Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(0)
Памер шрыфта
<< Хто тут? >>
Хто тут?
"Твой стыль"– маладзёвы інтэрнэт-праект, створаны гарадзенцамі для гарадзенцаў!
“Твой стыль” – гэта он-лайн газета і он-лайн радыё, якія створаныя для ЦЯБЕ!
“Твой стыль” – гэта ТВОЙ погляд на найважнейшыя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету!
Аўтары “Твайго стылю” – юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у журналістыцы, здольныя, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што дзеецца навокал.
Каб далучыцца да “Твайго стылю”, дастаткова скантактавацца з намі, напісаўшы на адрас info@t-styl.info свае пытанні, каментары, прапановы, ідэі!
Ужо зараз ТЫ можаш каментаваць тэксты, змешчаныя ў нашай газеце.
Запрашаем ЦЯБЕ таксама стаць нашым карэспандэнтам! Дзеля гэтага трэба мець ахвоту паспрабаваць сябе ў журналістыцы, мець ідэі матэрыялаў (навіны, інтэрв’ю, рэпартажы, артыкулы, фотаздымкі і г.п.) ды скантактавацца з намі па па пададзеным вышэй электронным адрасе.
Разам з намі ты авалодаеш асновамі журналістыкі з дапамогай лепшых гарадзенскіх і не толькі майстроў слова (бясплатна!), набудзеш магчымасць творчай працы ў маладой і вясёлай кампаніі!
Далучайся!
РЭДАКЦЫЯ

Аўтарка
Люблю піць каву кожную раніцу, гуляць па Гародні восенню і вясною. А яшчэ вельмі люблю Беларусь!!!
Не ўяўляю свайго жыцця без журналістыкі!

Дзіма Ягораў
Ганаровы рэдактар
У журналістыцы сем год. “Школа маладога журналіста” – першая тэорыя. “Біржа інфармацыі” – першая практыка.
Ноч, кубачак Lavazza, церпкі тытунь і чысты аркуш у чаканні. Гэта – маё. Але ж ноч займае толькі палову сутак, Lavazza – не самая танная кава, тытунь шкодзіць здароўю, а чысты аркуш бывае пустым. Вось як з гэтым змагацца? Хто ведае – пішыце: yahorau[гаў!]gmail.com

Ганаровы рэдактар
Мой стыль – змагацца з беларускай ментальнасцю: даказваць на ўласным прыкладзе усім навокал, што беларусы актыўныя, ганарлівыя ды хітрыя! Нам да ўсяго ёсць справа, мы ўсё хочам рабіць паводле сябе і сваіх амбіцый. А яшчэ мы сціплыя. Як я.:)

Стыль-рэдактарка
Памятаеце фільм “Дзень сурка”? Дык вось, часам сябе адчуваю такім сурком. “Рух – гэта жыццё” - гэта мабыць пра мяне. Люблю праводзіць асацыяцыі. Гэты сурок у мяне па прынцыпе зебры. Некалі бяжыш, тысяча і адна справа ў галаве, тэлефон браньчыць, універ, каханы, праўка ў “Стылі”, пераклады, падпрацоўка яшчэ недзе, а як сэйшн, ці ўбачыцца з сябрамі карціць (!!!??!!!), дома трэба ж з'явіцца, каб не забыліся. А калі і сядзіш сабе, слухаеш файную музыку ў спакоі, еш нешта салодкае…
Вось так і жывем! :)

Хрысцінка Марчук
Аўтарка
У мяне ёсць нешта ад пантэры і пумы.
У мяне ёсць нешта ад ільва й ільвіцы.
У мяне ёсць нават рысы ад рысі.
Я ведала, табе падабаюцца коткі…
Але, як аказалася, толькі свойскія.
(ну, гэты вершык напісала не я, а паэтка спадарыня Спрычан.
Але так ён мне падабаецца!..)

Аўтарка
Як манета, я двухбаковая.
Ці арол, або рэшка – што выпадзе.
Як ільдзінка малая, халодная
І вясновае сонейка, цёплая.
Як манета, я двухбаковая.
Быццам чырвань і бель, розная.
Быццам сталь у агні, моцная,
Нібы дзеці, бездапаможная.
Як манета, я двухбаковая.
Нібы тая Амерыка, вольная
А за ёй Беларусь, несвабодная.
Як манета я двухбаковая....
(Гэты верш напісала адна будучая "зорка". Але мне ён вельмі падабаецца, бо напісаны спецыяльна для мяне і пра мяне)

Надзейка Завіноўская
Аўтарка
Пішу для газеты, раблю “Клопат Club” для радыё. Мару мець сваю радыёстанцыю і перадачу на TV. Скончваю філфак. Не хачу па размеркаванні ў вёску. Люблю марозіва, спаць, піць квас з калегамі па рэдакцыі, падарожнічаць з заплечнікам, насіць толькі яркае адзенне і заглядацца на цікавых хлапцоў. Са мной лепш паразмаўляць “на жыва”.

Віталь Вановіч
Аўтар
Люблю жыццё, маланку, вецер і сонца. Не ўяўляю дня без музыкі.
А тут я пачаў рабіць свае першыя крокі ў журналістыцы (можаце нават на гэта паглядзець).

Ганка Наўмовіч
Аўтарка
Мае думкі – бачанне падзеі ў выпадковым ракурсе,
Мая праца – нібыта глыток паветра.
А яшчэ люблю таматы ды гранаты (у неабмежаванай колькасці). Мару пабываць у краіне цілімілітрандзіі і каб сонейка ніколі не заходзіла за хмаркі.
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №23 (120)
05 сакавiка 2010 г.
Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС
Паставіць сябе на месца іншага…
Паліцэйскі рэалізм у перадвясновай казцы
Няма абмежаванняў, ёсць толькі перашкоды


