Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(14)
Памер шрыфта
Гарадзенскі погляд
Фрыкі – гарадскія «знакі»
Такія людзі ствараюць атмасферу і ў некаторым сэнсе становяцца знакамі горада, пра іх расказваюць прыезджым.
Вядома, кожны бачыў мужчыну на аўтавакзале, які ўвесь час нешта распавядае людзям на прыпынку, звяртаючыся да ўсіх і ні да каго. Я чуў, што ў яго ёсць сям'я, праца, а «рэлігійныя лекцыі» каля аўтавакзала ён чытае па ўласным жаданні.
Пераходзім дарогу і трапляем на Скідальскі рынак. Тут можна сустрэць мужыка, імя якога Лёша. Ён ходзіць на гэты рынак, як на працу. А зарабляе грошы так – шпацыруючы паміж шэрагамі і шапікамі, ён прапаноўвае гандлярам і пакупнікам свае нехітрыя паслугі. За 500 рублёў Лёша гатовы пракрычаць абсалютна ўсё, што захоча кліент. Хадавыя фразы «Ігар – самы прыгожы» ці «Юля – класная дзяўчынка». Прычым, ён не гарлапаніць, а спявае, меладычна расцягваючы канец фразы: «прыгожаяяяяя... ». Пасля абеду яго працоўны дзень сканчаецца, і ён адпраўляецца ў бліжэйшую краму з віном ды гарэлкай.
Са Скідальскага пройдзем у самае папулярнае месца тусоўкі «незвычайных людзей» – плошчу Савецкую і наваколле.
Вось – «бабка Армагедон». Яна ўвесь час хоча стукнуць і абмацюкаць тых, хто на яе глядзіць. Ходзіць у хустцы і з двума пакетамі, можа падбегчы і стукнуць злёгку. Потым адбягае і крычыць: «Я вам тут Армагедон устрою!».
Яшчэ адна бабка каля крамы «Баторыя» ўвесь час спыняе мінакоў і просіць купіць ёй хлеба і крупы ў краме. Раней наадрэз адмаўлялася ад грошай. Распавядаюць, што ў яе сын ездзіць на дарагой іншамарцы і ў яе вялікая кватэра ў цэнтры.
Раённых town freaks (гарадскіх вар'ятаў) пэўна не пералічыць.
Старэйшае пакаленне часта ўспамінае 80-я гады і Лютка: чалавек невядомага ўзросту і полу з тонкім голасам, апранутага ў лахманы… Я думаю, гэта быў самы сапраўдны «знак, гарадзенскі жабрак з Савецкай. Гавораць, быццам бы, дзякуючы збору бутэлек, ён быў багатым чалавекам і, быццам, ён пералічыў вялікую суму грошай у дзіцячы дом. А за пустую бутэльку Лютак мог зрабіць многа: напрыклад, пракукарэкаць на ўсю плошчу, гучна крыкнуць «NRM – сіла» і іншае. Не атрымаўшы бутэльку, вельмі крыўдзіўся, злаваўся і нават ладзіў пагоню.
Яшчэ ў Гродна ёсць «мужык у белай футболцы». У любы час году ён ходзіць па вуліцах у белай футболцы, «трэніках» і тапках. Калі градуснік паказвае «–10» ён апранае піджак. У раёне вуліцы Савецкіх памежнікаў жыве жанчына-маскарад. На ёй кожны дзень новая вопратка: то яна – матрос, у фуражцы з якарамі і стужкамі, з матроскім каўняром… То – лэдзі з XVIII-га стагоддзя ў сукенцы з бантамі і караблямі на галаве… То наогул у нейкай сярэднявечнай кашулі з буфамі. Распавядаюць, што яна марыла стаць актрысай, але яе не ўзялі. І жанчына больш за 20 гадоў працавала касцюмершай.
У кожнага з гэтых людзей свая гісторыя жыцця. Спачатку яны раслі, хадзілі ў школу, потым – на працу… Але раптам адбылося нешта такое, што «перарабіла» іх, прымусіла зрабіць нейкі іншы накірунак паводзін… Крыўдна, калі над такімі людзьмі смяюцца, здзекваюцца. Тым больш, яны ўсё прабачаюць і зноў спрабуюць жыць па-свойму.
У мяне ёсць прапанова: давайце разам паспрабуем прыгадаць усіх і пагаварыць пра гэтых сваеасаблівых людзей.
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Шкляначка здароўя з горнага Алтаю (11.03.2010)
Паліцэйскі рэалізм у перадвясновай казцы (04.03.2010)
Ці выратуе кавалачак пластыку твае жыццё? (25.02.2010)
Прызнанне ў каханні – першае месца! (18.02.2010)
Самы надзейны спосаб уборкі – суботнік (11.02.2010)
Сярод пераможцаў – толькі дзяўчаты (04.02.2010)
«Сакрэтная інформацыя» школьнай сталоўкі (28.01.2010)
Санкі, лыжы, зімовыя скокі (21.01.2010)
Вынікі доўгага адпачынку (14.01.2010)
Які каляндар зручнейшы (08.01.2010)
Увайсці ў смак ці Хто яны, дэгустатары? (24.12.2009)
Тытан з вуліцы Міру (17.12.2009)
Камунікацыя ў трэцім пакаленні (10.12.2009)
Пошукі сябе ў свеце колераў (03.12.2009)
Безбар’ернае асяроддзе (26.11.2009)
Каханне з першага курсу (19.11.2009)
Тры гадзіны я «працаваў» на пасту (12.11.2009)
Кірмаш для абітурыентаў (06.11.2009)
ALMA MATER – блізкае знаёмства (05.11.2009)
Электронная педагогіка. Першыя крокі (29.10.2009)
«Зялёныя сумкі» – 2 (22.10.2009)
Дом, дзе з’яўляецца полтэргейст (15.10.2009)
Ад сесіі да сесіі не вельмі будзе весела… (08.10.2009)
У нефармальным фармаце… (01.10.2009)
На ровары супраць шкодных выкідаў (24.09.2009)
Прэзентацыя за круглым сталом (17.09.2009)
Што ў Беларусі паказаць замежніку? (10.09.2009)
Кошт Дня ведаў (03.09.2009)
Веды можна намаляваць! (27.08.2009)
Шукаем добрыя рукі (20.08.2009)
Нераўназначныя змены (13.08.2009)
Парады ад «Стыльнай кухні» (06.08.2009)
Тэндэнцыі дэмаграфіі: не колькасць, а якасць (30.07.2009)
Яшчэ адзін банальны артыкул пра Львоў (23.07.2009)
Магічнае люстра тэатру (16.07.2009)
Якая яна, «порцыя»? (11.06.2009)
Праз асвету – да лепшага свету (04.06.2009)
На мове жэстаў (28.05.2009)
Татары ў Беларусі (14.05.2009)
Журналіст па-беларуску (07.05.2009)
Адукаванае цемрашальства (30.04.2009)
«Правяраем усё, што прыносяць» (23.04.2009)
Час паходаў і… кляшчоў (16.04.2009)
У «Лясгас» па… бярозавік (09.04.2009)
Як гарадзенцы адзін аднаго падманвалі (02.04.2009)
Знай месца! (26.03.2009)
Дзень правоў і абавязкаў… (19.03.2009)
«Заходи и стар и млад» у студэнцкі інтэрнат (12.03.2009)
Панк – Форэвер! (06.03.2009)
Журналіст як акцёр (27.02.2009)
ГАЛОЎНАЕ – СПАКОЙ, ЦІ ШКОДНЫЯ ПАРАДЫ (20.02.2009)
СОН У ЗІМОВУЮ НОЧ (ФЕЛЬЕТОН) (06.02.2009)
БЕЛАРУСЬ АДРОДЗІЦЦА ВЕРАЮ (30.01.2009)
ЗАХАЦЕЎ Я ПАМАЛІЦЦА, ДЫ Ў ПАЛОНЦЫ АХРЫСЦІЦЦА (28.01.2009)
Замалёўкi фотапаляўнiчай (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №20 (117)
12 сакавiка 2010 г.
Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката»
Шкляначка здароўя з горнага Алтаю
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак
Ад рызыкі да залежнасці адна ноч



Каментары
gosc (02 лiпеня 2009, 08:19)
to "hahaga" Па-першае, нефіг абражаць гэтых людзей (гэта наконт неадэкватнасці), а па-другое, у гэтага матэрыяла ёсць аўтар, які яго напісаў, а не "спісаў" з форума. Героі матэрыяла - не "казка", а быль...
hahaga (01 лiпеня 2009, 03:21)
"яны ўсё прабачаюць і зноў спрабуюць жыць па-свойму." што за х..?... они просто неадекватные. а такие сказки с форума писать - вельми прафесыйна.
ВіталеОк (25 чэрвеня 2009, 13:10)
Вялікі дзякуй аўтару за актуальную праблему! Даўно так не рагатаў... і да сэрца праняла. У гэтых людзях Бог, як нідзе!!!
Ёлка (19 чэрвеня 2009, 01:10)
А я памятаю, нас у дзяцінстве матуля заўжды пужала Лютакам, калі мы не слухаліся. Мне здавалася, што ён жудасны нейкі, а аказваецца памяркоўны такі персанаж. А вось бабулю-Армагедона на ўласным досведзе пакаштавала. Яна мяне аднойчы аблаяла лічы ва ўласнай хаце аблаяла...
astrynczanka (25 траўня 2009, 13:16)
мужык, які свістаў то на чыгуначным вакзале, то на Савецкай у свой час руліў. памятаю, гістфак дзесці 3 гады таму ўдзельнічаў ва універсітэцкім КВЗ і за 10 тысяч (тады 2-3 бутэлькі гарэлкі) папрасілі хлопцы "свістуна" паўдзельнічаць. ён пагадзіўся. фраза была ў КВЗ такая: "Хочаш гэтую мелодыю сабе на мабільнік?", адчынілася шырма, - і адтуль з'явіўся "свістун". увесь зал качаўся ад смеху. інваліда на Скідальскім таксама памятаю. так жахліва было, як ён крычаў...
Ліоша (25 траўня 2009, 12:59)
Дарэчы, а ці ёсць нешта немаральнае ў тым, каб займацца адной толькі крытыкай?
Ліоша (24 траўня 2009, 23:33)
Я амаль кожны тыдзень пішу. Я люблю пісаць роўна настолькі, наколькі і крытыкаваць. Вы мне вельмі сімпатычныя, не гледзячы на тое, што я ведаю нешматлікіх з вас :)
agafja (24 траўня 2009, 22:41)
А пан-свістулька на Савецкай? Раней шчэ быў інвалід, які на Скідзельскам разрываў душу крыкам " Па-ма-гы-це!!" А потым яго спіртавікі бралі з сабою ў Польшчу. Дзядька неблага зарабляў, бо яго не правяралі, а ў калясцы можна было шмат цыгарэт правезці. І аднойчы мытнікі гэтую фішку прабілі....
Xaos (24 траўня 2009, 21:53)
Товарищи читатели, я все же хотел чтобы вы тоже написали про тех "необычных" людей о которых вы знаете или с кем сталкивались. з.ы. В этот раз комментарий лиоши улыбнул, молодец. ;)
Усевалад (24 траўня 2009, 19:59)
ШМЖ!))) Вы Стыль чытаеце?) Лёша штотыдзень піша)
Мужык у майцы (24 траўня 2009, 19:20)
Чаго не падыйсці і не спытаць у людзей пра іх жыццё. А толькі нейкія дагадкі, што людзі кажуць. Не артыкул, а так - развага на тэму - пра што б цікавае напісаць.
из ШМЖ-12 (23 траўня 2009, 22:23)
Ліоша, у нас вот вопрос к вам...а вы сами пишите материалы или только критикой занимаетесь? Душещипательный вопрос для нас!
Олька (23 траўня 2009, 13:55)
Саша, ты молодец! Взял-и написал статью, не смотря ни на что. Получилось здорово и интересно! Жду продолжения.
Ліоша (22 траўня 2009, 23:10)
Вельмі цікавы матэрыял, асабліва для тых, хто не сядзіць на Гродзенскім Форуме. Я задаволены :)