Рейтинг@Mail.ru
 

Рэгіён

Дзевяць спосабаў палепшыць якасць жыцця сталых гарадзенцаў (інфаграфіка)

 
Старэнне насельніцтва

У Беларусі неабходна прыняць Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецця. Такая прапанова ўтрымліваецца ў рэзалюцыі міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла нядаўна ў Гродне. “Твой стыль” прааналізаваў дакумент і вылучыў прапановы, якія можна ўвасобіць у жыццё ў Гродне хутка і без вялікіх выдаткаў.

 
 

Рэзалюцыя базуецца на прапановах удзельнікаў канферэнцыі (звыш за 100 чалавек з сямі краін) і дапрацоўвалася спецыялістамі з грамадскіх, міжнародных і дзяржаўных арганізацый.

 

Дакумент дасланы ў канцы траўня ў розныя міністэрствы і ведамствы краіны, аблвыканкамы, беларускія, замежныя і міжнародныя грамадскія арганізацыі.

 

Чаму такая ўвага надаецца зараз пытанням старэння насельніцтва?

 

Да 2030 г. каля 30% насельніцтва Гарадзеншчыны будзе знаходзіцца ў пенсійным узросце.

 

Каля 15% насельніцтва рэгіёна ўжо дасягнула ўзросту 65 гадоў і вышэй. Гэты паказчык удвая перавышае ўсталяваную ААН "планку" у 7%, пасля пераадолення якой грамадства той ці іншай краіны лічыцца "старэючым".

 

Па суадносінах дзяцей ва ўзросце ад 0 да 14 гадоў і людзей ва ўзросце ад 50 гадоў і вышэй (адпаведна, 16,1% да 36%) Гарадзеншчына ужо цяпер аднесена да рэгрэсіўнага тыпу.

 

Да 2032 г. вобласць згубіць больш за 40% працоўнага патэнцыялу сельскага насельніцтва.

 

Гэта запатрабуе сур’ёзнага рэфармавання сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, медыцынскай і іншых сфераў жыцця краіны.

 

Распрацоўцы планаў дзеянняў па пытаннях старэння і была прысвечаная канферэнцыя, арганізаваная 8-9 красавіка ў Гродне ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый" (Гродна) і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем "Узаемапаразуменне" (Мінск).

 

Больш інфармацыі пра канферэнцыю і яе вынікі шукайце на старонцы conference.edustudio.by

Тэмы: грамадства, улады, меркаванні



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика