Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

пАгляд

Якая яна, «порцыя»?

Нядаўна ў пошуках арыгінальнага рэцэпту для «Стыльнай кухні» наткнулася на цікавую табліцу. Мне падалося, што яна карысная для тых людзей, якія не занадта «замарочваюцца» на кухні, аднак з'яўляюцца прыхільнікамі здаровага харчавання.

Для падтрымання здароўя неабходна, каб бялкі, вітаміны, мінералы, тлушч і вугляводы былі збалансаваныя. Для гэтага існуе паняцце «порцыя». Але што яна з сябе ўяўляе наўрад ці хтосьці (за выключэннем дыетолагаў) можа вызначыць. Гэтая хітрая табліца як раз – парцыённая.

Вось памеры адной порцыі для асноўных прадуктаў харчавання.

Хлеб

адзін кавалак хлеба, 1/2 гамбургернай булачкі, 3 - 4 маленькіх або 2 вялікіх крэкеры; 1/2 міскі гатовага рысу, кашы або макаронных вырабаў. У дзень рэкамендуецца ад 6 да 11 порцый, пажадана з цэльнамолатага збожжа.

Садавіна

адзін сярэдняга памеру яблык, банан або апельсін. Палова грэйпфрута, лустачка дыні, 3/4 шклянкі соку, 1/2 міскі ягад або кансерваванай садавіны;1/4 міскі сухафруктаў. У дзень рэкамендуецца ад 2 да 4 порцый садавіны.

Гародніна

1/2 міскі варанай або дробна пакрышанай сырой гародніны, адна міска сырой ліставай гародніны (шпінат або салат). Рэкамендуецца ў дзень з'ядаць ад 3 да 5 порцый разнастайнай гародніны.

Мяса, птушка, рыба (а таксама іх заменнікі – яйкі, бабы, гарэхі)

біфштэкс памерам з ігральную карту. Каля 30 г мяса эквівалентныя аднаму яйку, 1/2 місцы вараных бабоў або 2-м сталовым лыжкам арахісавага алею.

Малако, сыр, ёгурт

адна шклянка малака, слоічак ёгурта, 50 г сыру, 60 г тварагу. У дзень рэкамендуецца 2 порцыі малочных прадуктаў, а для падлеткаў і цяжарных жанчын – 3 порцыі. Вядома, гаворка ідзе аб прадуктах з нізкай тлустасцю.

Тлушчы і цукар

Паняцці порцыі не існуе! Уяўляеце? Спачатку я, як гарачая ласуха, узрадавалася – ясі, колькі душа пажадае! Але тут жа чытаю «іх варта спажываць у магчыма меншай колькасці».

Алкаголь

Ёсць порцыя! Каля 20 мл спірту. Яна эквівалентная двум кубкам піва або двум невялікім кілішкам віна. У кнізе не сказана, колькі алкагольных порцый неабходна ўжываць, пэўна наіўныя аўтары нават не падазравалі, што гэтыя самыя «порцыі» могуць здарацца па-за святочнымі падзеямі…

А вось як візуальна ацаніць памер порцыі:

90-100 г мяса – калода карт або пачак папяровых сурвэтак/хустачак

Сярэдні фрукт 150-180 г – тэнісны мяч

Сярэдняя бульбіна 100 г – гусінае яйка

30 г сыра – пачак запалак

Шклянка фруктовага соку – 200 г

Порцыя брокалі – лямпачка (звычайная стандартная)

Паўміскі рысу (міскі розныя бываюць, але вам трэба «вашыя» паўмісачкі) – памер вашага кулака

Дзве сталовыя лыжкі соўсу – шарык для пінг-понгу

30 грамаў белага хлеба – картка на метро (банкаўская)

 

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

«Містар кот» апынуўся звычайным… (03.09.2010)

Фотарэпартаж з-пад аблокаў (27.08.2010)

Гродна збірае эколагаў (20.08.2010)

Жывое партнёрства (13.08.2010)

300 тысяч рублёў і бясцэнны вопыт (06.08.2010)

Калі на сценах заквітаюць палі (30.07.2010)

Большасць планаў не змясцілася ў праекце (23.07.2010)

Уладальніца дыплома магістра №1000 - Юлія Дзядзюшка (14.07.2010)

Максім Гармаш: трэба дапамагаць моладзі зарабляць сабе на жыццё (08.07.2010)

Лёс чалавека: паслізнуўся, згубіў прытомнасць – інвалід… (01.07.2010)

Пераадоленне... (24.06.2010)

Камета Макнота прымае «парад планет» (17.06.2010)

Прэс-тур «Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?» (10.06.2010)

Як можна вымерыць ступень пацыфізму? (03.06.2010)

Вынікі конкурсу для маладых журналістаў «Твой Стыль" (24.05.2010)

Вырашана! У суботу ў ліцэй не пайду… (20.05.2010)

ХХ стагоддзе праз прызму ўспамінаў (13.05.2010)

100-гадовы юбілей Апанаса Цыхуна (06.05.2010)

Camel лёгкі, калі ласка (29.04.2010)

У цэнтры ўвагі гурт Centr (22.04.2010)

Якой шчаслівай можа быць старасць (15.04.2010)

Інтэлектуальны марафон 2010 (08.04.2010)

Ветэраны жадаюць любові (01.04.2010)

Пажыццёвы вердыкт Аляксандры (25.03.2010)

Краіна, дзе можна плаваць у каляровых мячыках (18.03.2010)

Шкляначка здароўя з горнага Алтаю (11.03.2010)

Паліцэйскі рэалізм у перадвясновай казцы (04.03.2010)

Ці выратуе кавалачак пластыку твае жыццё? (25.02.2010)

Прызнанне ў каханні – першае месца! (18.02.2010)

Самы надзейны спосаб уборкі – суботнік (11.02.2010)

Сярод пераможцаў – толькі дзяўчаты (04.02.2010)

«Сакрэтная інформацыя» школьнай сталоўкі (28.01.2010)

Санкі, лыжы, зімовыя скокі (21.01.2010)

Вынікі доўгага адпачынку (14.01.2010)

Які каляндар зручнейшы (08.01.2010)

Увайсці ў смак ці Хто яны, дэгустатары? (24.12.2009)

Тытан з вуліцы Міру (17.12.2009)

Камунікацыя ў трэцім пакаленні (10.12.2009)

Пошукі сябе ў свеце колераў (03.12.2009)

Безбар’ернае асяроддзе (26.11.2009)

Каханне з першага курсу (19.11.2009)

Тры гадзіны я «працаваў» на пасту (12.11.2009)

Кірмаш для абітурыентаў (06.11.2009)

ALMA MATER – блізкае знаёмства (05.11.2009)

Электронная педагогіка. Першыя крокі (29.10.2009)

«Зялёныя сумкі» – 2 (22.10.2009)

Дом, дзе з’яўляецца полтэргейст (15.10.2009)

Ад сесіі да сесіі не вельмі будзе весела… (08.10.2009)

У нефармальным фармаце… (01.10.2009)

На ровары супраць шкодных выкідаў (24.09.2009)

Прэзентацыя за круглым сталом (17.09.2009)

Што ў Беларусі паказаць замежніку? (10.09.2009)

Кошт Дня ведаў (03.09.2009)

Веды можна намаляваць! (27.08.2009)

Шукаем добрыя рукі (20.08.2009)

Нераўназначныя змены (13.08.2009)

Парады ад «Стыльнай кухні» (06.08.2009)

Тэндэнцыі дэмаграфіі: не колькасць, а якасць (30.07.2009)

Яшчэ адзін банальны артыкул пра Львоў (23.07.2009)

Магічнае люстра тэатру (16.07.2009)

Праз асвету – да лепшага свету (04.06.2009)

На мове жэстаў (28.05.2009)

Фрыкі – гарадскія «знакі» (22.05.2009)

Татары ў Беларусі (14.05.2009)

Журналіст па-беларуску (07.05.2009)

Адукаванае цемрашальства (30.04.2009)

«Правяраем усё, што прыносяць» (23.04.2009)

Час паходаў і… кляшчоў (16.04.2009)

У «Лясгас» па… бярозавік (09.04.2009)

Як гарадзенцы адзін аднаго падманвалі (02.04.2009)

Знай месца! (26.03.2009)

Дзень правоў і абавязкаў… (19.03.2009)

«Заходи и стар и млад» у студэнцкі інтэрнат (12.03.2009)

Панк – Форэвер! (06.03.2009)

Журналіст як акцёр (27.02.2009)

ГАЛОЎНАЕ – СПАКОЙ, ЦІ ШКОДНЫЯ ПАРАДЫ (20.02.2009)

СОН У ЗІМОВУЮ НОЧ (ФЕЛЬЕТОН) (06.02.2009)

БЕЛАРУСЬ АДРОДЗІЦЦА ВЕРАЮ (30.01.2009)

ЗАХАЦЕЎ Я ПАМАЛІЦЦА, ДЫ Ў ПАЛОНЦЫ АХРЫСЦІЦЦА (28.01.2009)

Замалёўкi фотапаляўнiчай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net