Рейтинг@Mail.ru
 

Рэгіён

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

 
Польшча Польша мяжа граница

Самакіраванне Падляшскага ваяводства плануе весці перамовы з Міністэрствам замежных спраў Польшчы наконт таго, каб увесці ў рэгіёне бязвізавы рух для турыстаў з Беларусі. Пра гэта ішла гаворка 7 кастрычніка на сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама і гродзенскіх турыстычных фірм ды арганізацый. Сустрэча прайшла ў адным з беластоцкіх гатэляў, за закрытымі дзвярыма – журналістаў туды не пусцілі, піша bialystok.wyborcza.pl.

 
 

Прадстаўнікі рэгіёнаў размаўлялі пра сумесныя турыстычныя, спартовыя і гаспадарчыя праекты, рэалізаваныя ў межах праграмы ЕС «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020». Беларускі бок прадставіў больш за 20 праектаў.

 

Чалец праўлення Падляшскага ваяводства Багдан Дыюк распавёў пасля сустрэчы, што шмат часу агаворваўся бязвізавы рух на тэрыторыі Аўгустоўскага канала па беларускім баку. Ён мае працаваць, згодна з указам прэзідэнта Беларусі, з 26 кастрычніка 2016. Гаворка ішла і аб адкрыцці ў перспектыву пеша-роварнага руху ў пунктах пропуску ў Кузніцы-Брузгах і Рудаўцы-Лясной.

 

Гродзенскі турыстычны партал для замежнікаў мае з'явіцца цягам месяца

 

 

Першым без візы прыедзе маршалак Падляшша

 

Алег Андрэйчык, кіраўнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, паведаміў, што падрабязнасці пра бязвізавы рух у Гродне і ваколіцах Аўгустоўскага канала будуць вядомыя ўжо на наступным тыдні, калі будзе апублікавана адпаведная пастанова Савета міністраў.

 

Ужо вядома, што бязвізава не атрымаецца ўехаць цягніком ці самалётам (калі раптам ён будзе прызямляцца ў Абухаве) – толькі праз Брузгі і Лясную, або з літоўскага боку.

 

“Мы хацелі б, каб такая зона была таксама на Беласточчыне”, - адзначыў Андрэйчык.

 

Першым у межах бязвізавага руху мяжу мае перайсці маршалак ваяводства Ежы Лешчыньскі.

 

 

Трэба супрацоўнічаць шчыльней

 

Багдан Дыюк расказаў таксама, што ўжо размаўляў з консулам у Гродне Яраславам Ксёнжакам наконт спрашчэння візавых працэдур для турыстычных груп з Беларусі. Таксама ён адзначыў, што варта адкрыць у Беластоку турыстычны інфа-цэнтр Гродзеншчыны, а ў Гродне – адпаведны цэнтр Падляшша. На яго думку, гміны і паветы Польшчы павінны былі б актыўней супрацоўнічаць са сваімі беларускімі калегамі – а пачаць хаця б з таго, што прыязджаць на выставу “Еўрарэгіён “Нёман”.

 

Дарэчы, на буйным турыстычным кірмашы ў Надажыне пад Варшавай, які адкрыецца праз тыдзень, у Падляшша і Гродзеншчыны будзе супольны стэнд.

 

AliExpress Moldes Buy




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

Купить коллектор для воды подробности на сайте.
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика