Рейтинг@Mail.ru

Чым Гродна горшы за Мінск? Студэнт ГрДУ прапануе павесіць шыльды са старымі назвамі вуліц

Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапануе гэта не ўпершыню. Яшчэ ў красавіку ён на сваіх старонках у сацыяльных сетках размясціў падобную прапанову, але тады на яго ініцыятыву амаль ніхто не звярнуў увагі. Зараз ён узгадаў пра сваю ідэю, бо ў іншых гарадах падобную задумку пачалі рэалізоўваць. За апошні час дубляваць старыя назвы вуліц сталі ў Міры і Мінску. Дык чаму б не зрабіць такога і ў старым Гродне?

хэндпан зимин Портал чаепитие

Касмічны інструмент. Гарадзенцы пазнаёміліся з хэндпанам

Гарадзенскі музыка Аляксандр Зімін хоча пазнаёміць гарадзенцаў з цiкавым iнструментам. Хэндпан – перкусійны інструмент, які пакуль не вельмі распаўсюджаны ў Беларусi. Першае знаёмства з ім прайшло 1 кастрычніка ў антыкафэ “Партал”. 

На Агінскага на пешаходным пераходзе збілі дзяўчыну

Дрэннае надвор'е, няўважлівасць, непрацуючы светлафор - усё разам абярнулася наездам на 16-гадовую дзяўчыну на вуліцы Агінскага ў Гродне. Сутыкненне здарылася 5 кастрычніка, каля 7 раніцы. На пешаходным пераходзе яе збіў аўтамабіль Renault.

Футбаліст "Нёмана" Уладзіслаў Клімовіч выбыў да канца сезона

Нападаючы Уладзіслаў Клімовіч, узяты "Нёманам" у арэнду ў барысаўскага БАТЭ, не зможа дапамагчы гарадзенцам у астатніх матчах чэмпіяната. Футбаліст з-за траўмы выбыў да канца сезона. А тэрмін арэнднага пагаднення паміж гарадзенскай і барысаўскай камандамі акурат i разлічаны да канца гэтага сезона.

Дэнвер, ЗША

Марыхуану - можна, цалавацца - не. Сем карцінак з Дэнвера

“Хай, мэм! Навошта столькі фота?” - аклікае цікаўны цёмнаскуры хлопец, што сядзіць на парапеце насупраць Капітолія. Усміхаюся, іду далей і чарговы раз націскаю кнопку. Па-першае, добра памятаю, наказ доктара Воланда “ніколі не размаўляць з незнаёмцамі”, па-другое, ужо ўкладаю ў галаве расповед з “каларадскімі карцінкамі”. Бо і праўда, ці ж калі думала, што акажуся за Скалістымі гарамі і пабачу адзін з загадкавых штатаў Амерыкі на ўласныя вочы? А яны, гэтыя вочы, шчыра сказаць – разбягаліся. Як мінімум – па сямі напрамках.

"За мяне заўзелі самыя прыгожыя дзяўчыны". Бронзавы прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць вярнуўся ў Гродна

Пасля сур'ёзных траўмаў гарадзенcкi спартсмен здолеў не толькі вярнуцца ў вялікі спорт, але і стаць у чарговы раз прызёрам. 34-гадовы дзідакідальнік здолеў заваяваць бронзавы медаль на Паралімпіядзе ў Рыа дэ-Жанэйра і даказаў, што барацьба ў жыцці - самае галоўнае.

Зробім

Могілкі, лесапарк і возера: дзе прыбіралі смецце ўдзельнікі сусветнай акцыі «Зробім!» у Гродна

На мінулых выходных гарадзенцы, узброеныя мяшкамі і пальчаткамі, выйшлі ў самыя забруджаныя месцы Гродна, каб у рамках сусветнай акцыі «Зробім!» зрабіць свет вакол нас чысцейшым, піша Гродзенскі Зялёны партал.

Мікіта Ігнаценка

Новы сінгл МІКІТА заспяваў па-беларуску. Гэта “Лёс”

Гарадзенец Мікіта Ігнаценка ў школьныя гады іграў на скрыпцы, пасля скончыў ГИТИС у Маскве і стаў артыстам. Стварыў уласны музычны праект “STAY”, дзе спяваў і выступаў як саўндпрадзюсар. Як выканаўца ён такама браў удзел у працы групы “Triangle Sun”. Большая частка песень юнака напісана на ўласныя англамоўныя тэксты. Сёлета ён распачаў сольны праект “МІКІТА” і ўжо выпусціў першы сінгл “Лёс”. Цяпер песні маюць у аснове вершы самога Мікіты, якія, нечакана нават для яго, склаліся па-беларуску.

 
 

 
 
 


Нашы банеры


>>

hrodna.life твой стыль

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Шаноўныя чытачы!

 

Ад сённяшняга дня "Твой стыль" гэта Hrodna.life. Сайт, на якім вы знаходзіцеся, больш не будзе абняўляцца – ён застанецца архівам амаль дзесяці год працы мноства аўтараў і некалькіх рэдактароў. Дадавайце сабе ў закладкі, на экспрэс-панэлі, у RSS-рыдары і яшчэ куды трэба новы адрас – hrodna.life.

>>

Иван Моисеев ABC

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнесвідэа

Найбуйнейшы вытворца і дыстрыб'ютар прадуктаў харчавання пад маркай ABC шукае стратэгічнага інвестара для далейшага развіцця бізнесу. Уладальнік актываў Іван Майсееў гатовы прадаць да 100% доляй ў трох кампаніях: ТДА "Фірма АВС" (вытворчасць прадуктаў харчавання), СТАА «Фірма АВС плюс» (дыстрыбуцыя прадуктаў харчавання) і ТАА «БелЯрШпехт» (вытворчасць яек), пішуць naviny.by.

>>

Польшча Польша мяжа граница

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

Самакіраванне Падляшскага ваяводства плануе весці перамовы з Міністэрствам замежных спраў Польшчы наконт таго, каб увесці ў рэгіёне бязвізавы рух для турыстаў з Беларусі. Пра гэта ішла гаворка 7 кастрычніка на сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама і гродзенскіх турыстычных фірм ды арганізацый. Сустрэча прайшла ў адным з беластоцкіх гатэляў, за закрытымі дзвярыма – журналістаў туды не пусцілі, піша bialystok.wyborcza.pl.

>>

Инна Папоротная художник иллюстратор детских книг Гродно

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

"Новая дзіцячая кніга" - адзін з найбуйнейшых расійскіх конкурсаў у галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры. Яго арганізавала выдавецтва Росмэн ў 2009 годзе, і толькі другі год у рамках конкурсу існуе намінацыя "Новая дзіцячая ілюстрацыя", піша TUT.BY.

>>

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны роліквідэа

Відэа гарадзенца Яраслава Пахомава імкліва набірае прагляды. Хлопец зрабіў кавер на беларускай мове на відэа вядомага японскага дыджэя Piko-Taro пад назвай "Pen Pineapple Apple Pen" (Ручка-ананас-яблык-ручка). У гарадзенца ж вышла "Конь-цыбуля, бульба-конь".

>>

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкшафота

Члены аўтарэтраклуба "Вінтаж" да Новага года плануюць стварыць першую ў Гродне мотарыкшу, якая ў будучыні зможа абслугоўваць гараджан і гасцей горада. Ствараюць мотатакси са знойдзенага у вёсцы Бераставіцкага раёна рэдкага экзэмпляра савецкага мотаролера "Муравей".


 

>>

освобождение Гродно 16 июля 1944

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.відэа

Афіцыйная версія пра вызваленне Гародні ад немцаў у ліпені 1944 г. моцна адрозніваецца ад рэальнасці. Разам з гісторыкам Дзмітрыем Люцікам выясняем, чаму Чырвоная армія затрымалася на Нёмане? Чаму немцы так упарта біліся за Гародню? Як сталася, што з гісторыі выпалі цэлыя савецкія часткі, палеглыя ў бітве за горад у ліпені 1944 г.

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика