Каляндар

апытанне

Свята 8-га сакавіка для вас:

дзяжурнае «постсавецкае» свята
выходны вясновы дзень
магчымасць пацешыць падарункамі любімых жанчын
мне ўсё роўна
гістарычная дата
падстава для вечарынкі або карпаратыва
ніколі не адзначаю, нікога не віншую

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (4) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Правінцыйны рэпартаж

Паданне пра човен, альбо фотаўражанні аб горадзе мануфактур

Сядзім у кавярні ў Лодзі з польскай моладдзю і размаўляем:

– «Лодзь» у перакладзе з польскай азначае «човен», – пачала знаёмства з горадам адна з мясцовых дзяўчат.

– Не, ну гэта зразумела, а чаму горад так назвалі? – Не супакойваліся беларусы.

 

– Па паданні сярод поля стаяў човен...

 

Адкуль ён там узяўся ды што ён там рабіў, мы так і не зразумелі, бо кепска валодалі размоўнай польскай. Але справа ў іншым – калі б човен стаяў на вадзе, у якой-небудзь рачулцы, дакладна, на гэта б ніхто не звярнуў увагі і ніхто так горад не назваў...

 

Лодзь...

 

Уявіце сабе малюнак: вузенькая, закладзенная брукаванкай вуліца, трох-чатырохпавярховыя шэрыя абшэрпаныя будынкі, і час ад часу па гэтай вулачцы праязжае трамвай... Ну як?! Мы адчувалі тое ж. Горад, у якім можна здымаць фільмы жахаў ці фільмы пра вайну... А сапраўды, такое ўражанне, што незадоўга да нашага прыезду, тут праходзілі ваенныя дзеянні...

 

Аб гэтым сведчылі: амаль поўная адсутнасць людзей на вуліцах, рассыпанае шкло, выбітыя вокны, а калі заглянуць у адно з іх – убачыш паламаную, перакуленую мэблю. Файная дэкарацыя ці рэальнае жыццё? А з другога боку, гэтыя будынкі вабілі да сябе. Проста знаходка для фотамастака.

 

Троху пазней мы даведаліся, што гэтыя занядбаныя будынкі – рэшткі вайны, якая скончылася 64 гады таму, і Лодзь сапраўды на працягу доўгага часу – галоўны цэнтр кінематаграфіі. Чаму так адбылося? Справа ў тым, што гэтыя дамы – уласная маёмасць і ніхто не хоча іх рамантаваць, бо раптам з’явіцца законны гаспадар…

 

Калі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, яны казалі, што было б не дрэнна размаляваць дамы ў розныя колеры… Нават думка такая прыйшла: зрабіць флэшмоб «Размалюй сваю хату – зрабі жыццё каляровым!», але ініцыятараў адразу папярэдзілі, што паліцыя жартаў не любіць…

У Польшчы вельмі шмат графіці, пачынаючы ад подпісаў, сканваючы творамі мастацтва.Такі малюнак я знайшла ў Лодзі

Ёсць помнікі прысвечаныя пэўным людзям, а ёсць і для ўпрыгожвання гораду

 

Але не ўсё так кепска, як здаецца на першы погляд. Гэты горад мае два твары. З адным я вас пазнаёміла, а другі – даволі шыкоўны: святочны, багаты, с крамамі ды рэстарацыямі, паркамі, палацамі і мноствам помнікаў.

Дагэтуль ідуць спрэчкі, чый жа нацыянальны герой Тадэуш Касцюшка

 

Культурнае жыццё гораду канцэнтруецца ў Мануфактурах. Яно і зразумела, бо тут ёсць усё, што можа спатрэбіцца і зацікавіць кожнага: музей, кінатэатр, крамы, кавярні «насыпны пляж» і спецыяльны апарат, каб адправіць дзіцёнка ў падарожжа… «на Месяц».


 


Інтэр'ер рэстарацы можа быць і ў вясковым стылі...  А можа быць абсталяваны, як шацёр

Рэстарацый у горадзе на кожным кроку, таму каб заманьваць наведвальнікаў, трэба мець не толькі добрую кухню і шыкоўны інтэр'ер, але і знешні выгляд

Да гэтых часоў у Мануфактуры захаваўся статус «горад у горадзе». З сярэдзіны XIX стагоддзя ў гэтым вялізным фабрычна-жыллёвым комплексе жыла і працавала большая частка жыхароў гораду.

Шмат у Лодзі храмаў, і чамусці ўсе яны пабудаваныя ў неагатычным стылі.Лодзінскі Кафедральны сабор

У Лодзі ёсць свая адметнасць. Больш нідзе няма роварных павозак – рыкшаў. За 5-10 злотых, у залежнасці ад выбранага маршруту, можна паглядзець горад.

А яшчэ ў Лодзі, як і у іншых гарадах Польшчы любяць музыкаў, якія спяваюць на вуліцах, асабліва, калі спяваюць на іншай мове. Моладзь гэтым і карыстаецца, бо за невялікі час можна добра зарабіць. Не хацелася адбіраць хлеб у такіх знаходлівых талентаў, таму спявалі ідучы па вуліцы. Даспадобы мясцовым жыхарам прышліся «Простыя словы» Вольскага, «Ты з Менску – я з Гародні» гарадзенскага гурту «Здань» ці тая ж «Купалінка». Людзі ішлі на сустрач і ўсміхаліся ці кланяліся.

 

Вось такі ён, другі, пасля Варшавы, па велічыні і прамысловым значэнню горад краіны.

Фота аўтара

Каментары

astrynczanka (27 каcтрычнiка 2009, 15:08)

вельмі люблю Лодзь за яе абшарпанасць :)) калі прычытала артыкул, адразу нахлынулі ўспаміны... па абшарпанасці Лодзь падобная да Львова. дзякуй, Юлька!

Kinga (25 каcтрычнiка 2009, 20:21)

файна прачытаць нешта па беларуску пра родны горад... :) Спадзяемся, вы яшчэ прыедзеце. Пра фільмы жахаў згодная, пра паходжаньне назвы "Лодзь"-не :)

Рэдактар (23 каcтрычнiка 2009, 17:21)

Вельмі ўдалы пачатак артыкулу. Такі "лід" – палова гарантыі, што ўсё далей будзе прачытана

jahorau (23 каcтрычнiка 2009, 16:27)

Лодзь файная тым што мае сваю харызму, у варшаве толькі яе аскепкі на празе.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

«Куфэрак» цудаў у стылі жыцця (11.03.2010)

Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС (04.03.2010)

Як пытанне пра БАДы адкрыла мне вочы на агульны страх (25.02.2010)

Тэсціраванне заранёў ці «Праца над памылкамі» (18.02.2010)

Мясцовы выбары – падзея ці фармальнасць? (11.02.2010)

Сны зімовага гораду (04.02.2010)

Пра войска, турму і адказ падпалкоўніка (28.01.2010)

У колькі абыйдзецца студэнцкі білет? (21.01.2010)

Вольная талерка для нечаканага госця (08.01.2010)

Яўхім Карскі з «беларускага племені». Ч. 1 (24.12.2009)

Дзед Мароз на лімузіне ці Як запальваюць ёлкі (17.12.2009)

Месца сустрэчы змяніць нельга (10.12.2009)

Гродна – дарог скрыжаванне (03.12.2009)

Кур’ёзы тутэйшага жыцця (26.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце. Частка 2 (19.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце (12.11.2009)

Аляксандр Дзянісаў: «Снобы-маралізатары – самыя цынічныя людзі…» (05.11.2009)

«Зялёныя сумкі –3». Споведзь перапісчыка (29.10.2009)

«Зялёныя сумкі» пайшлі па кватэрах (15.10.2009)

Ралі для беларусаў свету (08.10.2009)

Не ведаю як «тэхнічныя», але дакладна – «прафесійныя» (01.10.2009)

Сабачая «тусоўка» ў Каробчыцах (24.09.2009)

Недзе каля Белага мора (17.09.2009)

«Я буду!» ці Апошняя споведзь (10.09.2009)

Выпі са мной, Чарлі (03.09.2009)

Сляды гісторыі вакол Крэва (27.08.2009)

Легендарныя часы Жодзішак (20.08.2009)

Ці магу ў «МГУ»? (13.08.2009)

У нядзелю ўгодкі Ларысы Геніюш (06.08.2009)

Прывід Ашмянскага дражджавога? (30.07.2009)

Як я стаў археолагам (23.07.2009)

Цэнтральныя паралелі (16.07.2009)

У цэнтры – «Трэці сектар» (11.06.2009)

Самы каханы вораг… (04.06.2009)

Фенамен горада (28.05.2009)

Яны называюць сябе «афганцы» (22.05.2009)

Горад, у якім жывуць людзі… (14.05.2009)

Дыплом – пуцёўка ці «скарыначкі» (07.05.2009)

Як я працавала прамоўтэрам (30.04.2009)

Захаваць жыццё пацуку… (23.04.2009)

«Катайце пальцы», спадарства! (16.04.2009)

Брудныя танцы на прасторах Беларусі (09.04.2009)

«Мадэм», які стварае электронныя вёсачкі (02.04.2009)

Роўныя ў сваім выбары… (26.03.2009)

Калі няма правіл, ёсць натхненне (19.03.2009)

Замалёўкі са шпітальнага ложку (12.03.2009)

Для гарадзенцаў вайна пачалася ў 39-м (06.03.2009)

Дзень здароўя ў Пышках (27.02.2009)

ІНТЭРНАТ − ВОРАГ ЦІ БРАТ? (20.02.2009)

НАШТО ХРЫСЦІЯНАМ ПАРТЫЯ? (06.02.2009)

ШКОЛЫ ЗАЧЫНЕНЫЯ. НА ЭПІДЭМІЮ (30.01.2009)

МАЛАДЫЯ Ў ВЯСЕЛЬНЫХ СТРОЯХ (28.01.2009)

Фотапагляд Таццяны Данчышынай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY adukatar.net susvet.info TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org