Рейтинг@Mail.ru
 

Рэгіён

Аўтавакзал у Беластоку пачнуць зносіць восенню. У 2017 пабудуюць новы

 
новый вокзал Белосток nowy dworzec PKS Białystok

Новы вакзал мае быць зручным і сучасным. Сённяшні хутчэй пужае сваім станам. Пакуль што працы не ідуць, але разбіраць існуючы будынак павінны пачаць ужо ў кастрычніку. У чэрвені 2017 года новы вакзал мае быць гатовы, піша poranny.pl.

 
 

Вакзал, як і цяперашні, будзе двухпавярховым. На першым паверсе размесцяцца касы і зала чакання. На другім паверсе будуць офісы і іншыя неабходныя памяшканні. Побач з будынкам з’явіцца пяць новых платформ, з якіх адразу можна будзе трапіць да пераходу над рэйкамі, які вядзе да чыгуначнага вакзала.

 

Акрамя аўтавакзала тут маюць з’явіцца два невялікія гандлёвыя цэнтры. Па інфармацыі газеты „Kurier poranny”, зараз вядуцца перамовы з сеткай крамаў, якая яшчэ не працуе ў Беластоку.

 

Зямлю пад цэнтр атрымала фірма Budner бясплатна ўзамен за тое, што пабудуе для горада новы вакзал. Ён мае быць гатовы ў вызначаны тэрмін, інакш фірма заплаціць штраф.

 

Ніжэй - выгляд вакзала сёння і выгляд будучага будынка на візуалізацыях.

 

dworzec białystok pks вакзал

 

...
Тэмы: суседзі, транспарт



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика