Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

ProСпорт

Футбольныя заўзятары маюць права на павагу

Бліскучая перамога зборнай Беларусі над супернікамі з Андоры стала сапраўдным святам для гарадзенскіх аматараў футболу. Арганізатарам такога кшталту матчаў, аднак, ёсць яшчэ над чым папрацаваць у будучым.

Рашэнне пра вылучэнне ў вольны продаж у Гродна толькі 2 тыс. квіткоў выглядала сапраўдным здзекам над мясцовымі заўзятарамі: такую колькасць квіткоў раскупляюць і на шэраговыя гульні чэмпіянату краіны. Не дзіва, што на першую ў гісторыі Гродна гульню нацыянальнай зборнай Беларусі квіткі былі раскупленыя за 20 хв.! У выніку некаторым аматарам, якія абавязкова хацелі патрапіць на стадыён, даводзілася здабываць квіткі нават праз знаёмых у Мінску!

Кампенсацыяй за немагчымасць падтрымаць нашых футбалістаў «ужывую» мела стаць магчымасць паназіраць за гульнёй на вялікім экране на Савецкай плошчы. Аднак ні адмыслова запрошаныя поп-зоркі, і ні актывісты БРСМа са сцягамі і блізка не маглі стварыць таго адчування свята, якое было на стадыёне…

Перажыткам мінулага выглядала і забарона на продаж піва ў другой палове дня. Такога кшталту меры звычайна даюць зваротны эфект, бо «запраўляцца» алкаголем яго аматары пачынаюць заранёў. Куды больш рацыянальным было б не пускаць людзей на добрым падпітку на стадыён ды ў фан-зону на Савецкай.

Перастаралася і гарадзенская міліцыя. Вось адзін з каментароў заўзятараў у газеце «Прессболл»: «Скажыце, як доўга міліцыя будзе ставіцца да заўзятараў як да бязмозглых адкідаў грамадства? Выязджалі з Гродна ў палове на другую ўначы. З дзевяці вечара нас марынавалі на вакзале, забаранялі нават крок у бок зрабіць. Нават у прыбіральню можна было схадзіць толькі пасля таго, як вернецца папярэдняя група. Выдатны настрой ад футбола быў падпсаваны», – напісаў заўзятар з Рагачова.

Сапраўды, стаўленне да людзей з боку арганізатараў такога кшталту відовішчаў даўно трэба было змяніць.У рэшце рэшт – футбол трымаецца найперш на заўзятарах, якія сваімі грашыма аплочваюць значную частку выдаткаў, звязаных з арганізацыяй матчаў. Аматар футболу – такі самы спажывец, як і пакупнік у краме. І стаўленне да яго павінна быць такім жа паважлівым.

В.Дрэма

Фота prosto_free

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net