Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Настаўнікаў польскай мовы дапытваюць

Image 5699
Супрацоўнікі падатковай інспекцыі Гродна дапытваюць настаўнікаў польскай мовы і выхавацельніц дзіцячых садкаў, дзе дзейнічаюць польскамоўныя групы, з мэтай атрымаць інфармацыю, якая датычыць арганізацыі педагагічнага працэса.

На працягу некалькіх дзён на Гродзеншчыне супрацоўнікі падатковай інспекцыі праводзяць анкетаванне настаўнікаў польскай мовы сярэднеадукацыйных і грамадскіх школаў, а таксама дашкольных установаў.

Пытанні тычацца ўдзелу настаўнікаў у метадычных канферэнцыях, зарганізаваных не беларускімі ўладамі, а таксама супрацоўніцтву з фірмай “Палоніка” пад кіраўніцтвам старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза Палякаў Анжалікі Борыс і атрымання фінансавай дапамогі з Польшчы.

На думку старшыні галоўнай рады саюза палякаў Анджэя Пачобута, захады падатковай інспекцыі носяць мэтанакіраваны характар:

- На працягу некалькіх гадоў назіраецца зніжэнне зацікаўленасці да вывучэння польскай мовы ў дзяржаўных установах-гэта значыць у школах. У той жа час істотна павялічылася колькасць жадаючых авалодаць польскай мовай у камерцыйных установах - тых, што непадкантрольныя дзяржаве. Зразумела,што такая тэндэнцыя не задавальняе ўлады і яны пачалі запалохваць настаўнікаў з мэтай адмовіцца ад супрацоўніцтва з грамадскімі школамі і камерцыйнымі ўстановамі, якія прапануюць паслугі па вывучэнню польскай мовы. Варта зазначыць, што на працягу апошніх гадоў дзейнасць беларускіх уладаў накіравана на абмежаванне вывучэння польскай мовы,

паведамляе Радыё Рацыя

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net