Рейтинг@Mail.ru
 

Рэгіён

“Чорны пратэст” у Беластоку: 1,5 тысячы чалавек прайшло ў маўклівым маршы

 
черный протест czarny protest Białystok

“Мы не падтрымліваем аборты. Мы хочам свабоды і павагі”, - казалі мітынгоўцы. Жанчыны і мужчыны паўдзельнічалі ў агульнапольскім жаночым пратэсце, піша poranny.pl.

 
 

Натоўп прайшоў па вуліцах з плакатамі: “Думаю, адчуваю, сама вырашаю”, “Абортам – не, свабодзе – так” і іншымі. Скончыўся марш мітынгам ля ратушы.

 

Жанчыны пратэставалі супраць планаў па ўзмацненні жорсткасці законаў аб абортах. Парламент вырашыў працаваць над законапраектам "Стоп аборт", не прымаючы праект "Ратуем жанчын", які прапануе лібералізаваць закон. Жанчыны баяцца, што калі першы праект уступіць у сілу, яны будуць пазбаўлены, сярод іншага, доступ да метаду ЭКА, прэнатальнай дыягностыкі і магчымасці ратавання жыцця дзіцяці яшчэ ва ўлонні маці.

 

“Чорны пратэст” у Гродне: мастачка Яна Шостак выказала салiдарнасць з польскiмi жанчынамi

 

- Я супраць абортаў, - кажа Уршуля. - Але я таксама супраць пакарання жанчын за іх выбар. Калі хтосьці супраць гэтага кампрамісу, які зараз – і які таксама не самы лепшы, хай ідзе ў паліцыю у аддзел непаўналетніх і паглядзіць, што адбываецца з дзецьмі, якіх не любяць. Ён павінен пайсці ў дом дзіцяці – каб убачыць, што адбываецца з непажаданымі дзецьмі. Або прасачыць, адкуль бяруцца самагубствы падлеткаў. З таго, што гэтыя дзеці непажаданыя.

 

Жанчыны распавядалі аб сваім вопыце: як іх дзеці дапамаглі перадродавыя тэсты, пра выкідышы, пра роды. Пра тое, як баяцца за сваіх дзяцей. І што пратэстуюць, каб іх дзеці маглі жыць у свабоднай краіне.

 

...



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика