Рейтинг@Mail.ru
 

Рэгіён

Парк мініяцюрных замкаў ВКЛ з'явіцца ў Гродзенскай вобласці ў маі 2017

 
парк миниатюр замков ВКЛ

26 верасня ў Прэс-клубе прайшла прэзентацыя Парку мініяцюр замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Кіраўнік фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш падзяліўся планамі развіцця ідэі і перспектывамі праекта, піша TUT.BY.

 
 

Многія замкі і храмы на тэрыторыі краіны, якія прадстаўляюць гістарычную спадчыну, разбураны і хутка могуць канчаткова знікнуць. Такімі думкамі кіраваліся аўтары стварэння парку аб'ёмных мініяцюр - 3D мадэляў замкаў. Там можна будзе не толькі паглядзець на адноўленыя замкі-крэпасці ВКЛ, але і прагуляцца з сям'ёй на свежым паветры, атрымаць асалоду ад прыроды і пакатацца на конях. Галоўная задача такога парку - прыемнае ўражанне ад агляду «замкаў».

 

Вялікае Княства на двух гектарах. У Ашмянскім раёне паўстане парк мініяцюрных замкаў

 

Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Часткова грошы на яго рэалізацыю збіраюцца на краўдфандынгавай платформе Talaka.by. Ужо сабраныя 75% ад патрэбнай сумы - 8 з 11 тысяч беларускіх рублёў. Стварэнне парку падтрымліваюць і беларусы, якія жывуць за мяжой.

 

- Вельмі цікава паглядзець, як нашы грамадзяне рэагуюць на такія ініцыятывы, - распавядае Алесь Варыкіш. - Ёсць падтрымка, грошы еўрапейскія, але ж ці цікава гэтя нашым людзям? Гледзячы на ​​тое, як нас падтрымліваць на Talaka.by, бачна, што людзям гэтя цікава і яны гатовыя плаціць. Мяне гэта вельмі ўразіла — да нас аднесліся сур’ёзна.

 

 

«Парк мініяцюр» стаў пераможцам конкурса «Мясцовых ініцыятыў», у якім удзельнічалі 722 проекты.

 

- Ініцыятыўнасць ідэі, якая прапаноўвала на невялікім участку ў два гектары паказаць дзесяць цалкам адноўленых замкавых мініяцюр, вельмі паўплывала на выбар журы, - распавяла Наталля Адамчык, кіраўнік праекта ПРААН "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь".

 

парк миниатюр замков ВКЛ

 

Наталля Адамчык і Алесь Варыкіш. Фота прадстаўлена арганізатарамі

 

Парк створаць у вёсцы Радзевічы, у 5 кіламетрах ад Гальшанскага замка, на тэрыторыі ў 1,5 гектара. Мініяцюры замкаў Вялікага Княства Літоўскага дапамогуць дакрануцца да гісторыі краіны.

 

- Гальшаны знаходзяцца на беларуска-літоўскай граніцы, гэтя пагранічны рэгіён, своеасаблівы культурны мост, - патлумачыў Алесь.

 

Першай надрукаванай мадэллю стала вежа-крэпасць у Камянцы. Гатовы таксама каталіцкі храм з Камаі. Мадэлі ўзнаўляюцца ў маштабе 1:25. Да канца года стваральнікі праекта надрукуюць каля 10 замкаў-крэпасцяў з Навагрудка, Гродна, Вільні і іншых гарадоў. Адкрыць парк плануюць у маі 2017 года.

 

парк миниатюр замков ВКЛ

 

План парку мініяцюр замкаў ВКЛ. Фота прадстаўлена арганізатарамі

 

Арганізатары распавялі, што многія часта тэлефанавалі і прапаноўвалі сваю дапамогу не фінансамі, а канкрэтнай справай.

 

- Напрыклад, пазваніў аматар, якому была цікава нам дапамагчы, і мы далі яму праект с 3D мадэлямі. Альбо чалавек с 3D прынтарам, які таксама прапанаваў дапамогу — раздрукаваць макеты. Ці сям’я, якая была ў нас на экскурсіі і вырашыла дапамагчы раслінамі - навезлі розных кветак. Вельмі радасна, што людзі адгукаюцца.

 

Асаблівую падзяку арганізатары выказваюць валанцёрам. Тэрыторыя ўжо ачышчана ад камянёў, пасаджаны кветкі. Хлопцы за шэсць гадзін працы сабралі дзевяць грузавых машын камянёў з вагой каля пятнаццаці тон.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика