курс, увесці тысячу нейкіх пароляў, лагінаў, якія незразумела дзе трэба браць. Усё, быццам бы знайшоў усе коды, уводзіш, а табе пішуць, што такой адпаведнасці пароляў і лагінаў не знойдзена. Пачынаеш справу ізноў. У мяне гэта атрымалася толькі на 3-м тыдні вучобы. Гэта не тое, што ў нас: прыйшоў, паглядзеў расклад лекцый, і пайшоў на пары.

Каментары

СВят (03 снежня 2009, 16:11)

Просим! Просим! Просим!!!!

dashka) (02 снежня 2009, 18:59)

а теперь фсе дружна надеемся что будет продолжение, очень просим автора об этом!

REICEL (01 снежня 2009, 15:30)

Здорово! А продолжение будет?

Свят (30 лiстапада 2009, 20:44)

Согласен с Дашкой, Оксанкой и Пашкой: Статья супер!

Макс (29 лiстапада 2009, 18:22)

Нет. Я про девушку на фото.

dashka) (29 лiстапада 2009, 17:04)

Макс, эт ты про сосиски чтоль?))))))))

Макс (28 лiстапада 2009, 18:46)

Очень приятно видеть на фото знакомые лица

Пашка (28 лiстапада 2009, 18:42)

Клевая статья ,очень интересно

Аксанка (27 лiстапада 2009, 20:24)

вельмі цікава..)))

dashka) (27 лiстапада 2009, 17:51)

супер, легко читается и очень интересно!

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй (30.07.2010)

Гукі джазу на беразе Нёмана (23.07.2010)

У Прырэччы буслоў больш, чым вяскоўцаў (15.07.2010)

У маёй смерці прашу вінаваціць маё жыццё (08.07.2010)

У Гродне працуе выстава «Беларусь Прэс– Фота’2010» (01.07.2010)

Кошт апошняга званку (24.06.2010)

Колькі міліцыянтаў ахоўваюць нашае багацце? (24.06.2010)

Гламур па-гарадзенску (17.06.2010)

Дырэктыва ці лібералізацыя? (10.06.2010)

Мора для маленькай такой кампаніі (03.06.2010)

Самы цвярозы фестываль (27.05.2010)

Выпадковая сустрэча праз 10 год (20.05.2010)

Як змагаўся «Джордж Буш» з «Кітаем» (13.05.2010)

Музей у фотааб’ектыве (06.05.2010)

Стварай дзіва сваімі рукамі (29.04.2010)

Па слядах Леанарда да Вінчы (22.04.2010)

Рэжысура і акторства – рэчы не сумяшчальныя (15.04.2010)

Чаму і каму патрэбна «згарнуць балаган»? (08.04.2010)

Гадзіннік, які спыніць нельга (01.04.2010)

Сяргей Міхалок пра ўрачыстасць самадзейнасці (25.03.2010)

Абставіны ці асабісты выбар? (18.03.2010)

«Пікап» – справа спакушэння (11.03.2010)

СамаНастаўнік ігры на гітары (04.03.2010)

Жыллёвая адысея сучаснага студэнта (25.02.2010)

Пясок не патрабуе пасярэднікаў (18.02.2010)

Статычная праблемы мабільных прылад (11.02.2010)

Галіна Юргелевіч: трэба змяняць стаўленне да размеркавання выпускнікоў (04.02.2010)

Здым без правілаў, ці курсы пачынаючага Дон Жуана (28.01.2010)

Дзе быў трактар, калі падаў першы снег?... (21.01.2010)

Паміж Раством і Вадохрышчам (14.01.2010)

Звычайны дзень на вытворчасці (08.01.2010)

«Дай Дарогу» – гарадзенцам (24.12.2009)

Нататкі фаершчыцы-пачаткоўцы: не гуляй з агнём (17.12.2009)

Цыгарэтны шлях, ці Споведзь кантрабасіста (10.12.2009)

«Так» і «не» – школьнай сталоўцы (03.12.2009)

Кватэрнае пытанне (19.11.2009)

Каханне… ў кiшэнi (12.11.2009)

«Просты» нумар у складанай краіне (05.11.2009)

Пра ўкраінскі характар і Запарожскую сеч (29.10.2009)

«Еўропа – гэта больш, чым ты думаеш» (22.10.2009)

Пра лінгвістычныя нюансы, інтэрнат і турыстаў (15.10.2009)

Час дэпрэсіі і… кахання (08.10.2009)

Адкрый Нямеччыну: дзённік удзельніка (01.10.2009)

Кавярня з экспазіцыяй (24.09.2009)

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродна (17.09.2009)

Чароўны трусік – геній піяру (10.09.2009)

Ёсць такая прафесія – «разводзіць» пакупнікоў (03.09.2009)

Дагрукацца да нябёсаў (27.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 4-я, апошняя (20.08.2009)

Твары і гісторыі. 3-я частка (13.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (06.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (30.07.2009)

Твары і гісторыі. Частка 1-я (23.07.2009)

Прывітанне з мінулага ад Deviation (16.07.2009)

Пара загару, акуляраў і… праблем (11.06.2009)

Мамаграфія – бясплатна і штогод (04.06.2009)

Слухайце свой арганізм (28.05.2009)

Відэапрывітанне з «Global pulse» (28.05.2009)

Загадана выжыць (22.05.2009)

Гульні з часам Дж. Абрамса (14.05.2009)

На заходнім ускрайку гораду (07.05.2009)

Дзе знаходзіцца Джаконда? (30.04.2009)

Самыя паўднёвыя мікрараёны (23.04.2009)

Тры правайдэры – адно меркаванне (16.04.2009)

Адкуль прыйшлі засранцы... (09.04.2009)

Чым менш жанчыну мы кахаем… (02.04.2009)

Нататкі з прэзентацыі рэйтынгу (26.03.2009)

Ніколі не пераПІшаш! (19.03.2009)

Шапікі-чытальні (12.03.2009)

Адпачынак для буржуяў (06.03.2009)

Румлёва – раён яраў і цяжкай паркоўкі (27.02.2009)

Імя - адлюстраванне часу і фантазіі (20.02.2009)

АДЧЫНЯЙ ДЗВЕРЫ, ШКОЛА! (06.02.2009)

ГАРОДНЯ І СВЕТ ВАЧЫМА ГАРАДЗЕНЦАЎ (30.01.2009)

ЖЫРОВІЦЫ: СЯБРОЎСТВА, НАВУКА, ДЫЯЛОГ (28.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net