Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

выбары 2015 Гродна

Самавылучэнца з Гродна знялі з выбараў за незавераную копію працоўнай. Ён дайшоў да суду

Піша TUT.BY | 18 08 2016

Самавылучэнец з Гродна Максім Штэйнвальд вырашыў пайсці ў дэпутаты. Акруговая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі кандыдатам, таму што сярод яго дакументаў знайшла копію працоўнай кніжкі, не завераную пячаткай працадаўцы. Штэйнвальд разам з адвакатам дайшоў да суду, даказваючы, што закон не патрабуе завяраць копіі такіх дакументаў. Да таго ж у самога акруговага выбаркама не ўзнікла прэтэнзій да іншых дакументаў вылучэнца, якія не былі завераныя, піша TUT.BY.

дрон квадрокоптер беларусь

Не вышэй за сто метраў: урад зацвердзіў правілы карыстання дронамі

Піша TUT.BY | 17 08 2016

Савет міністраў зацвердзіў Правілы выкарыстання авіямадэлей. Зараз "лётаць" можна на вышыні не больш за 100 метраў, а на авіямадэль вагой больш за 500 грамаў трэба пісаць імя і адрас уладальніка, піша TUT.BY.

На Гарадзеншчыне зноў знайшлі фальшывыя дэнамінаваныя рублі

Піша ТС | 15 08 2016

Чарговая фальшывая купюра наміналам 20 рублёў была выяўлена ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта 15 жніўня паведаміла прэс-служба абласнога УУС.

реконструкция гродно калючинская дом муравьева

У аблвыканкаме правялі паседжанне на тэму будучыні закінутых будынкаў у цэнтры Гродна

Піша grodnoplustv.by | 09 08 2016

Які лёс гістарычных будынкаў у цэнтры Гродна, і калі іх прывядуць у парадак? Гэтыя пытанні старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой адрасавалі інвестарам. На пасяджэнне ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт запрасілі дырэктараў арганізацый, адказных за рэстаўрацыю будынкаў у гістарычным сэрцы горада.

відэа

школьный базар гродно

Колькі каштуе школьнік? Як гарадзенцы набываюць рэчы на школьным базары

Піша svaboda.org | 08 08 2016

Гарадзенскі гарвыканкам падлічыў, што поўны камплект для дзяўчынкі малодшага школьнага ўзросту можа вагацца ад 250 да 550 рублёў. Для хлопчыка — ад 200 да 500. А насамрэч?

Пры цяперашніх цэнах на гарадзенскім школьным базары дзіця можна сабраць у школу ў сярэднім за тры з паловай мільёны, піша svaboda.org.

реактор АЭС Островец Волгодонск Атоммаш

"Расатам" заменіць корпус рэактара для Астравецкай АЭС, калі Беларусь гэтага запатрабуе

Піша TUT.BY | 01 08 2016

У ноч на 10 ліпеня, падчас перамяшчэння, корпус рэактара для БелАЭС праслізнуў па кроквах і суткнуўся з зямлёй. Гэта адбылося з-за парушэнняў інструкцыі па страпоўцы грузаў, якія дапусцілі будаўнікі. Няштатная сітуацыя не пашкодзіла корпус. Пры гэтым "Расатам" гатовы замяніць яго, калі гэтага запатрабуе беларускі заказчык, заявіў 1 жніўня першы намеснік дырэктара дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксандр Лакшын.

20 рублей беларусь деноминация подделка фальшивые деньги

У Гродне выявілі фальшывыя беларускія грошы новага ўзора

Піша ТС | 01 08 2016

Увечары 26 ліпеня ў адной з крамаў Гродна пры пераразліку выручкі работнікі заўважылі купюру 20 рублёў з прыкметамі падробкі. Яе вырабілі ў бытавых умовах з дапамогай капіравальнай тэхнікі, паведамілі ва Упраўленні следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

М6 реконструкция трассы Минск Гродно

Сусветны банк выдзяляе пазыку ў памеры $250 млн на рэканструкцыю аўтадарогі М6

Піша БелТА | 30 07 2016

Сусветны банк выдзяляе пазыку ў памеры $250 млн на рэканструкцыю аўтадарогі М6. Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка (СБ) у Беларусі Ян Чул Кім 29 ліпеня ў час цырымоніі адкрыцця пачатку работ па рэканструкцыі аўтадарогі М6 Мінск-Гродна, перадае БЕЛТА.

Бизнес-тренинг для женщин, которые хотят начать свое дело

Бізнес ставіць на жанчын. Трэнінг для дам, што хочуць пачаць сваю справу, прашоў у Гродне

Піша Ірына Новік | 30 07 2016

Сфармуляваць мэту, скласці бізнес-план, прааналізаваць рынак ці разлічыць падаткі. Як зрабіць гэта правільна, разбіраліся ўдзельніцы трэнінга па практычных асновах бізнесу, што праводзіўся 21-23 ліпеня ў Гродне. Паўдзельнічаць у навучанні змаглі найбольш матываваныя прэтэндэнткі – з 75 пададзеных на Гарадзеншчыне заявак эксперты адабралі 21 удзельніцу. Узрост будучых бізнес-ледзі – ад 19 да 59 гадоў.

фота

Конкурс - 4,5 чалавека на месца: хто з Гарадзеншчыны хоча трапіць у беларускі парламент?

Піша ТС | 15 07 2016

На адно месца ў беларускі парламент прэтэндуюць 4,5 чалавека. Гэтую лічбу агучыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1". Подпісы зараз збіраюць 445 каманд патэнцыйных кандыдатаў. А хто з Гродна і Гарадзеншчыны хоча патрапіць на цёплае месца ў цэнтры Мінску?

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика