Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Культурыстыка

Ці чацвёрты Тэрмінатар выратуе серыю?

Пасля маразму трэцяй часткі і ўбогага серыялу «Хронікі Сары Конар» гісторыя пра робата-забойцу спрабуе вярнуць сабе былую славу. Ці паспяхова?

2018 год. Рэшткі чалавецтва вядуць няроўную партызанцкую вайну са сваім уласным стварэннем – кампутарам Скайнэт. Джон Конар яшчэ не лідар Супраціўлення, тэрмінатараў у чалавечым абліччы яшчэ не вынайшлі, таксама як і падарожжаў у часе. Праўда, паўстанцам прасцей ад гэтага не робіцца.

Найноўшы Тэрмінатар гэта безумоўна пачатак зусім іншай гісторыі: гэта іншая канцэпцыя і эстэтыка, іншая атмасфера. Рэжысёр, які хаваецца за ініцыяламі McG, не ідзе па старым шляху, магчымасці якога былі ўжо напоўную выкарыстаныя Камеранам, а механічнае іх паўтарэнне забіла наступныя спробы распавесці нешта новае пра свет Тэрмінатара. Таму гэтым разам мы бачым паўнавартасны постапакаліптычны баявік. Хаця стральбы і боек магло б быць больш.

Тэхнічна да фільму не прычэпішся: спецэфекты на ўзроўні, кампутарны Арні ў эпізодзе – як жывы, пагоні захапляюць. Адно толькі – праца камеры часам занадта хаатычная: усё гэтак трасецца, што вочы баляць. Падбор актораў таксама трэба ацаніць станоўча: Крыстыян Бэйл гэта вам не сапляк Нік Стал з «Бунту машын», Сэм Уортынгтан у некаторых кадрах – адно ў адно малады Шварцэнегер. Цешыць добрая роля Антона Ельчына, які з разбегу бярэ Галівуд, выступаючы ўжо ў другім у гэтым годзе касавым заходнім фільме. У Стар Трэку ён увасобіўся ў маладога Чэкава, а тут – у Кайла Рыўза, будучага абаронцу Сары Конар і бацьку Джона.

Самым слабым пунктам фільму з’яўляецца сюжэт. Праз банальную памылку сцэнарыстаў мы ведаем істотныя факты ад самага пачатку, у выніку чаго некаторыя сцэны робяцца ажно да болю прадказальнымі. Праўда, калі вам пашанцавала не бачыць рэкламнага трэйлера, нешта, быць можа, і застанецца для вас таямніцай.

Першыя Тэрмінатары, а асабліва непаўторная другая частка, былі новым словам у баявіках, яны паўплывалі на ўсе наступныя фільмы ў гэтым жанры і да сёння з'яўляюцца эталонам. «Тэрмінатар: Выратаванне» сам з'яўляецца дзіцём Матрыцы і Трансформераў, эфектыўна выкарыстоўвае напрацоўкі фантастычных фільмаў апошніх гадоў. Таму «Выратаванне» – гэта пачатак чагосьці новага, што будзе жыць сваім уласным жыццём. І гэта не гледзячы на частыя трапныя аўтацытаты. Тэрмінатар, якога мы ведалі гэтак добра, назаўсёды застанецца дылогіяй.

Чацьвёртае прышэсце – напэўна не выратаванне. Але і не параза. Магчыма, яго стваральнікам удасца знайсці адпаведную нішу для свайго кіно. Даведаемся ў пятай частцы, праз 2 гады.

Фільм: Тэрмінатар: Выратаванне / Terminator Salvation, ЗША-Нямеччына-Велікабрытанія, 2009 г., 115 хв.

Рэжысёр: McG

Жанр: фантастычны баявік

Асабістая ацэнка:7/10 (але я вельмі перажываю за 5 частку)

Каментары

daroha (11 чэрвеня 2009, 23:48)

цудоўная рэцэнзія! дзякуй!

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net