Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (2) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Аркадзь Карпуць: настальгія па СССР

Саўчанка і Карпуць
Старшыня Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў шкадуе пра развал СССР і верыць у "сумесную славянскую будучыню".

"Гродзенская праўда" змясціла днямі інтэрв'ю з Аркадзем Карпуцем, старшынём абласнога Савету дэпутатаў, членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі, прымеркаванае да 60-годдзя чыноўніка.

Сп. Карпуць, які на працягу апошніх 13 гадоў нязменна ачольвае абласны дэпутацкі корпус на Гарадзеншчыне, шкадуе пра развал СССР:

- Я был категорически против такого развития истории и до сих пор убеждён, что Советский Союз и тот справедливый общественный строй должны были быть всегда.

Адказваючы на пытанне адносна перспектываў Саюзу Беларусі і Расіі, чыноўнік адзначае:

- Такого союза, в котором мы были бы поглощены Россией, я думаю, не будет. Будет промышленный союз, основанный на интеграции России и Беларуси. И рано или поздно будет принят конституционный акт, о котором всё время говорят. Правда, для осуществления этого пройдут ещё годы, возможна, смена поколений. Я твёрдо верю в совместное славянское будущее.

Выказванні чыноўніка такога рангу як найменш выклікаюць здзіўленне: казаць пра справядлівасць грамадскага ладу, на сумленні якога міліёны ахвяраў камуністычных рэпрэсій, як найменш, амаральна.

Шкадаваць пра развал Саюза і мроіць пра новы Саюз - гэта тое ж самае, што шкадаваць пра існаванне незалежнай Беларусі ў цяперашнім яе выглядзе.

У іншай краіне такія выказванні сталі б прадметам публічнага скандалу. У нас жа такія развагі даўно сталі прадметам дзяржаўнай ідэалогіі...

На здымку: кіраўнікі выканаўчай і заканадаўчай уладаў на Гарадзеншчыне: Уладзімір Саўчанка (злева) і Аркадзь Карпуць

Фота: region.grodno.by

Каментары

Ліоша (24 чэрвеня 2009, 22:30)

Ну так, калі няроўнасці вынікаюць не з натуральнага ладу, а акрэсленыя зверху, то гэта вельмі-вельмі справядліва ))

gogen (24 чэрвеня 2009, 10:45)

Рекомендую всем ознакомиться с этим интервью!Хорошее настроение гарантировано! Особенно поразили слова–"Политработник от бога"– это круто, покруче Фауста Гете!. Короче исчерпывающее обьяснение слову МРАКОБЕСИЕ оно же ЦЕМРАШАЛЬСТВА! Не пропустите!

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net