Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (6) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Гарадзенскі погляд

Амерыканскія гісторыі: выжыць у новых умовах

Праводзіць паралелі паміж жыццём у ЗША і ў нас – справа марная. Адрозненняў настолькі шмат, што часам падаецца, што знаходзішся на іншай планеце. Возьмем, да прыкладу, сродкі масавай інфармацыі.

Некалькі дзесяткаў тысяч газет, часопісаў, радыё і тэлестанцый – і сярод іх аніводнага дзяржаўнага СМІ! Выключэнне складаюць толькі СМІ, створаныя для вяшчання на іншыя краіны (кшталту «Голаса Амерыкі»), але яны не маюць права працаваць на амерыканскім рынку!

У эфіры – «Голас Амерыкі»

СМІ ў ЗША сапраўды перажываюць пераломны момант. На мяжы банкруцтва апынуліся амаль усе буйныя штодзённыя газеты, паўсюль ідзе скарачэнне колькасці палосаў, змяншаюцца заробкі журналістаў. У некаторых рэдакцыях прайшлі альбо чакаюцца масавыя звальненні. Прычын тут некалькі. Першая – гэты сумнавядомы крызіс. Пацярпелі ад таго, як не дзіўна на першы погляд, самыя багатыя выданні. Іх асноўнай крыніцай прыбытку была рэклама буйных аўтаканцэрнаў і авіякампаній, вытворцаў электронікі, моднай вопраткі. Скарачэнне вытворчасці ў гэтых галінах аўтаматычна прывяло да змяншэння выдаткаў на рэкламу, а гэта ўжо наўпрост ударыла па буйных СМІ, якія вымушаныя ліхаманкава пераглядаць сваю рэкламную палітыку, вучыцца выжываць у новых умовах.

Куды больш упэўнена сябе пачуваюць малыя выданні, арыентаваныя найперш на жыхароў канкрэтна мясцовасці. Іх крыніцай рэкламы былі найперш мясцовыя вытворцы, рэстараны і г.д. Крызіс іх, канешне, таксама закрануў, але значна у меншай ступені – у адрозненні ад пакупкі новага аўтамабіля людзі не могуць адмовіцца ад ежы, пітва. Таму той жа «The Post and Kurier » з Чарльстана (дарэчы, другая найстарэйшая ў ЗША газета) мае штогод 4 млн. прыбытку. Пры гэтым 6% ад гэтай сумы прыносіць інтэрнэт-версія газеты.

Але і для мясцовых СМІ надыйшоў час пераменаў. Усе эксперты, з якімі мы сустракаліся, у адзін голас казалі, што чытацкая аўдыторыя імкліва старэе, што моладзь амаль не чытае газет, а людзі сярэдняга веку ўсё часцей атрымліваюць патрэбную інфармацыю з інтэрнэту. У выніку змяншаецца колькасць падпісчыкаў і пакупнікоў, а гэта другі па прыбытковасці артыкул бюджэту выданняў. Таму некаторыя газеты ўжо перасталі выходзіць у друкаванай версіі, некаторыя спрабуюць зарабляць, прадаючы навіны са сваіх on line старонак, трэція большы робяць акцэнт не на навіны (яны аператыўна змяшчаюцца на газетных інтэрнэт-сайтах), а на матэрыялы пра жыццё зорак, скандалы і г.д.

Пры гэтым усё большую вагу набываюць інфармацыйныя рэсурсы, створаныя самімі грамадзянамі. Да пракладу, чыкагскі сайт Chi Town штодня дае інфармацыю пра тое, што адбываецца ў розных кутках гораду. Рыхтуюць гэтую інфармацыю як прафесійныя рэдактары, так і грамадзяне, якія цікавяцца журналістыкай і хочуць браць актыўны ўдзел у жыцці сваіх супольнасцяў.

Журналісты ў ЗША імкнуцца асвятляць усе цікавыя мясцовыя падзеі. Гэты журналіст рыхтуецца перадаць рэпартаж з канцэрту ў гарадскім парку Портланда.

Падобныя праекты даводзілася сустракаць і ў Портландзе. Так, сайт «Разумны сусед» дае магчымасць мясцовым жыхарам абменьвацца інфармацыяй, дамаўляцца пра абмен паслугамі, даведвацца пра цікавыя падзеі ў розных частках гораду. Грамадская радыёстанцыя KBOO арыентаваная на тых, чый голас слаба чутны ў грамадстве. Таму ў яе эфіры, які рыхтуецца ў асноўным дабраахвотнікамі, шмат альтэрнатыўнай музыкі, размоваў на тэмы дыскрымінацыі і г.д. Фактычна, радыёстанцыя з'яўляецца грамадскай арганізацыяй, якая трымаецца на сяброўскіх складках (стаць сябрам можа кожны, хто гатовы ахвяраваць $20) ды ахвяраваннях мясцовых спонсараў. Такога кшталту станцый у ЗША каля 2000 (усяго ў краіне звыш 11000 радыёстанцый).

Найбольш упэўнена адчувае сябе сёння ў ЗША тэлебачанне. Камерцыйныя каналы не маюць вялікіх праблем з прыцягненнем рэкламадаўцаў, насельніцтва актыўна карыстаецца падпіскай на каналы кабельнага тэлебачання, дзяржава дафінансоўвае дзейнасць грамадскага тэлебачання, якое транслюе, напрыклад, паседжанні мясцовых уладаў.

Аднак і тэлебачанне ўслед за газетамі і радыёстанцыямі ўсё большую ўвагу надае працы сваіх інтэрнэт-старонак. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваецца патэнцыял сацыяльных сетак у Сеціве: facebook, twitter і г.д. стала ўвайшлі ў жыццё амерыканцаў, што не маглі не ўзяць пад увагу і выдаўцы СМІ.

СМІ ў ЗША карыстаюцца вялізным аўтарытэтам. Пры гэтым у краіне няма аніякага закона пра СМІ! Дзейнасць іх рэгулюецца найперш Першай папраўкай да Канстытуцыі (папраўка была прынята яшчэ ў 1789 годзе!), якая гарантуе свабоду слова ў краіне і забараняе цэнзуру з боку ўладаў.

Для заснавання газеты (грамадскай арганізацыі, камерцыйнай фірмы і г.д.) дастаткова проста прынесці ў мясцовую падатковую інспекцыю дакумент пра першую праведзеную фінансавую аперацыю.

Высокім з'яўляецца і прэстыж журналісцкай прафесіі. Першы факультэт журналістыкі быў створаны яшчэ ў 1908 г. у штаце Місуры. Навучанне ў прэстыжным Паўночна-Заходнім Універсітэце ў Чыкага, які мы наведалі, каштуе каля $ 48 000 у год.

Аўтамабіль журналістаў, пасечаны кулямі ў Іраку. Частка экспазіцыі ўнікальнага музею навінаў, які працуе ў Вашынгтоне.

Разам з гэтым, існуе шмат розных стыпендый, якія дазваляюць істотна зменшыць кошт навучання. У тым ліку – і для студэнтаў з іншых краін. Штогод на факультэты журналістыкі паступае каля 150 тысяч студэнтаў, большасць з якіх застаецца працаваць у СМІ.

Таму фінансавы крызіс хоць і закрануў СМІ, не змяніў і не зменіць іх галоўную функцыю – даваць грамадзянам аператыўную інфармацыю пра найбольш важныя падзеі, кантраляваць дзейнасць ураду. У гэтым сэнсе ў амерыканцаў ёсць чаму павучыцца: і нашым СМІ і нашаму ўраду.

Фота аўтара

Каментары

Ліоша (22 чэрвеня 2009, 13:05)

Ну, зручна ці не хадзіць у прыбіральню з ноўтам гэта залежыць ад чалавека: мне зручна :) Да таго ж застануцца кнігі - з імі ўсюды зручна :)

autar (22 чэрвеня 2009, 11:09)

Не ведаю, як палова, але многія з жабракоў, якіх даводзілася бачыць на вуліцах, сапраўды мелі тэлефоны ды навушнікі ад плэераў у вушах. Кажуць, цяпер гэта не раскоша...

Свят (21 чэрвеня 2009, 21:26)

Витовт, я смотрел по новостям, что в Америке половина бомжей имеют мобильные телефоны и свои блоги. Это правда?

Свят (21 чэрвеня 2009, 21:23)

Не думаю что все СМИ перейдет в интернет. Потому что людям неудобно будет ходить с ноутбуком в туалет.

Ліоша (15 чэрвеня 2009, 13:52)

Ну дык так, я ўжо сёння навіны толькі ў інтэрнэце чытаю, толькі часам купляю ў дарогу які-небудзь тыднёвік на 70-120 старонак, каб пачытаць аналізы ці крытыку, рэпартажы ці падарожжы... Тэлевізара ўжо 3 гады не маю. Часам толькі гляджу таксама праз інтэрнэт Беларусь ТВ, ці Белсат які-небудзь. Радыё рэдка слухаю. Асабліва сэнсоўна цалкам пераходзіць у інтэрнэт малым спецыялізаваным навуковым ці карпаратыўным выданням, якія маюць наклад каля 500 экзэмпляраў. Вяліканакладавыя газеты пры ўсім спадзе продажаў яшчэ троху патрымаюцца на рэкламе.

Xaos (15 чэрвеня 2009, 10:10)

так интересно читать... Мне кажется, что вообще скоро всё СМИ перейдет в интернет, а бумажные издания будут издаваться по традиции. Кстати, мне было бы интересно почитать материал, про быт простых американцев.- как живут, куда ходят, что делают... и т.д.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Дырэктар, аб якім клапоціцца прэзідэнт (03.09.2010)

Новыя ролі Анжалікі Арэхвы (27.08.2010)

Дзве лічбы для Дзяржкантролю (20.08.2010)

Чыя «плошча» лепшая? (відэа) (13.08.2010)

Адкрыўся салон татуажу (06.08.2010)

«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову» (30.07.2010)

Прыгоды гарадзенскай харугвы пад Грунвальдам (23.07.2010)

Найбуйнейшыя прыродныя катаклізмы на Гарадзеншчыне (15.07.2010)

Прыгоды купальскай ночы (фота, відэа) (08.07.2010)

Лета – у пошуку дадатковага заробку (01.07.2010)

Нас не зразумее спажывец ці Нязвыкла неяк… (24.06.2010)

«Мы імкнемся паказаць рэчаіснасць…» (17.06.2010)

Будынак, які ацяпляе сябе сам (10.06.2010)

Апошнія прыгатаванні (03.06.2010)

Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў (27.05.2010)

Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею (20.05.2010)

Краіна за люстэркам (13.05.2010)

Хавайся ў бульбу, дай дарогу (06.05.2010)

Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты... (29.04.2010)

«Школа зачыненага тыпу» (22.04.2010)

Танец на могілках (15.04.2010)

Дзяўчына, сядзіце і маўчыце! (08.04.2010)

Бабулінае кураня без ножкі ці Вялікдзень па-польску (01.04.2010)

Красны дзень прыватнага календара (25.03.2010)

Суд не мае права і бліноў не прадае (18.03.2010)

Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак (11.03.2010)

Паставіць сябе на месца іншага… (04.03.2010)

Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў (25.02.2010)

Віртуальнае становішча літаратурнай сучаснасці (18.02.2010)

Фэст усходніх танцаў (11.02.2010)

Невусаты нянь у небацькоўскай хаце (04.02.2010)

Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць? (28.01.2010)

Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры (21.01.2010)

Веды на пракат ці Колькі каштуе курсавая (14.01.2010)

Стыльныя кінавынікі года (08.01.2010)

Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот (24.12.2009)

Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець… (17.12.2009)

Міс і містэр… -інтэрнат (10.12.2009)

Разлікі за залікі (03.12.2009)

Пяць кампліментаў гарадзенцам (26.11.2009)

Самае цікавае адбываецца ў кулуарах (19.11.2009)

Новы Свет вачыма дзяцей і дарослых (12.11.2009)

Успамін пра Караткевіча ці аповесць двух гарадоў (05.11.2009)

Пра «Вільню – нашу». І вашу. І вось вашу, канешне, таксама… (29.10.2009)

Знаёмства ў тры этапы… (22.10.2009)

Фарс замест грамадскіх слуханняў (15.10.2009)

Дзённік польскага валантэра ці Гродна з трэцяга дотыку (09.10.2009)

Замалёўкі пачаткоўцы ці У Польшчы ўсе вагоны пад №2 (01.10.2009)

Байка пра ўсемагутнага «апазіцыянера Аляксандра» (24.09.2009)

Гродна, як дэкарацыя (17.09.2009)

Дыскусія пра АЭС не скончана (10.09.2009)

Замест філармоніі будзе чарговая крама? (02.09.2009)

Без вызначанага дня народзін (27.08.2009)

Усё спазнаецца ў параўнанні (20.08.2009)

Рэальны ўдзел кожнага (13.08.2009)

«Крытычная маса» супраць ДАІ (06.08.2009)

Кветкавае адкрыццё (30.07.2009)

БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі (23.07.2009)

Як я шукаў працу (16.07.2009)

Як тут, за акіянам. Працяг (04.06.2009)

Як тут, за акіянам… (28.05.2009)

Паркур – стыль іх жыцця… (22.05.2009)

Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (14.05.2009)

Ведаць, памятаць, жыць (07.05.2009)

Абсалютна ўсё пра беларускі рок (30.04.2009)

Як я «здымала кіно» (23.04.2009)

«Ненавязлівы» сэрвіс і забытыя землякі (16.04.2009)

Графіці, як спосаб самавыяўлення (09.04.2009)

Простыя словы – не простыя рэчы (02.04.2009)

Сціплае святкаванне (26.03.2009)

Гродна і гарадзенцы ў сеціве (19.03.2009)

«Справа АЛМИ» (12.03.2009)

Хачу мімозу і машыну (05.03.2009)

Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі (27.02.2009)

ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ (20.02.2009)

СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ (06.02.2009)

І ПАД’ЕЗД МОЖА БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ (30.01.2009)

КАЛЯДНЫ ЎСПАМІН (28.01.2009)

У грукаце рока (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net