Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(1)
Памер шрыфта
Навіны
На месцы штучных азёраў вырастуць лясы
Гэтыя кар’еры, глыбіня якіх каля 15 метраў, – «неафіцыйнае» месца адпачынку гарадзенцаў, асабліва моладзі і падлеткаў. Эколагі і санслужба не рэкамендуюць тут купацца, таму што можна атрымаць алергію або атруціцца. Але заўзятараў мясцовага адпачынку гэта ніколі не стрымлівала. Дарэчы, тут былі выпадкі, калі людзі танулі.
Спачатку паланавалася засыпаць кар’еры будаўнічым смеццем, аднак з экалагічных меркаванняў спыніліся на пяску. Засыпаць іх будуць некалькі гадоў. Такія кар'еры на Гарадзеншчыне ёсць каля Ваўкавыска і Краснасельска.
Фота Forum.globus.tut.by
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №43 (140)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
daroha (27 лiстапада 2009, 15:56)
насамрэч вельмі шкада гэтых кар'ераў. у суседніх польшчы ды летуве, дзе таксама маюцца падобныя крэйдавыя ды глінныя кар'еры, гэта аб'екты турызму. выявы з бірузовымі кар'ерамі зьмешчаныя на паштоўках і падаюцца, як адна з разынак рэгіёну. таксама шкада, што зьменшыцца плошча паверхні вады - а гэта ня надта добра, асабліва для рэгіёну, па якім ужо быў пратаптаўся бот мэліяратара. уласна ж лёгіка "засыпальшчыкаў" дзіўнаватая. калі людзі могуць патануць ці захварэць - дык давайце пазасыпаем усе рэчкі ды азёры наагул! і тады, дарэчы, навошта тыя гэсы на нёмане, калі там таксама ўтворацца вялізныя вадасховішчы? лічу, што варта было бы пакінуць гэтыя кар'еры. хаця, вядома ж. лягчэй нешта закапаць (ці ж толькі пясок там будзе засыпаны - без усяляага сьмецьця ды адкідаў?), чым даглядаць гэта й давесьці да ладу. на жаль...