Каляндар

апытанне

Свята 8-га сакавіка для вас:

дзяжурнае «постсавецкае» свята
выходны вясновы дзень
магчымасць пацешыць падарункамі любімых жанчын
гістарычная дата
падстава для вечарынкі або карпаратыва
мне ўсё роўна
ніколі не адзначаю, нікога не віншую

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Канец словаў альбо голая натура беларускай літаратуры

Віктар Шалкевіч
Заўтра ў Мінску адбудзецца прэзентацыя арт-календару “Канец словаў”. Яго ўладальнікі маюць быць уражаныя здымкамі аголенай натуры шэрагу вядомых сучасных беларускіх дзеячаў культуры. Сярод іх – і гарадзенца Віктара Шалкевіча.

 

 

 

Сам Віктар пра свой удзел у праекце кажа з неахвотай:

- Каб не настойлівыя просьбы Максіма Жбанкова, якога я вельмі паважаю, то я б наўрадці пагадзіўся ўзяць у ім удзел. Цешыць, аднак, што я там у самым прыстойным выглядзе – толькі галава – адзначае ў каментары для “Твайго стылю” вядомы гарадзенскі актор і бард.

Віктар Шалкевіч

У час нядаўняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай выданню календара, адна з суаўтарак яго канцэпцыі Дар’я Сітнікава такім чынам акрэсліла сутнасць задумы:

- “Канец словаў” ёсць спробай выцягнуць сучасную беларускую літаратуру па-за межы цьмяных заляў і ўзьнёслых (ці — наадварот — прыніжальных) дыскурсаў. І зрабіць яе моднай, прывабнай для чытача — праз скандал, глямур, сьвядомую «папсавізацыю».

Квяткоўскі

На здымку: літаратар Севярын Квяткоўскі: "Я люблю хуліганіць – інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю".

Вольскі

На здымку: пра што мроіць лідэр NRM і літаратар Лявон Вольскі?

Падрабязней пра прэзентацыю і сам каляндар чытай тут - http://budzma.org/news/vyyshaw-u-svyet-kalyandar-kanyec-slovaw.html

Каментары

daroha (21 чэрвеня 2009, 20:22)

а яшчэ віктар там праводзіў аўкцыён, першы лот якога таксама ўзяў гарадзенец - я (8

amatar (20 чэрвеня 2009, 13:30)

А канадскія біятланісткі за свой каляндар, дзе яны ў аголеным выглядзе (прыкрытыя адно вінтоўкамі:), атрымалі ад спонсараў 100 000 канадскіх даляраў!

gosc (20 чэрвеня 2009, 13:27)

Голы Шалкевіч - гэта было б крута!

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY adukatar.net susvet.info TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org