Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(4)
Памер шрыфта
Падарожжа
У краіне багоў і алівак
Апынуцца ў гэтай казцы прадстаўляецца сапраўды хвалюючай падзеяй. А калі вяртаешся дамоў і пераглядаеш фотаздымкі, эмоцыі а ні як не кладуцца на паперу ў выглядзе «падарожных нататак», а так і застаюцца эмоцыямі, якімі я і дзялюся з табой, дарагі чытач ТС.
Афіны – сталіца Грэцыі, яе найбольш знакамiты горад. З-за землятрусаў будынкi нават у сталiцы будуюцца не вышэй за дзесяць паверхаў. Гэта расцягвае плошчу гораду на шматлiкiя квадратныя кiламетры.
|
Акропаль – быў, ёсць i нiколi не перастане быць найбольш цiкавым месцам у Афiнах. |
У яго храмах, здаецца, акумулявана большасць сонечнага святла. |
Калi стаiш дакладна ў сярэдзіне арэны, голас разносiцца па ўсiх яе «кутах», узмоцнены быццам бы сотняй мiкрафонаў. Чутна нават падзенне манеты ў пясок.
Руiны i скульптуры, у музеях і пад адкрытым небам – гэтага багацця ў Грэцыi хапае паўсюль.
Маленькiя, каларытныя домiкi з’яўляюцца вiзітоўкай краю, без iх яго сабе цяжка ўявiць.
Дамiнуючая рэлiгiя тут – праваслаўе.
| Адным з сапраўдных цудаў прыроды з’яўляюцца метэоры. | Горы, якія «завiслі ў паветры». Hекалi яны былi на дне мора. |
| На схiлах «метэораў»... | ...прымасцiлiся старадаўнiя кляштары |
Аднак «паветраныя горы» – не адзiная справа прыроды, i ў гэтым можна пераканацца яшчэ больш, калі глядзіш на:
| каньён ракi Энiпеас | альбо марское ўзбярэжжа |
Pазумееш, што табе давялося бачыць толькi мiзэрную частку гэтай непаўторнай краiны.
Але найбольш уражвае iншае – пачуццё таго, што пазнаўшы долю гэтага свету, ты крыху больш пазнаў самога сябе. Больш поўна i гарманiчна сябе асэнсаваў.
Фота аўтара
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №40 (137)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
daminika (06 лiстапада 2009, 08:33)
Выбітны рэпартаж, Кацюша! Я ў захапленні! Згодна з астрынчанкай - трэба было ставіць вялікія здымкі. Да стыль- рэдактара пытанне - слова "аніяк" ўжо пішацца ў 3 (а ні як)?
astrynczanka (02 лiстапада 2009, 22:54)
класна! дзякуй, Кася :) рэдактару: здымкі з некаторымі краявідамі, мне падаецца, варта было павялічыць, а то кепска відаць, як горы віснуць у паветры :)))
Кася (02 лiстапада 2009, 20:06)
Дзякуй. Хаця, шчыра кажучы ў гэтай рэдакцыі ён мне падабаецца значна меньш..
fikus (30 каcтрычнiка 2009, 14:07)
Патрэсны рэпартаж! Так захацелася хоць раз пабыць у той Грэцыі!