Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(6)
Памер шрыфта
Гарадзенскі погляд
Кур’ёзы тутэйшага жыцця
Я пачынаю любіць гэты горад, але гэтая любоў не сляпая. Доўгае назіранне за мясцовай рэчаіснасцю спрыяе таму, што я пачынаю заўважаць некаторыя гарадзенскія кур’ёзы. Самыя яркія з іх пералічу ніжэй.
Кінатэатр, які быццам існуе, але яго няма
Натуральна, што ў будынку, на якім напісана «Кінатэатр», павінны дэманстравацца фільмы. Але дастаткова пайсці на Савецкую вуліцу, каб даведацца, што ў кінатэатры можна пагуляць у більярд або набыць кампутар, але ніяк не паглядзець фільм. На шчасце, гэта – не норма і ёсць яшчэ ў Гродна месцы, дзе старасвецкія гледачы могуць цешыцца з кінапаказаў.
Гномікі, як настаўнікі польскай мовы
Многія маладыя гарадзенцы валодаюць польскай мовай. Гэта не здзіўляе, улічваючы адлегласць ад польскай мяжы. Здзіўляць можа толькі адказ на пытанне, адкуль яны ведаюць мову суседняй краіны. «Я глядзеў смэрфаў», – чую найчасцей. Няўжо гэтыя блакітныя персанажы, якіх не так даўно абвінавацілі ў гомасэксуалізме, могуць так уплываць на ўзровень ведання мовы? Спачатку я сумнявалася ў гэтым, але калі чарговы чалавек сцвердзіў, што гэта сапраўды так, я стала верыць ў педагагічныя здольнасці казачных персанажаў.
Непрактычныя беларусы
У эпоху эканамічнага крызісу амаль усе скардзяцца на недахоп грошай. Таму незразумела, чаму маршруткі, якія ў два разы даражэйшыя за аўтобусы, вельмі часта бітком набітыя? Няўжо гарадзенцы такія багатыя? Ці яны такія распешчаныя?
Пятніца, трынаццатае
Калі верыць у забабоны, у пятніцу 13-га павінна здарыцца штосьці найгоршае. І для некаторых здарылася: абвясцілі дзень цвярозасці. Мэта такога рашэння мясцовых уладаў зразумелая, але яна відавочна нездзяйсняльная. Як па мне, такая забарона прыводзіць да павелічэння ўжывання алкаголю. Дык трэба заранёў зрабіць вялікі запас спіртных напояў, каб ў такі няўдалы дзень было чым усцешыцца.
Знешнасць падманвае
Чатырохкаляровыя кантэйнеры для сарціроўкі смецця ў Швейцарскай даліне з першага погляду глядзяцца прыгожа. Калі дасканала пацікавіцца, здзіўляешся: кантэйнер мае чатыры дзіркі. Аднак адтуліна, у якую трапляе сартаванае смецце – адна, агульная. Тады якое прызначэнне гэтых спецыяльных кантэйнераў? Прасцей ды танней паставіць звычайныя…
Гродна здзіўляе кожны дзень. Гэта дае падставы спадзявацца, што спіс гарадскіх кур’ёзаў павялічыцца. Умова адна – застацца ў Беларусі...
PS. Апошнія дні паказалі, што вышэйназваныя кур’ёзы – наіўныя і нявінныя. Сапраўдным кур’ёзам аказалася немагчымасць адолець тутэйшую бюракратыю. І гэта крыўдна. Наш валанцёрскі час сканчаецца праз два тыдні. Працягу не будзе…
Фота аўтара
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Жыццё пад Андрэеўскім сцягам (30.07.2010)
Басовішча: змены ў фармаце фестывалю (23.07.2010)
Школа не дае ведаў? (15.07.2010)
Студэнтам можна быць і пасля 50-ці (08.07.2010)
Дзень Незалежнасці, але ці трэцяга ліпеня? (01.07.2010)
Прафесія – дырэктар дому (24.06.2010)
Чаму нацыянальных меншасцяў няма ў публічным жыцці? (17.06.2010)
Ямелі і прысніцца не магло… (03.06.2010)
Гродзенскі ўніверсітэт будзе рыхтаваць «кампутарных абаронцаў» (27.05.2010)
Beautiful Vision прапануе клубны стыль (20.05.2010)
Геаметрыя трох народаў (13.05.2010)
Гукавае княства Юрася Панкевіча (06.05.2010)
Дзіяна лічыць «Людзі ёсць... » (29.04.2010)
Яна робіць выключна – эксклюзіў (22.04.2010)
Уцёкі ад гарадской мітусні (15.04.2010)
Як Каложа ўзяла нас у палон (08.04.2010)
Прыколы нашага гарадка (01.04.2010)
Цырульнік-зваршчык ці Як пазбавіцца ад дэпрэсіі (25.03.2010)
Атмараві: я вырас на савецкім эстрадным жаху (18.03.2010)
«Куфэрак» цудаў у стылі жыцця (11.03.2010)
Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС (04.03.2010)
Як пытанне пра БАДы адкрыла мне вочы на агульны страх (25.02.2010)
Тэсціраванне заранёў ці «Праца над памылкамі» (18.02.2010)
Мясцовы выбары – падзея ці фармальнасць? (11.02.2010)
Сны зімовага гораду (04.02.2010)
Пра войска, турму і адказ падпалкоўніка (28.01.2010)
У колькі абыйдзецца студэнцкі білет? (21.01.2010)
Вольная талерка для нечаканага госця (08.01.2010)
Яўхім Карскі з «беларускага племені». Ч. 1 (24.12.2009)
Дзед Мароз на лімузіне ці Як запальваюць ёлкі (17.12.2009)
Месца сустрэчы змяніць нельга (10.12.2009)
Гродна – дарог скрыжаванне (03.12.2009)
Мутагенэз у скарочаным варыянце. Частка 2 (19.11.2009)
Мутагенэз у скарочаным варыянце (12.11.2009)
Аляксандр Дзянісаў: «Снобы-маралізатары – самыя цынічныя людзі…» (05.11.2009)
«Зялёныя сумкі –3». Споведзь перапісчыка (29.10.2009)
Паданне пра човен, альбо фотаўражанні аб горадзе мануфактур (22.10.2009)
«Зялёныя сумкі» пайшлі па кватэрах (15.10.2009)
Ралі для беларусаў свету (08.10.2009)
Не ведаю як «тэхнічныя», але дакладна – «прафесійныя» (01.10.2009)
Сабачая «тусоўка» ў Каробчыцах (24.09.2009)
Недзе каля Белага мора (17.09.2009)
«Я буду!» ці Апошняя споведзь (10.09.2009)
Выпі са мной, Чарлі (03.09.2009)
Сляды гісторыі вакол Крэва (27.08.2009)
Легендарныя часы Жодзішак (20.08.2009)
Ці магу ў «МГУ»? (13.08.2009)
У нядзелю ўгодкі Ларысы Геніюш (06.08.2009)
Прывід Ашмянскага дражджавога? (30.07.2009)
Як я стаў археолагам (23.07.2009)
Цэнтральныя паралелі (16.07.2009)
У цэнтры – «Трэці сектар» (11.06.2009)
Самы каханы вораг… (04.06.2009)
Фенамен горада (28.05.2009)
Яны называюць сябе «афганцы» (22.05.2009)
Горад, у якім жывуць людзі… (14.05.2009)
Дыплом – пуцёўка ці «скарыначкі» (07.05.2009)
Як я працавала прамоўтэрам (30.04.2009)
Захаваць жыццё пацуку… (23.04.2009)
«Катайце пальцы», спадарства! (16.04.2009)
Брудныя танцы на прасторах Беларусі (09.04.2009)
«Мадэм», які стварае электронныя вёсачкі (02.04.2009)
Роўныя ў сваім выбары… (26.03.2009)
Калі няма правіл, ёсць натхненне (19.03.2009)
Замалёўкі са шпітальнага ложку (12.03.2009)
Для гарадзенцаў вайна пачалася ў 39-м (06.03.2009)
Дзень здароўя ў Пышках (27.02.2009)
ІНТЭРНАТ − ВОРАГ ЦІ БРАТ? (20.02.2009)
НАШТО ХРЫСЦІЯНАМ ПАРТЫЯ? (06.02.2009)
ШКОЛЫ ЗАЧЫНЕНЫЯ. НА ЭПІДЭМІЮ (30.01.2009)
МАЛАДЫЯ Ў ВЯСЕЛЬНЫХ СТРОЯХ (28.01.2009)
Фотапагляд Таццяны Данчышынай (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №43 (140)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
Andrei (02 снежня 2009, 17:39)
Согласен с Госей по поводу запрета продажи алкоголя, тех кто пьет каждый день это не остановит =)
astrynczanka (30 лiстапада 2009, 21:58)
Госік, дзякуй за матэрыял :))) цікава і пазнавальна. думаю, маршруткі ў гарадзенцаў такія папулярныя не таму, што шмат грошай у гараджан, а таму, што аўтобусы і тралейбусы, якія часта ходзяць не згодна раскладу, прымушаюць людзей карыстацца маршруткамі. ну але патраціўшы большую суму тут, можна зэканоміць на чымсьці так. "Працягу не будзе..." ПРАЦЯГ абавязкова БУДЗЕ і для вас абедзвюх і для цябе асабіста, таму не засмучайцеся :)))
Свят (30 лiстапада 2009, 20:37)
Как это продолжения не будет?!!!
Ліоша (29 лiстапада 2009, 20:56)
Мяне ў Смэрфах заўсёды цікавіла Смэрфэтка - адна дзяўчына на ўсю вёску. Да таго ж незразумела, чыім дзіцём быў Смэрфусь. Карацей, нешта ў іх ёсць падазронае, амаральнае і асацыяльнае. І мне асабіста больш падабаліся Мумі-Тролі і Кроцік.
dashka) (29 лiстапада 2009, 17:08)
да, ну насчёт смэрфау-это жэсть! я тоже никогда не думала так про свой юбимы мультик! жестока..(((((
Chrysia (29 лiстапада 2009, 00:05)
sur'iozna?! maich liubimych smerfach chtosci abvinavaciu u homaseksualizme?! Hoseczka, vy z'jazdzhaece praz 2 tydni?! u vas niczoha atrymalasia? i rodnae konsulstva ne dapamahlo?